weather

USD 2.4214

EURO 2.7311

RUR(100) 3.4359

search

Праграма свята Дня беларускага пісьменства

У нядзелю, 4 верасня, Ганцавічы прымуць гасцей рэспубліканскага свята  да Дня беларускага пісьменства. Госці змогуць не толькі падзівіцца, які сучасны выгляд набыў зараз горад пасля добраўпарадкаваняя, але і  цікава правесці час. Прапануем вашай увазе праграму мерапрыемстваў:

3 верасня
г.Мінск
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
10.00-13.00 - "Беларускі акцэнт: вопыт і перспектывы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва" – "круглы стол" з удзелам замежных пісьменнікаў

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, РВУ "Літаратура і мастацтва", Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"
г.Ганцавічы
14.00-18.00 "Ганцавіцкія чытанні" – навукова-практычная канферэнцыя (Прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці)

Арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
15.00-18.00 Спартыўнае свята (футбол, эстафета, шахматы, шашкі, канат, паказальныя выступленні выхаванцаў СДЮШАР) (Гарадскі стадыён)
18.00-19.20 - Святочны канцэрт з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці Брэсцкай вобласці (Галоўная сцэна - гарадская плошча)
18.00-20.00 - Канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай (Дом культуры)
20.40-22.30

- Маладзёжная дыскатэка (плошча)

 


4 верасня
8.30-11.00 - Божая Літургія (Свята-Ціханаўская царква)
12.00-13.30 Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства (Галоўная сцэна - гарадская плошча):
- Афіцыйная цырымонія адкрыцця Свята
- Тэатралiзавана-харэаграфічная дзея
- "Беларусь – мая песня" – паэтычная імпрэза
13.30-18.00 "З народнай песняй па жыцці" – святочны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Брэсцкай вобласці (Галоўная сцэна - гарадская плошча)
13.40-13.50 - Цырымонія адкрыцця Алеі пісьменства (вул. Кастрычніцкая)
14.00-14.30 Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў Малая сцэна (ля к/т "Кастрычнік")
10.00-18.00 Фестываль кнігі і прэсы (вул.Кастрычніцкая):
- павільён "Беларуская кніга";
- выстаўка старадрукаў, кніг Я.Коласа (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі);
- выстаўка прэсы;
- экспазіцыя "Саюздрук";
- фотавыстаўкі, віктарыны, латарэі;
- выстаўка "СМІ Брэстчыны";
- сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі прэсы;
- конкурс і выстаўка "Самая старая кніга з сямейнай бібліятэкі";
- перасоўная выстаўка "Геній зямлі беларускай (прысвечаная М.Багдановічу)
11.00-18.00 Прэзентацыі беларускіх выдавецтваў
"У маладзёжным фармаце" (Малая сцэна - ля к/т "Кастрычнік"):
-святочны канцэрт з удзелам маладзёжных аматарскіх калектываў вобласці;
- дэманстрацыя калекцый трыкатажных вырабаў "Восень-зіма-2011"
11.00-19.00 Выстаўка прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый Ганцавіцкага раёна.
Кірмаш сельскіх падвор'яў. (вул.Гагарына)
11.00-19.00 "Горад майстроў" – свята народнай творчасці (вул.17 верасня)
11.00-18.00 Літаратурная пляцоўка "Берасцейскія галасы":
- сустрэчы з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі;
- выступленні паэтаў і пісьменнікаў Берасцейшчыны;
- выступленні паэтычных клубаў, клубаў аўтарскай песні;
- выступленні фальклорных калектываў Ганцавіцкага раёна;
- спектакль"Чыстага ўсё нячыстае баіцца" паводле казак А.Краско, дзіцячых вершаў В.Гарадзея, У.Марука, А. Галаскока  ў выкананні ўзорнага лялечнага тэатра "Усмешка" Ганцавіцкай РЦБС

Літаратурная дзіцячая пляцоўка "Усе мы родам з дзяцінства"
:
- сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі, супрацоўнікамі рэдакцый дзіцячых перыядычных выданняў, выдаўцамі;
- прэзентацыі дзіцячых друкаваных СМІ;
- конкурс на лепшае чытанне вершаў Я.Коласа і М.Багдановіча сярод вучняў г.Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна

Дзіцячая пляцоўка "Берасцейскія забаўлянкі":
- канцэрт дзіцячых калектываў;
- гульні, латарэі, спаборніцтвы, конкурсы (Гарадскі сквер)
11.00-19.00 Выстаўка гісторыка-культурнай спадчыны Ганцавіцкага раёна (вул.Кастрычніцкая - ля раённага краязнаўчага музея)
20.00-22.00 Урачыстае закрыццё Дня беларускага пiсьменства
- Цырымонія перадачы эстафеты Свята;
- Гала-канцэрт майстроў мастацтваў (Галоўная сцэна - гарадская плошча)
22.00 Святочны феерверк

 

Отдых - Весна - 2011: туры во вьетнам. Мы зарабатываем деньги в Интернет.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики