Рэпрэсаваныя святары Ганцавіцкага раёна

Анатоль Трафімчык 2
29 кастрычніка – чорная дата ў гісторыі беларускага народа: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года камуністы расстралялі ў минскай турме НКУС больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Савецкая ўлада вядомая сваімі рэпрэсіямі. Не любіла яна шмат якія катэгорыі грамадзян – моцных сялян-гаспадароў, інтэлектуалаў, нацыянальных рупліўцаў... Аднымі з найбольш пацярпелых аказаліся рэлігійныя дзеячы, прытым розных канфесій. Паколькі большасць насельніцтва Ганцавіцкага раёна праваслаўнае, то тут падвергліся пакаранню шмат царкоўных святароў. У той жа час католікі таксама страцілі сваіх духоўных айцоў.
Сёння ў працэсе даследаванняў многія імёны ўстанаўліваюцца, ахвяры рэабілітуюцца пасмяротна.

Дзякуючы іярэю Сергію Рабіну складзены даведнік рэпрэсаваных духоўнікаў, якія мелі дачыненне да Пінскай і Лунінецкай епархіі [1]. Сінодзік (спіс з пералічэннем імён памерлых для памінання) дазволіў «адсарбіраваць» прадстаўнікоў Ганцавіцкага раёна. Іх святар-даследчык налічыў чатыры. Са свайго боку дадамо яшчэ трох – Іаана Бруякіна, Антона Сокала-Кутылоўскага і Міхаіла Сакалоўскага, знойдзеных у выніку асабістай пошукавай дзейнасці. Яшчэ шэраг ахвяр сталінскага рэжыму з ліку рэлігійных дзеячаў склалі прадстаўнікі касцёла.

Тут вельмі дапамаглі скрупулёзныя і шырокія даследаванні вядомага знаўцы савецкіх рэпрэсій Леаніда Маракова. Вядомы даследчык, аднак, адносіць Максіма Рулінскага да абедзвюх канфесій. Відавочна, тут памылка. Святар, напэўна, быў праваслаўным.

Кожная даведка – гэта кароткая гісторыя жыцця. За сухімі словамі, аднак, трагедыя не толькі гэтага канкрэтнага чалавека, але і ўсіх яго родных, пэўнага царкоўнага прыходу, цэлага народа. Звестак падаецца няшмат, але дастаткова, каб усвядоміць яшчэ адну страшную старонку нашай гісторыі.

Цэркваў за савецкім часам было не так багата: большасць часу з няпоўных 50 гадоў бальшавіцкай улады на Заходняй Беларусі ў Ганцавіцкім раёне функцыянавала толькі дзве царквы – у Хатынічах і Вялікіх Круговічах.

А касцёл у мястэчку быў адзіным на раён (каплічкі былі закрыты; у Вялікіх Круговічах, напрыклад, капліцу аддалі пад калгасны склад). З улікам гэтага можна ўявіць, якой шкодай стала страта святароў для рэлігіі і духоўнага жыцця насельніцтва.

Праваслаўныя рэпрэсаваныя святары:

1. ВАЛАЧКОВІЧ Антоній. Нарадзіўся ў 1874 г. у вёсцы Хатынічы Пінскага павета Мінскай губерні. Ад 1914 г. да зняволення служыў настаяцелем Касма-Даміянаўскай царквы ў вёсцы Цітва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 22 (ці 23).02.1930г. Абвінавачванне: спрабаваў сабраць сярод прыхаджан сродкі на рамонт храма.

Асуджаны 05.03.1930г. разам з іншымі святарамі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў (ППЛ) з заменай на высылку ў Новасібірск. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989г. пракуратурай БССР.

2. ПІГУЛЕЎСКІ Віктар. Нарадзіўся ў 1871г. у вёсцы Новы Двор Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці). Беларус. 17.9.1894г. накіраваны псаломшчыкам ва Успенскі храм вёскі Хатынічы Пінскага павета Мінскай губерні. Падчас арышту настаяцель Слуцкага Міхайлаўскага сабора. Арыштаваны 14.3.1933г.

Асуджаны 9.6.1933г. з дваццаццю іншымі святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989г. пракуратурай БССР.

3. РУЛІНСКІ Максім. Нарадзіўся ў 1899 г. у вёсцы Дзяніскавічы Слуцкага павета Мінскай губерні. Беларус. З сялянскай сям`і. Служыў у Петра-Паўлаўскай царкве вёскі Галынка (цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці). Арыштаваны ў 1945 г. Асуджаны 20.11.1945г. паводле пастановы калегіі НКУС дa 7 гадоў папраўча-працоўнай калоніі (ППК) і 3 гадоў пазбаўлення правоў. У перыяд з 8.3.1951 да 5.5.1951г. зноў арыштаваны і прыгавораны да 7 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1956г. пленумам Вярхоўнага суда БССР.

4. ЗАНЬКа Антоній.  Нарадзіўся ў 1895 г. у вёсцы Вялікія Круговічы Слуцкага павета Мінскай губерні. Беларус. З сялянскай сям`і. Служыў у Пакроўскай царкве ў мястэчку Крывошын (цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей.

Арыштаваны 23.4.1940г. Асуджаны 30.6.1940г. паводле пастановы калегіі НКУС за «сувязь з польскай паліцыяй» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер НКУС Краснаярскага краю. Паводле некаторых звестак, у другой палове 1940-х гадоў вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 30.6.1989г. УКДБ Брэсцкай вобл.

5. СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКІ Антоній.  Нарадзіўся ў 1892 г. ў сям`і збяднелай шляхты на хутары Чырвоная Горка Пінскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны (1914 – 1918), грамадзянскай вайны (1918 – 1921), Слуцкага збройнага чыну (1920). 24 чэрвеня 1921 г. рукапаложаны ў сан дыякана. Служыў другім святаром Навагрудскага Мікалаеўскага сабора, настаяцелем Накрышскай парафіі, Дзятлаўскім благачынным, у царкве вёскі Востраў (раён не ўстаноўлены). Быў жанаты, гадаваў сына. На апецы сям`і знаходзіўся псіхічна хворы Ілля Лаўроўскі (сын псаломшчыка Івана Лаўроўскага).

22 красавіка 1941 года НКУС рапартавалі аб выкрыцці яшчэ аднаго ворага савецкай улады. У гэты дзень быў падпісаны загад аб яго арышце. За тры дні да пачатку вайны ён быў арыштаваны, але тады яму пашанцавала: разам з нямецкай акупацыяй прыйшло яго вызваленне. Пры немцах працаваў у галіне асветы. З кастрычніка 1941 г. да ліпеня 1944 г. працаваў школьным інспектарам у Ганцавічах. У 1944 г. пераязджае ў Германію.

У 1945 г. ён даведаецца пра намер беларускага палка, які ваяваў на баку Германіі, здацца ў палон амерыканцам. Гэты пераход адбыўся 30 красавіка 1945 г. Пасля перамогі амерыканцы перадалі ваеннапалонных Савецкаму Саюзу. НКУС прыпісваюць Сокалу-Кутылоўскаму супрацоўніцтва з паліцэйскімі фармаваннямі. Гэта абвінавачванне ён не прызнаў. Суд адбыўся 20 красавіка 1948 г. Прысуд – 25 гадоў ППЛ. У 1956 г. тэрмін зняволення паменшаны да 12 гадоў. У 1957 г. вярнуўся ў Беларусь і жыў у г. Ганцавічы ў сваёй траюраднай сястры. Жыццёвы шлях Антонія Сокала-Кутылоўскага скончыўся 7 мая 1983 г. у польскім Шчэціне.

6. БРУЯКІН Іаан.  Нарадзіўся ў 1879г. у Мінску. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1904 г. прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую царкву вёскі Будча Слуцкага павета Мінскай губерні. Затым служыў яшчэ ў некалькіх цэрквах. У 1930-я гг. – настаяцель Свята-Іаанаўскага прыхода вёскі Бортнікі Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскі раён Мінскай вобласці). Арыштаваны 7.9.1935г. у Бабруйску. Асуджаны 20.1.1936г. за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Паводле некаторых звестак ,загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 15.11.1991.

7. САКАЛОЎСКІ Міхаіл. Нарадзіўся ў 1893г. у вёсцы Беразіно Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці) ў сям`і псаломшчыка. 25.9.1914г. рукапаложаны ў дыякана Мікалаеўскай царквы вёскі Лактышы Слуцкага павета Мінскай губерні. Потым, верагодна, служыў у Георгіеўскім храме вёскі Малькавічы Пінскага павета Мінскай губерні. З 1937 г. настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Васілевічы (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Арыштаваны 7.2.1938г. Асуджаны 15.2.1938г. да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці.

Жонка засталася адна з малалетнімі дачкой Лідзіяй (нарадзілася ў 1925 г. – памерла ад тыфу ў 1945 г.) і сынам Лаўрам. Рэабілітаваны 2.6.1958г. У тым жа годзе ў Рэчыцкім ЗАГСе з`явілася наступнае пасведчанне аб смерці: «Гр. Соколовский Михаил Михайлович рожд. 1893 г. умер 11 октября 1941 г.; причина смерти: язва желудка...»

Рэпрэсаваныя святары-католікі:

1. КАЧМАРАК Казімір. Нарадзіўся  ў 1909 г. у вёсцы Язовец  Наваградскага павета Мінскай губерні, арганіст. З польскай шляхецкай сям`і. Служыў у касцёле Звеставання ў Ганцавічах Брэсцкай вобл. Арыштаваны 9.8.1940г. Асуджаны 1.2.1941г. за «неданясенне ўладам» да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (?) лагер (ст. Саша). Далейшы лёс невядомы. Быў рэабілітаваны.

2. КУРАК Станіслаў.  Нарадзіўся ў 1908 г. у вёсцы Суткі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці). Тут не абышлося без іроніі лёсу. С. Курак закончыў духоўную семінарыю і быў узведзены ў тытул капелана (г. зн. святара, які сумяшчае сан з іншай, свецкай пасадай). Да вайны менавіта ў азначанай ролі ён быў сярод службоўцаў турмы ў Нясвіжы. У гарачым 1939 г. С. Курак з`яўляецца капеланам Навагрудскай брыгады кавалерыі. У тым жа годзе ксёндз Курак узначаліў Ганцавіцкую парафію.

Мясцовыя католікі і цяпер памятаюць яго словы: «Дзе няма Бога, там няма хлеба. Дзе няма Бога, там няма культуры». Зразумела, з пачаткам баявых дзеянняў святар знаходзіўся сярод сваіх жаўнераў. На што ён спадзяваўся, асеўшы пасля заканчэння віхуры ў Ганцавічах, невядома. Там яго і ўзялі чэкісты, а пасля заключылі за турэмныя краты ў Нясвіжы. Так чалавек апынуўся па другі бок дзвярэй вязніцы, вядомай яму па колішняй службе. Савецкія карныя органы не пашкадавалі святара – прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання. Маючы магчымасць на просьбу аб памілаванні, ксёндз адмовіўся яе падпісаць.

Прысуд быў прыведзены да выканання вясною 1940г. у Мінску (магчыма, у сумна вядомых Курапатах).

3. ПЯНТКОЎСКІ Вацлаў. 1902 г.н. Нарадзіўся ў мястэчку Ясянуўка Беластоцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Польшча) ў сялянскай сям`і. Вучыўся ў Беластоку, Пінску, Варшаве, Рыме. Доктар тэалогіі. Працаваў на начальніцкіх пасадах рэлігійных і навучальных устаноў, пасля вайны – на рэлігійнай службе ў розных касцёлах  Беларусі. Арыштаваны 20.1.1950г. у Мядзведзічах Ляхавіцкага раёна. Абвiнавачваўся ў «заклiканні сялян не ўступаць у калгас, шпіёнстве на карысць Ватыкана». Віны не прызнаў.

Асуджаны 2.10.1950г. асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Праз Маскву, Свярдлоўск, Петрапаўлаўск этапаваны ў Сцяпны лагер МДБ Казахскай ССР (ст. Навагрудная). У зняволенні патаемна праводзіў службы для вернікаў. З 1954г. – у лагпункце для хворых. Вызвалены як інвалід 23.5.(ці 6.4.)1956г. Вярнуўся ў парафiю Мядзведзiчы. Таксама абслугоўваў суседнія парафіі, у тым ліку касцёл Звеставання ў Ганцавічах. Памёр у 1991 г. у Мядзведзічах. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 23.11.1994.

4. РЫЖКО Станіслаў. 1910 г. н. Нарадзіўся ў вёсцы Брузы каля Мінска Мазавецкага (Польшча). Са шматдзетнай сялянскай сям`і. Напрыканцы вайны служыў у касцёле Звеставання ў Ганцавічах. Застаўся служыць у БССР, нягледзячы на магчымасць выехаць у Польшчу. Арыштаваны 28.4.1949г.

Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 13.8.1949г. за «антысавецкую агітацыю» да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны праз Ковель, Арол, Маскву, Куйбышаў (Самару), Паўладар у Сцяпны лагер МДБ Казахскай ССР. У ліпені 1953г. пераведзены ў Камышоўскі лагер МДБ Омскай вобл. Вызвалены ў 1956 г. Са студзеня 1956 г. пробашч парафіяльнага касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў мястэчку Лагішын, дзе і памёр у 1984 г.

Другие статьи рубрики «Тайны истории Ганцевщины»
Комментарии (2)
дзякуй анатоль, 10.11.2015 01:10
запалім свечку
Мыкола, 31.01.2017 00:03
Пошук "ворагаў" і зараз працягваецца. Служкі д'ябла хаваюцца пад маскамі. У іх няма сумлення, а значыць няма сэрца. Яны вяршасць лёсы людзей, так ім падаецца. Фарысеі не бачаць сваіх грахоў, якіх больш, чым у тых, каго яны судзяць. І будуць гарэць яны ў пекле. Амінь.
ОТПРАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ Правила комментирования

Уважаемые читатели!

На сайте действует постмодерация. Это значит, что сначала происходит публикация комментария, а уже затем – его проверка. Ваш комментарий может быть удалён или подвергнут модерации, если он содержит:

  • ненормативную лексику;
  • личные оскорбления или негативные высказывания в адрес других посетителей сайта или иных лиц;
  • ссылки на определённые страницы в интернете;
  • рекламу товаров или услуг, адресов или телефонов и т.п.;
  • призывы к насилию.

Администрация сайта оставляет за собой право удалять и редактировать комментарии без объяснения причин.

Администрация сайта не несет ответственности за содержание комментариев. Мнение автора комментария может не совпадать с мнением редакции.

ОТПРАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
Карцінка CAPTCHA
Приводить сожителя можно только с согласия собственника

С бывшей супругой в разводе, проживаем совместно в одной квартире, раздела имущества не было. После развода супруга привела в квартиру нового мужчину....

УВАЖАЕМЫЙ ЧИТАТЕЛЬ!

Принимай участие в работе сайта и газеты!

Присылай свои новости, фото, видео и письма.
Ты также имеешь возможность прислать свои вопросы нашему юристу.

Ганцевчане отвечают
Как вы относитесь к тому, что в черте города Ганцевичи находится предприятие с холодильными установками, работающими на аммиаке?
Яна Лынша,  г. Ганцевичи: Яна Лынша, г. Ганцевичи:

– Негативно. Ужасно, что такое предприятие находится в городской черте. Считаю, что его лучше закрыть и не рисковать здоровьем людей.

Инна Гайтюкевич,  г. Ганцевичи: Инна Гайтюкевич, г. Ганцевичи:

– Я наслышана, что есть такая фирма, но что там в работе холодильных установок используется вредное веществ, не знала. Думаю, надо сделать все возможное, чтобы не случилось чрезвычайной ситуации и не пострадали люди.

Владимир,  г. Ганцевичи: Владимир, г. Ганцевичи:

– Пускай работает. Можно предпринять все необходимые меры по технике безопасности, чтобы риск минимизировать – мне кажется, этого будет достаточно. Все-таки рабочие места лишними не будут, тем более в теперешней ситуации.

Сергей,  г. Ганцевичи: Сергей, г. Ганцевичи:

– Раз есть уже предприятие – пускай работает, не закрывать же его теперь. Я думаю, условия нашего времени позволяют оборудовать такие вредные предприятия современной техникой, которая снизила бы риски.

Марина Волуевич,  г. Ганцевичи: Марина Волуевич, г. Ганцевичи:

– Конечно, не хотелось бы, чтобы у нас были такие опасные соседи – и так близость радиационной зоны повлияла на здоровье жителей. И если вдруг случится какая-то непредвиденная ситуация – последствия могут быть серьезными.

ГОЛОСОВАНИЕ
Что нужно делать, если начальник пытается заставить вас выписать издание, которое вы не хотите?
Архив
Вконтакте
Одноклассники
Facebook