weather

USD 2.43

EURO 2.7435

RUR(100) 3.4118

search

Ганцавіцкія джунглі

У горадзе поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, і ужо радуюць вока адноўленные аб'екты, прыгожыя пафарбаваныя ў мяккія таны будынкі, парк у новым абліччы з рознакаляровымі тратуарнымі дарожкамі. Гледзячы на тыя аб'екты, якія ў хуткім часе будуць завершаны, можна ўявіць, як пахарашэе наш горад. Але гэта ўсё ў цэнтры…

Горад Ганцавічы – гэта не толькі плошча з райвыканкамам і вуліцы Кастрычніцкая, Заслонава і Чайкоўскага. Ёсць яшчэ і «спальны» квартал ў мікрараёне на вуліцы Заводскай. І калі параўноўваць, як старанна вядуцца работы ў цэнтры і ў якім стане знаходзіцца, напрыклад, тэрыторыя па-за плошчай, дзе стаіць помнік Леніну, то ахоплівае жах.

Каля дамоў № 10 і 12 па вуліцы Заводскай разрасліся сапраўдныя джунглі. У кустах і зарасніках можна заблудзіцца, там развяліся вужы, якіх пужаюцца жанчыны і дзеці. І гэта трэрыторыя затоплена каналізацыйнымі сцёкамі. У спякоту здзяўляешся, як там трываюць людзі. І гэта ўсё як раз паблізу тэрыторыі Ганцавіцкага камунгаса, які займаецца добраўпарадкаваннем горада. Іх тэрыторыя ў сярэдзіне чысценькая, а адразу за плотам – джунглі.

Куды глядзіць кіраўніцтва горада, інпекцыя аховы прыроды, санэпідэміялагічныя службы? Дарэчы, на публікацыі ў газеце чыноўнікі павінны рэагаваць,  незалежна ад таго,   якой формы уласнасці зарэгістраванае выданне. Калі нашы чыноўнікі, канешне, чытаюць распараджэнні аблвыканкама. Таму гэты артыкул прашу лічыць зваротам з патрабаваннем прыняць меры па навядзенню парадку. І, як аўтар гэтага артыкула, абяцаю, што, калі меры не будуць прынятыя, артыкул і скарга пойдуць ў вышэйстаячыя інстанцыі.  Вялікая просьба да начальніка «камунгаса» Віктара Беркі, а таксама старшыні райвыканкама Уладзіміра Столяра, галоўнага ўрача санэпідэміялагічнай службы раёна Аляксандра Саляніка аказаць садзеянне таму, каб джунгляў у Ганцавічах усё ж не было.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики