weather2

USD 2.005

EURO 2.3648

RUR(100) 3.3615

search

У Доме рамёстваў дзяўчынкі стваралі пісанкі

Майстар-клас па роспісу велікоднага яйка – пісанкі, прайшоў у Доме рамёстваў 14 красавіка. Навучанне правяла майстар народных промыслаў і рамёстваў, кіраўнік гуртка “Рукатвор” Вольга Івановіч.

На фота злева направа ўдзельніцы майстар-класа: Вікторыя Карпучэнка, Дар'я Клявец, Анастасія Шапялевіч, Алёна Іванова, Дар'я Берташ
На фота злева направа ўдзельніцы майстар-класа: Вікторыя Карпучэнка, Дар'я Клявец, Анастасія Шапялевіч, Алёна Іванова, Дар'я Берташ / Фото: Cветлана Малышко

Майстар расказала дзяўчынкам, удзельніцам гуртка "Рукатвор" пры Доме рамёстваў, что на Вялікдзень існуе традыцыя – фарбаваць яйкі.

Звычайна мы фарбуем іх цыбульным лушпінннем ці іншымі харчовымі фарбамі. Такія яйкі называюцца фарбаванкі. Але сырое яйка можна пафарбаваць і па-іншаму, выкарыстоўваючы харчовую фарбу і пчаліны воск. Гэта ўжо будзе пісанка”, - расказала яна.

Вольга Івановіч расказвае ўдзельніцам майстар-класу, як ствараецца пісанка
Вольга Івановіч расказвае ўдзельніцам майстар-класу, як ствараецца пісанка / Фото: Cветлана Малышко

Нанясенне малюнка з воска чаргуецца з паступовым фарбаваннем яйка ў лукавым цыбульным лушпінні ці іншай фарбе (раней выкарыстоўвалі прыродныя матэрыялы для фарбавання – кару дуба, шпінат, шчаўе, ці іншае). А потым яйка награваюць і здымаюць воск. Фарбаваць можна сырое яйка, варанае, выдутае.

Малюнак на пісанцы залежыць ад фантазіі аўтара, і ад таго, з якой мэтай гэта яйка робіцца
Малюнак на пісанцы залежыць ад фантазіі аўтара, і ад таго, з якой мэтай гэта яйка робіцца / Фото: Cветлана Малышко

Праз пэўны час пафарбаванае яйка дастаюць
Праз пэўны час пафарбаванае яйка дастаюць / Фото: Cветлана Малышко

Вось так выглядае пафарбаваная пісанка
Вось так выглядае пафарбаваная пісанка / Фото: Cветлана Малышко

Нашы продкі пісанкі рабілі па сырому яйку, якое потым высушвалася і яго захоўвалі дзесяцігоддзямі. Калі яго патрасці, то яйка звініць”, - сказала Вольга Івановіч.

Дзяўчынкі з задавальненнем спрабавалі маляваць воскам па яйку, прыдумваючы розныя ўзоры – ад кветак і зорак, да геаметрычных фігур.

Дзяўчынкі з задавальненнем спрабавалі зрабіць пісанкі і шкрабанкі самастойна
Дзяўчынкі з задавальненнем спрабавалі зрабіць пісанкі і шкрабанкі самастойна / Фото: Cветлана Малышко

Гэта вельмі цікава. Класс! Упершыню даведалася, што такое пісанка, паспрабавала сама зрабіць і ў мяне атрымалася. Гэта не складана, але так захапляльна”, - сказала адна з удзельніц майстар-класу Алёна Іванова.

Яшчэ на ўроку па роспісу яйка дзяўчатак вучылі рабіць шкрабанкі – гэта калі на пафарбаванае яйка іголкай вышкрабваецца арнамент.

Яшчэ адна тэхніка стварэння велікоднага яйка - шкрабанка
Яшчэ адна тэхніка стварэння велікоднага яйка - шкрабанка / Фото: Cветлана Малышко

Падчас навучання настаўніца распавядала юным ўдзельніцам пра тое, якое значэнне мелі пісанкі для нашых продкаў. Раней яны суправаджалі чалавека на працягу ясяго яго жыцця – ад нараджэння да смерці, аберагаючы ад зла.

Яйка спрадвеку сімвалізуе Зямлю і адзраджэнне.  Таму і ўзоры, якія нанасіліся на яго, не выпадковыя, а кожны мае свае значэнне. Узоры пісанак, іх  колер, перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў нязменным выглядзе”, - патлумачыла майстар.

Пісанку трымалі ў хаце як абярэг. Лічылася, што яна надае сілы ўсяму, што нараджае новае – зямлі, чалавеку, жывёле, раслінам.  А таксама прыносіць прыгажосць, здароўе, дастатак.

Абрадаў, звязаных з пісанкай, шмат, але цяпер у большасці яны звязаны з Вялікаднем. Раней жа іх рабілі ўвесь год – і пчолам, каб мёд урадзіў, і ў полі – каб быў ураджай, і іншыя.

Пісанкі дарылі маленькім дзецям – “матылі” на лёгкае і беззаботнае жыццё, ці “сонейкі”  - каб жыццё было светлым.

 Дзяўчынкам дарылі пісанку з малюнкамі бутонаў кветак – каб раслі і квітнелі. Хлопчыкам дырылі яйкі з дубовымі лістамі і сасновымі галінкамі, каб раслі моцнымі і здаровымі, як гэтыя дрэвы.

Жанчынам дарылі пісанкі з кветкамі і зоркамі, каб яны квітнелі і асвятлялі мір навокал. Воінам таксама давалі пісанкі, каб тыя аберагалі іх ў дарозе.

Акрамя гэтага, пісанкамі лячылі. А падараваўшы распісанае яйка, можна было выразіць сваю падзяку і любоў.

У Доме рамёстваў працуе  выстава “Велікоднае яйка”

 

На ёй прадстаўлена 105 экспанатаў.

Тут можна пабачыць яйкі, выкананыя як у традыцыйных (мастацкі роспіс, гравіроўка, васкаванне, бісерапляценне, вышыўка і іншыя), так і сучасных (пляценне з паперы, квілінг (паперакручэнне), дэкупаж, модульнае арыгамі і іншыя) тэхніках.

Фото: Cветлана Малышко

 

Сёлета экспанатаў менш, чым летась. Прычым некаторыя тэхнікі адсутнічают, такая, напрыклад, як разьба па дрэве, - патлумачыла дырэктар Раёнага Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч. – Аднак вельмі добра, што ўдзел у выставе прымаюць дзеці. Яны прынялі малюнкі, вельмі цікавыя яйкі з пластыліну. Гэта значыць, народныя традыціі выклікаюць пэўную цікавасць ў людзей. Дзеля чаго і праводзіцца гэтая выстава-конкурс”.

Нагадаем, што выстава-конкурс прадоўжыцца да 1 мая. Потым будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.

Из рубрики
comments powered by HyperComments