У Дзень Канстытуцыі юнакам і дзяўчатам уручалі пашпарты

У Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, у гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі пад назвай “Мы – грамадзяне Беларусі!” , падчас якога 11 школьнікам, якім споўнілася чатырнаццаць гадоў,  уручылі пашпарты.

Фото: Cвятлана Малышка

Акрамя ўзроста, падлеткаў аб’ядноўвала яшчэ і тое, што яны з’яўляюцца таленавітымі школьнікамі і ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, даследчай дзейнасці, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці.

Галоўны дакумент грамадзяніна – пашпарт – ім уручыў кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Ён павіншаваў рабят са знамянальным для іх момантам і падкрэсліў, што цяпер яны – паўнапраўныя грамадзяне сваёй краіны, якія ведаюць не толькі свае правы, але і няўхільна выконваюць абавязкі грамадзяніна.

Пашпарты атрымалі наступныя юнакі і дзяўчаты:

Кірыл Шапель, вучань гімназіі г. Ганцавічы, старшыня піянерскай дружыны «Радужная рэспубліка», актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху і грамадскага жыцця гімназіі;

Анастасія Лісунова, вучаніца гімназіі г. Ганцавічы, прызёр прадметнага конкурсу «Буслік», актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця гімназіі;

Кацярына Жалезная, вучаніца сярэдняй школы №1 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, прызёр раённага этапу навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню», актывістка валанцёрскага руху;

Ангеліна Мурашка, вучаніца сярэдняй школы №1 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, актывістка валанцёрскага руху «Добрае Сэрца», пераможца школьнага конкурсу «Міс Снягурка 2017»;

Алеся Боўт, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы, спартыўных спаборніцтваў;

Дар’я Вялічка, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца спаборніцтваў па валейболе, прадметных алімпіяд;

Анастасія Грынчык, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, валанцёрскага руху, член школьнага клуба «Прэс-цэнтр»;

Данііл Прышчэпа, вучань сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, прызёр раённых і ўдзельнік абласных алімпіяд па матэматыцы, інфарматыцы і фізіцы, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця школы;

Анастасія Сіліцкая, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, член зборнай каманды школы па валейболе, актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху;

Данута Берташ, вучаніца Дзяніскавіцкага яслі-сада – сярэдняй школы, пераможца раённых прадметных алімпіяд, прызёр навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»;

Ганна Клявец, вучаніца Ганцавіцкай сярэдняй школы, пераможца і прызёр другога этапу рэспубліканскіх алімпіяд па матэматыцы і фізіцы.

Патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Мы – грамадзяне Беларусі!» ў рамках да Дня Канстытуцыі праходзіць з 2004 года.

У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя сустрэчы з моладдзю, на якіх юным беларусам ўручаюцца пашпарты. У нашым раёне за гэты час юным ганцаўчанам было ўручана каля 400 пашпартоў.

Таксама у гэты дзень уручаюцца маладзёжныя білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і адбываецца прыём у піянеры.

На гэты раз 21 актывіст грамадскай дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна папоўнілі рады ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, атрымаўшы маладзёжныя білеты.

У Дзень Канстытуцыі юнакам і дзяўчатам уручалі пашпарты

Гэта:

Дар’я Рылка, вучаніца гімназіі, пераможца раённага этапу алімпіяды па матэматыцы і біялогіі, актыўны ўдзельнік раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» і грамадскага жыцця гімназіі;

Ягор Крупеніч, вучань гімназіі, прызёр раённай алімпіяды па геаграфіі, актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху;

Крысціна Каржанеўская, вучаніца сярэдняй школы №1, шасціразовая чэмпіёнка вобласці, трохразовая прызёрка рэспублікі, двухразовая чэмпіёнка турніру па вольнай барацьбе «Палескі край»;

Вадзім Дзенісеня, вучань сярэдняй школы №1, чатырохразовы пераможца раённых спаборніцтваў па вольнай барацьбе, двойчы прызёр рэспубліканскага турніру па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя, пераможца адкрытага абласнога турніру па вольнай барацьбе «Палескі край»;

Дзіяна Забароўская, вучаніца сярэдняй школы №1, неаднаразовая пераможца другога этапа рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай і англійскай мовах, пераможца раённай навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»;

Сафія Рылка, вучаніца сярэдняй школы №1, прызёр раённай навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню», пераможца конкурсу «Міс Ганцавічы — 2016»;

Ульяна Навумік, вучаніца сярэдняй школы №1, рэдактар школьнай газеты «Школьны фрэгат», неаднаразовая пераможца раённых і ўдзельнік абласных конкурсаў чытальнікаў;

Дар’я Муха, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», капітан школьнай каманды па чэрлідынгу, актыўная удзельніца раённых творчых конкурсаў;

Вікторыя Кармановіч, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», пераможца абласнога этапу спаборніцтваў піянерскіх каманд па чэрлідынгу «Піянерскія іскры» ў 2016 годзе;

Алена Сайка, вучаніца сярэдняй школы №3, пераможца другога этапа прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, уладальніца дыплома 2 ступені ў навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»;

Елізавета Аляксейчык, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», пераможца абласнога этапу спаборніцтваў піянерскіх каманд па чэрлідынгу «Піянерскія іскры» ў 2016 годзе;

Ангеліна Крупеніч, вучаніца Раздялавіцкай сярэдняй школы, актыўнаяй удзельніца грамадскага жыцця школы, пераможца школьнага і раённага конкурсу «Хвіліна славы», удзельніца валанцёрскага руху;

Яна Русакевіч, вучаніца Раздялавіцкай сярэдняй школы, актыўная ўдзельніцы алімпіяднага руху па біялогіі, валанцёрскага руху;

Раман Лелес, вучань Кукаўскай сярэдняй школы, пераможца раённага этапу эпісталярнага конкурсу, капітан школьнай каманды «Праметэй», пераможца ўнутрышкольнага конкурсу «Вучань года — 2016»;

Анастачія Янучок, вучаніца Кукаўскай сярэдняй школы, неаднаразовы прызёр конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей», прызёр другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі;

Аліна Дулік, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, прызёр раённых алімпіяд па хіміі, біялогіі і фізіцы, актыўная ўдзельніцы вакальных агульнашкольных і раённых конкурсаў;

Марына Ясінская, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, прызёр раённых алімпіяд па беларускай і рускай мовах, актыўная ўдзельніца агульнашкольных і раённых творчых конкурсаў;

Паліна Высоцкая, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, пераможа раённага конкурсу “Імгненні турыстскага сезону”, актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху «Добрае Сэрца», грамадскага жыцця;

Аліна Занька, вучаніца Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Якуба Коласа, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца грамадскага і спартыўнага жыцця школы, прызёр раённага этапу алімпіяды па біялогіі;

Дзіяна Кралівец, вучаніца Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Якуба Коласа, прызёр раённага конкурсу «Арт-подыум», актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху «Добрае Сэрца»;

Алена Ярашэвіч, вучаніца Будчанскага яслі-сада – сярэдняй школы, неаднаразовы прызёр алімпіяд па англійскай мове, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна.

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” у сваім віншаванні моладзі сказаў, што разам з членскім білетам ў падлеткаў з’явіцца надзейная падтрымка аднадумцаў, разам з якімі яны змогуць рэалізоўваць свой творчы патэнцыял, раскрываць лідэрскія здольнасці, працаваць на карысць Радзімы і быць прыкладам для сваіх аднагодкаў.

Дастойная змена саюза моладзі падрастае і сярод піянераў. Пацвержанне гэтаму – поспехі юных школьнікаў, якія сталі пераможцамі патрыятычных і экалагічных акцый, актыўна ўдзельнічаюць ў рэалізацыі валанцёрскіх і працоўных праектах, маюць добрыя поспехі ў вочобе.

У Дзень Канстытуцыі юнакам і дзяўчатам уручалі пашпарты

Прынялі ў піянеры і павязалі піянерскія гальштукі наступным школьнікам:

—         Ягору Матусевічу, вучню гімназіі;

—         Мікіце Малышаву, вучню гімназіі;

—         Зінаідзе Валуевіч, вучаніцы гімназіі;

—         Аляксандры Гаркавай, вучаніцы сярэдняй школы № 1;

—         Дар’і Журавель, вучаніцы сярэдняй школы № 1;

—         Аляксандру Кандратовічу, вучню сярэдняй школы № 2;

—         Мікіце Шапялевіч, вучню сярэдняй школы № 2;

—         Кірылу Лыганоўскаму, вучню сярэдняй школы № 3;

—         Паліне Лашко, вучаніцы сярэдняй школы № 3;

—         Дзіяне Канановіч, вучаніцы сярэдняй школы № 3.

Святочны настрой ўсім ўдзельнікам мерапрыемства падаравалі артысты мастацкай самадзейнасці з РЦДЮТ, ГДК і школы мастацтваў.

Из рубрики