weather

USD 2.1154

EURO 2.3479

RUR(100) 3.3195

search

Будчакі на свяце вёскі адзначылі шэсць вяселляў

Пад крыкі «горка!» і бурныя апладысменты віталі будчакі на свяце вёскі маладажонаў і сямейныя пары, якія адзначылі ў гэтым годзе 50-годдзе сямейнага жыцця.

Сваё вяселле у жнівеньскія выхадныя адсвяткавалі Таццяна і Сяргей Свіржыцкія. Яны не хавалі сваёй радасці і шчыра цалаваліся і частаваліся шампанскім, калі арганізатары мерапрыемства запрасілі іх на сцэну. З сямейным святам будчакі павіншавалі яшчэ пяць пар, якія ў гэтым годзе адзначаюць залатое вяселле. Гэта сем`і Марыі Дзянісаўны і Івана Пятровіча Савені, Лідзіі Пракопаўны і Пятра Якаўлевіча Герасіменяў, Надзеі Аляксееўны і Арсеня Паўлавіча Дайлідаў, Марыі Якаўлеўны і Рыгора Георгіевіча Новікаў, Еўдакіі Іванаўны і Сцяпана Захаравіча Савеняў. У падарунак усіх маладажонаў арганізатары запрасілі на белы танец.

Шмат песень і цёплых слоў сыпалася са сцэны ў адрас імяніннікаў Вольгі Іванаўны Хандрыкі (70 гадоў), Надзеі Мікалаеўны Савені (74 гады), Мікалая Сяргеевіча Савені (62 гады).

Прыгожымі песнямі віталі на свяце самую старэйшую жыхарку – Ксенію Паўлаўну Кандраценю, якая летам адзначыла 95-гадовы юбілей, і самага малодшага – Антона, які нарадзіўся 12 жніўня ў сям`і Наталлі і Рыгора Кролікаў.

Падчас віншаванняў па традыцыі на свяце вёскі жыхары разыгралі бяспройгрышную латарэю і прынялі ўдзел у розных конкурсах. Добрага настрою дадавала будчакам цёплае сонечнае надвор’е.

comments powered by HyperComments
Из рубрики