weather25

USD 1.944

EURO 2.2631

RUR(100) 3.2581

search

Чаму пабудавалі царкву ў Ізбійскім Бары?

Гісторыю аб тым, як было вызначана месца пабудовы царквы на Ізбійскім Бары 9 красавіка расказала карэспандэнту “ГЧ” 95-гадовая жыхарка вёскі Будча Надзея Мышкавец.

Фото: Ирина Домарацкая

Фото: Ирина Домарацкая

Адзін з жыхароў Будчы пайшоў шукаць свайго вала, ці-то каня. Пакуль шукаў натрапіў на абразок Багародзіцы, які ляжаў пасярод лесу на Ізбійскім Бары. Мужчына падняў абразок, узмаліўся, як гэта прынята ў хрысціянаў, тут жа знайшоў жывёліну і шчаслівы вярнуўся дамоў са святыняй у руках. Абразок гаспадар паклаў дома ў святліцы – гэта значыць на самым галоўным месцы ў хаце  і заняўся сваімі штодзённымі справамі.

На наступны дзень наранкі падняўся і пайшоў да абразка, каб зірнуць на святыню, але яго ў хаце не аказалася. Вобраз Багародзіцы цудоўным чынам аказаўся на сваім месцы ў Ізбійскім Бары. Будчак рассказаў пра цуд бацюшку. Кажуць, што бацюшкі параіліся паміж сабой, вырашылі, што гэта не што іншае, як знак звыш і пабудавалі на тым месцы царкву”, – апавядала Надзея Рыгораўна.

Фото: Ирина Домарацкая

Фото: Ирина Домарацкая

“З тых часоў шмат цудаў адбылося на тым месцы. Жыхары з бліжэйшых вёсак пешшу хадзілі на святое месца і прасілі дапамогі ў Бога, – кажа Надзея Мышкавец. – Па шчырых малітвах людзі і па сённяшні дзень атрымліваюць збавенне ад бед.

Фото: Ирина Домарацкая

Фото: Ирина Домарацкая

Некалі я прасіла Бога аберагчы ад смерці ўнука, які служыў ў Афганістане. Слёзна прасіла і абракалася пасціцца кожную сераду і пятніцу. Унук жыве ў Ганцавічах па сённяшні дзень, а я як і абяцала – пашчуся і кожны год прыбіраю крыжы ў Ізбійскім Бары ў знак падзякі ўсявышняму за яго міласць, – дзеліцца Надзея Рыгораўна. – Хто верыць Богу, таму ён дапамагае”.

Фото: Ирина Домарацкая

Больш падрабязна аб жыцці Надзеі Мышкавец чытайце ў друкаваным нумары газеты “Ганцавіцкі час”.

Из рубрики
comments powered by HyperComments