Савецкая ўлада рэпрэсавала амаль паўсотні кругаўцоў і малосенцаў

Анатоль ТРАФIМЧЫК
Гэты год з’яўляецца сумна юбілейным годам адносна сімвала сталінскіх рэпрэсій – 37-га. Спаўняецца 75 год з тых трагічных падзей. Менавіта на 1937 г. прыйшоўся пік бальшавіцкіх распраў над народамі. І жыхароў Ганцаўшчыны рэпрэсіі не абмінулі. Толькі ў Малых і Вялікіх Круговічах было рэпрэсавана за два гады 41 чалавек. І гэта колькасць не прэтэндуе на паўнату.

На жаль, раённыя кнігі “Памяць” вяртаюць вельмі малую частку імён тых, хто стаў ахвярай чырвонага тэрору. Дзякуючы незалежным даследчыкам з забыцця вернуты многія і многія імёны. І не толькі вернуты, але і размешчаны на агульнадаступных сайтах у Інтэрнеце. Настаўнікі гісторыі, краязнаўцы не маюць неабходнасці цяпер весці пошукавую працу ў архівах, а могуць, не пакідаючы сваёй малой радзімы, устанавіць асобы рэпрэсаваных землякоў. Для гэтага дастаткова ў пошукавай сістэме “Google”набраць ключавыя словы на рускай мове (у дадзеным выпадку, напрыклад, “приговор”) і назву свайго свайго населенага пункта.

Па такой схеме дзейнічаў аўтар гэтых радкоў. За невялікім выключэннем, звесткі па абодвух Круговічах былі сабраныя на электронным рэсурсе, які называецца “Жертвы политического террора в СССР” і размешчаны па адрасе http://lists.memo.ru/ . Знойдзеная інфармацыя дазволіла сфарміраваць табліцу, у якой указаны галоўныя звесткі па кожнай асобе з 41 чалавека (поўная спіс глядзіце на сайце ganc-chas.by).

Многія кругаўцы і малосянцы могуць убачыць імёны сваіх сваякоў ці проста знаёмых, забраных некалі бальшавіцкімі карнікамі.

Да 1939 года нашы землі знаходзіліся ў складзе Польшчы. Але ў верасні і сюды прыйшла савецкая ўлада: Чырвоная Армія далучыла Заходнюю Беларусь. Многія чакалі прыходу саветаў. Але новая ўлада не апраўдала тых чаканняў. Больш таго, неўзабаве пачалі ў масавым парадку людзей арыштоўваць. Пад падазрэнне траплялі перш-наперш прадстаўнікі польскай нацыянальнасці (яны шчыра ненавідзелі бальшавікоў), а таксама найбольш заможныя сяляне. Аднак не шкадавалі і іншых.

Прыгаворы былі жорсткімі: большую частку арыштаваных чакалі наперадзе доўгія гады халодных і галодных лагераў альбо, як мінімум, пражыванне на Поўначы ці сярод сцюдзёных і сухавейных казахскіх стэпаў. Лічбы рэпрэсаваных уражваюць.

Толькі у Вялікіх і Малых Круговічах лік пацярпелых перавышае паўсотні. І гэта толькі пайменна ўстаноўленыя асобы. Фактычна кожная з заходнебеларускіх вёсак у перыяд панавання “першых саветаў” ад верасня 1939 да чэрвеня 1941 г. такім чынам страціла дзясяткі сваіх жыхароў.

У цэлым ахвяр сталінскіх рэпрэсій можна дыферэнцаваць на дзве катэгорыі.

1.    Арыштаваныя.

Да іх аднеслі тых, у абліччы каго савецкая ўлада бачыла свайго несумненнага ворага.
Такіх людзей чакала пакаранне, як злосных злачынцаў, – доўгатэрміновае зняволенне, а ў яго рамках – рабская праца, паўгалоднае жыццё, бесчалавечныя адносіны і прыніжэнні.
Арышты праводзілі на працягу ўсяго перыяду панавання “першых саветаў”.

2.    Дэпартаваныя.

Да гэтай катэгорыі бальшавікі адносілі патэнцыйных ворагаў, фактычна баючыся іх.

Існаваў нават спецыяльны тэрмін – “социально-опасный элемент” (СОЭ).

Каб стаць дэпартаваным, дастаткова было толькі патрапіць пад падазрэнне да новай улады ці, напрыклад, быць абскарджаным шляхам даносу. Высялялі, як правіла, таксама далёка – на асваенне таёжных і цалінных тэрыторый.

Адтуль выбрацца на радзіму не было ніякай магчымасці, бо і там людзі па-ранейшаму знаходзіліся пад пільным наглядам.

Пра гэта сведчыць прыклад Жданько Аляксандра, спробы ўцёкаў якога былі выкрыты, а ён сам – арыштаваны і прысуджаны да лагернага зняволення.
Дэпартацыю можна параўнаць з сучаснай “хіміяй”, толькі ў больш жорсткіх умовах.

Акцыі па высяленні праводзілі планава, прымяняючы іх не толькі да паасобных грамадзян, але і да сем’яў у цэлым (маем прыклады Містоўскіх, Ермалінскіх, Блінкоўскіх, Маеўскіх), не шкадуючы пры гэтым ні старых, ні немаўлят. Першае высяленне адбылося 10 лютага 1940 г.

Менавіта ў той дзень, наляцеўшы на світанку, сагналі, вырвалі з наседжаных месцаў многіх кругаўцоў і малосенцаў. Нашы землякі, як правіла, накіроўваліся па тых мерках не так і далёка – у Валагодскую вобласць, дзе іх чакаў датуль невядомы пасёлак Азярэнаўскі. Каб чытачам лепей было ўявіць жудаснасць падзеі, дастаткова сказаць, што зіма 1940 г. выдалася на рэдкасць марознай, а 10 лютага ў прыватнасці тэмпература апусцілася ніжэй 30 градусаў па Цэльсію.

Падчас дэпартацыі кожнай сям’і законам дазвалялася браць з сабою адзенне, бялізну, бытавыя рэчы і каштоўнасці агульнай вагой не больш за 500 кг (але закон часта ігнараваўся і людзей, схапіўшы хто ў чым быў, канваіравалі ў высылку).

Вось як успамінае той час адзін з дэпартаваных кругаўцоў Блінкоўскі Мікалай: “Падчас масавых арыштаў і вывязення ў глыб саветаў 10 лютага 1940 г. накіравалі мяне з сям’ёй да таварных, без ацяплення вагонаў, не дазваляючы сабраць нават усе неабходныя рэчы, і ў страшных умовах голаду і холаду вывезлі нас у ссылку.

Падчас той язды бачыў я выпадкі замярзання малых дзяцей на смерць, як гэта мела месца з дзіцем надляснічага Жмійка Стэфана і лесніка Бойкі, дзіця якога, замерзлае на смерць, НКВДысты выцягнулі з вагона на адной са станцый і выкінулі яго ў снег абапал чыгункі” (успаміны нашага земляка знойдзены аўтарам у польскім архіве “Карта”, Варшава).

У дарозе на чыгунцы спецпасяленцы атрымлівалі па 800 грам хлеба штодня.

Дэпартаваныя ў глыб СССР знаходзіліся ў складаных і цяжкіх умовах, іх жыццё было пастаўленае на ўзровень барацьбы за выжыванне. У многіх «спецпаселішчах» паўночных рэгіёнаў СССР з неспрыяльнымі для былых польскіх грамадзянаў кліматам жыллё не было прыстасаванае да зімовага часу, панавала антысанітарыя.

Нярэдка здараліся выпадкі, калі «спецпасяленцы» размяшчаліся ў памяшканнях былых харчовых складоў альбо гаспадарчых пабудоваў, дзе не было бытавых прыладаў, посуду, не кажучы пра электрычнасць.

Часта ў 40-градусны мароз адсутнічала ацяпленне жылых памяшканняў. Усе ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў абавязаны былі працаваць. За тую рабскую працу (у асноўным на лесапавале ў тайзе ці на шахце) плацілі мізэр.

Адміністрацыйнае кіраванне спецпаселішчамі ажыццяўлялася раённымі і пасялковымі камендатурамі НКУС.

Найдрабнейшыя агрэхі на працы праследаваліся жорсткім чынам. У прыватнасці, 15-хвіліннае спазненне каралася трыма месяцамі папраўчых працаў.

Ёсць і выключэнні – тыя, хто не трапляе пад азначаныя тут дзве катэгорыі.

Напрыклад, Блінкоўскі Васіль: з дадзеных відаць, што ён быў арыштаваны чэкістамі 4 сакавіка 1936 г., значыць у той час, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Польшчы.

Па ўсёй верагоднасці, кругавец, спадзеючыся знайсці лепшую долю, падаўся ў Савецкі Саюз. Тады бальшавікі праводзілі шырокую агітацыю пра райскае жыццё, якое нібыта пабудавана ў СССР. Многія верылі. А некаторыя яшчэ і ўцякалі. Уцёкі былі нелегальнымі, і, як правіла, уцекачы адразу траплялі ў лапы службоўцаў НКУС.

Тут пачыналася самае страшнае. Звычайна, уцекачоў абвінавачвалі ў шпіянажы і адпраўлялі ў паўночны канцлагер. Такім чынам, спадзяваны рай абарочваўся пеклам.

Пасля вайны сталінскія рэпрэсіі працягваліся. Яны ўключыліся, як толькі вёскі былі вызвалены ад нямецкіх акупантаў. Адной з такіх ахвяраў стаў Блінкоўскі Канстанцін. Яго арыштавалі праз два гады пасля прыходу “другіх саветаў”. Варта звярнуць увагу, што засудзілі яго на 6 гадоў, але адпусцілі на два гады раней (для палітычных вязняў гэта было рэдкасцю). Ці вярнуўся наш зямляк на родную старонку, нам засталося невядома.

У ахвяраў рэпрэсій лёсы склаліся па-рознаму. На гэта паўплывала і распачатая Германіяй 22 чэрвеня 1941 г. вайна супраць СССР, які пайшоў на саюзніцкія стасункі з яшчэ нядаўна варожай Польшчай і заключыў пагадненне аб вызваленні рэпрэсаваных жыхароў Заходняй Беларусі, якія прызналі сябе палякамі па нацыянальнасці ці хаця б па грамадзянству. 12 жніўня 1941 г. выйшаў адпаведны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “Аб амністыі польскіх грамадзян”. Нават сярод палякаў, як сведчыць прыклад Зюлкоўскага Генрыха і яго сына Збігнева, па невядомых у дадзеным выпадку прычынах не кожны змог вырвацца з чэпкіх абдымкаў доўгіх бальшавіцкіх рук.

Амністыю давалі не ўсім. А некаторыя ўвогуле знікалі на бяскрайніх паўночных і заўральскіх прасторах.

Аўтар спадзяецца, што прыклад гэтага артыкула выкліча інтарэс у краязнаўцаў іншых вёсак Ганцавіцкага раёна і яны возьмуцца за пачэсную справу вяртання з нябыту старонак нашага мінулага і імён незаслужана пацярпелых людзей, віна якіх нярэдка заключалася толькі ў тым, што яны былі добрымі гаспадарамі на сваёй роднай зямлі.

Заўвага:

Звесткі, пачэрпнутыя на электронным рэсурсе “Жертвы политического террора в СССР” // http://lists.memo.ru/, дадаткова не пазначаюцца.

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Г.н.

Месца нараджэння / пражывання (калі адрозніваюцца)

Нацыя-нальнасць

Адукацыя (калі ёсць), сацыяльнае паходжанне ці статус

Арышта-ваны

Асуджаны: звесткі па абвінавачванні і прысуду

Далейшы лёс (назвы лагероў указаны на рускай мове)

Заўвагі

Абуховіч Эміль Напалеонавіч

1876

Хутар Ліпа Баранавіцкай вобл. / хутар Нача Ганцавіцкі р-н

Паляк

Сярэдняя, памешчык

22.07.1940

15.03.1941, арт. 72, 74 КК БССР – член к/р арганізацыі, а/с агітацыя, 8 гадоў ППЛ

Рэабілітаваны 17.05.1989

Сын круговіцкага пана Напалеона Абуховіча, памерлага напярэдадні прыходу савецкай улады

Блінкоўская Марыя Мікалаеўна

1936 (ці 1935)

ВК

Беларуска

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалена 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Блінкоўская Соф’я Сцяпанаўна

1903

ВК

Беларуска

Адукацыя “ніжэйшая”

 

10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалена 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Блінкоўскі Аляксандр Мікалаевіч

1934

ВК

Беларус

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Блінкоўскі Васіль Антонавіч

27.06.1919

ВК

Беларус

Пачатковая, селянін

04.03.1936

31.05.1936, арт. 68, 120 КК БССР – шпіянаж, 3 гады ППЛ

Адбываў: Ухтпечлаг Воркутпечлаг. Вызвалены 16.02.1939. Рэабілітаваны 12.09.1989.

 

Блінкоўскі Канстанцін Адамавіч

1904

ВК / МК

Беларус

Пачатковая, селянін

13.12.1944

09.08.1946, арт. 58-1а – здрада Радзіме, 6 гадоў ППЛ

Адбываў: Особ. Лаг. №2. Вызвалены 15.03.1950. Рэабілітаваны 30.09.1992

Ёсць у спісе кнігі “Памяць”, паводле якой ён жыў у ВК, а быў рэабілітаваны 30.09.1993

Блінкоўскі Мікалай Мікалаевіч

1932 (ці 1939)

ВК

Беларус

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Блінкоўскі Мікалай Фаміч

1902

ВК

Беларус

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Герман Браніслаў Іосіфавіч

1911

ВК

Беларус

З сялян

 

01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў ППЛ

 

 

Ермалінская Антаніна (ці Антаніда) Феліксаўна

1926 (ці 1928)

Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК

Полька

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалена 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Ермалінская Валяціна Феліксаўна

1922 (ці 1923)

Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК

Полька

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

 

 

Ермалінская Ксавера (ці Савелья) Міхайлаўна

1888 (ці 1885)

Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК

Полька

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалена 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Ермалінскі Леанард Феліксавіч

1914

Дзяніскавічы / МК

Паляк

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Ермалінскі Тадэвуш (ці Тадэй) Феліксавіч

1924 (ці 1925)

Дзяніскавічы / МК

Паляк

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Ермалінскі Фелікс Францавіч

1880 (ці 1881)

Вёска Калода Пінскага р-на / МК

Паляк

Ляснік

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Жданько (ці Жданко) Аляксандр Фадзеевіч (ці Феадзеевіч)

1907

ВК

Беларус

Адукацыя “ніжэйшая”, ляснік

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі. Арыштаваны 25.07.1940. Асуджаны 21.06.1941 за намер уцёкаў з месца абавязковага пасялення. Прысуд: 3 гады ППЛ.

Вызвалены 04.09.1941 з Архангельскага ППЛ (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

На вольным пасяленні – лесаруб Азярэнаўскага лагенага пасёлка.

Жыбуртовіч Іван Аляксандравіч

 

Асада Мар’янава Слуцкага павета / МК

Беларус

Пачатковая, прадавец кааператыва

26.04.1940

09.01.1941, арт. 72а, 74 КК БССР – агент польскай паліцыі, 8 гадоў ППЛ

Адбываў: Ухтижемлаг. Вызвалены 27.08.1941. Рэабілітаваны 24.07.1989

Ёсць у спісе кнігі “Памяць”

Занька Антоній Людвігавіч

1895

ВК / в. Крывошын (цяпер Ляхавіцкі р-н)

Беларус

З сялянскай сям’і, царкоўнаслужыцель

23.04.1940

30.06.1940, сувязь з польскай паліцыяй, 8 гадоў ППЛ

Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер НКВД Краснаярскага краю. Паводле некаторых звестак, у другой палове 1940-х гг вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 30.06.1989

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

Крыніца: Моряков Л. Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси // http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-pravaslaynyya/tom-i?id=21898

Зімны Людвіг Францавіч

1901

Вёска Заборук Львоўскай вобл. / ВК

Паляк

Пачатковая, селянін

20.07.1940

09.01.1941, арт. 72, 74 КК БССР – а/с агітацыя, 5 гадоў ППЛ

Адбываў: Ухтижемлаг. Вызвалены 27.08.1941. Рэабілітаваны 31.07.1989

Ёсць у спісе кнігі “Памяць”

Зюлкоўскі Генрых Львовіч

1889

Варшава / ВК

Паляк

Сярэдняя, загадчык фельдшарскага пункта

14.07.1940

21.05.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ

Вызвалены 08.03.1952. Рэабілітаваны 21.08.1989

Ёсць у спісе кнігі “Памяць”

Зюлкоўскі Збігнеў Генрыхавіч

1921

Варшаўскае ваяводства / ВК

Паляк

Качагар

 

01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў ППЛ

 

Відавочна, сын Зюлкоўскага Генрыха Львовіча

Лелес Віктар Максімавіч

1891

ВК

Беларус

Пачатковая, селянін

13.09.1940

21.05.1941, арт. 72а, 64 КК БССР – а/с агітацыя, 8 гадоў ППЛ

Адбываў: Севвостлаг. Рэабілітаваны 21.08.1989

Ёсць у спісе кнігі “Памяць”

Маеўская Соф’я (ці Зофія) (Фадзееўна (ці Тадэвушаўна)

1915

ВК / вёска Варынет Лунінецкага р-на Пінскай вобл.

Беларуска

Адукацыя “ніжэйшая”

 

10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”). Рэабілітавана 17.05.1996

Ёсць у спісе кнігі “Памяць” (няма на сайце, акрамя Маеўскай Соф’і). Пэўна, адна сям’я.

Маеўская Элеанора Ігнатаўна

 

ВК

 

 

 

1940. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл.

Рэабілітавана 17.05.1996

Маеўскі Ігнат Васільевіч

1907

ВК

 

 

 

1940. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл.

Рэаблітаваны 17.05.1996

Маеўскі Чэслаў Ігнатавіч

1938

ВК

 

 

 

1940. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл.

Рэаблітаваны 17.05.1996

Малюкевіч Дамінік Іванавіч

1896

Вёска Лоцвіна Нясвіжскага р-на Баранавіцкай вобл. / ВК

Паляк

Пачатковая, селянін

13.06.1940

22.03.1941, арт. 76, 64 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ

Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.09.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989

Ёсць у спісе кнігі “Памяць”

Містоўская Валянціна Іосіфаўна

1914

ВК

Полька

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Містоўская Марыя Іосіфаўна

1908

ВК

Полька

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Містоўскі Вікенцій Іосіфавіч

1902 (ці 1912)

ВК

Паляк

Ляснік

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Містоўскі Збігнеў

1936

ВК

Паляк

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Містоўскі Іосіф Іосіфавіч

1903 (ці 1904)

ВК

Паляк

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

 

Радзюк Мікалай Андрэевіч

1910

ВК

Беларус

Пачатковая, селянін

13.09.1940

18.05.1941, арт. 74 КК БССР – сувязь з польскай паліцыяй, 5 гадоў ППЛ

Рэабілітаваны 04.08.1989

Ёсць у спісе кнігі “Памяць”

Рапейка Ванда-Ядвіга Янаўна

1920

ВК

Полька

Няпоўная сярэдняя, сакратар Круговіцкага сельпо

26.04.1940

22.08.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ

Адбывала: Карагандзінскі ППЛ. Вызвалена 29.10.1941. Рэабілітавана 27.05.1989

Ёсць у спісе кнігі “Памяць”

Ружыцкі Канстанцін Флар’янавіч

1916

ВК

Паляк

Cелянін

 

01.02.1941, а/с агітацыя, 5 гадоў ППЛ

Рэабілітаваны 19.04.1994

Прозвішча магло быць “Ражыцкі”. Пэўна, браты. Ёсць у спісе кнігі “Памяць”.

 

Ружыцкі Кароль Флар’янавіч

1914

ВК

Паляк

Пачатковая, столяр (меў прыватную майстэрню)

01.06.1940

22.03.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ

Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.10.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989

Студэнт Тамаш Піліпавіч

1904

ВК

Паляк

Пачатковая, кравец

23.11.1940

21.05.1941, арт. 74 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ

Рэабілітаваны 27.03.1989

Прозвішча магло быць “Студзент”. Ёсць у спісе кнігі “Памяць”

Студэнт Уладзімір Пятровіч

1913

ВК

Беларус

Пачатковая, селянін

01.06.1940

22.03.1941, арт. 66, 74 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ

Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.10.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989

Тараевіч Зыгмунд Альбінавіч

1926 (ці 1927)

ВК / вёска Навасёлкі Лунінецкага р-на Баранавіцкай вобл.

Беларус

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

Выселеныя разам з сям’ёй. Тараевічы ў гэты час пражывалі ў Навасёлках, а паходзілі з Агарэвіч. Бацька (Альбін Вітольдавіч) служыў лесніком, у тым ліку, напэўна, адзін час у ВК, дзе нарадзіліся два сыны – Казімір і Зыгмунд. Адметна тое, што яны лічылі сябе беларусамі, а іх сястра Ніна (1915 ці 1916 г.н.) – полькай.

Тараевіч Казімір Альбінавіч

1921

ВК / вёска Навасёлкі Лунінецкага р-на Баранавіцкай вобл.

Паляк

 

 

10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі

Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”)

Чабатарэнка Міхаіл Ігнатавіч

1890

ВК

Беларус

З рабочых

 

01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў

 

 



АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
Карцінка CAPTCHA
Надвор'е
пн, 21 мая
03:00

+14°C
750 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+26°C
749 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+19°C
749 мм
Ю-В,4 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+28°C
747 мм
Ю-В,6 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+15°C
744 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+25°C
743 мм
Ю-В,3 м/сек

rp5.by

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Прымай ўдзел ў рабоце сайта i газеты!

Дасылай свае навіны, фота, відэа і лісты.
Ты таксама маеш магчымасць даслаць свае пытанні да нашага юрыста.

ГАЛАСАВАННЕ
Как вы относитесь к легализации проституции?
Архіў
Папулярныя артыкулы
Самае чытанае
Апошнія каментары