weather

USD 2.43

EURO 2.7435

RUR(100) 3.4118

search

Усе дакладчыкі на канферэнцыі гаварылі па-беларуску

Упершыню за ўсе гады правядзення раённых жнівеньскіх канферэнцый педагогаў на сёлетняй, якая  адбылася 30 жніўня ў ГДК, усе дакладчыкі выступалі на беларускай мове.

Па словах аднаго з выступоўцаў, падставай загаварыць па-беларуску стала тое, што сёлета ў Ганцавічах праводзіцца рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства.

Як расказаў начальнік РАА Сяргей Сарокаў, з гэтай нагоды ва ўсіх школах раёна сёлета першы ўрок будзе прысвечаны гэтай даце.

Але не толькі беларускай мовай радавалі педагогі на канферэнцыі. Адметнасцю Ганцавіцкага аддзела адукацыі з’яўляецца і тое, што ён ужо каторы год трымае лідыруючыя пазіцыі ў вобласці ў сферы адукацыі. Як сведчанне гэтага – і настаўнікі, і вучні Ганцаўшчыны штогод становяцца пераможцамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд.

Напрыклад, гімназіст Аляксей Кірыковіч два гады запар быў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі і зараз прымае ўдзел у міжнароднай алімпіядзе ў Італіі. Радуюць сваімі адзнакамі выпускнікі Ганцаўшчыны. У гэтым годзе ў раёне павялічылася колькасць выпускнікоў з высокім узроўнем адукацыі. З залатымі медалямі закончылі школу 23 выпускнікі, што складае 6,8%. У мінулым годзе медалістаў было 6,6%.

Як адзначыў старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Столяр, наша адукацыя мае вынік, мае плён. “Мы ніжэй трэцяга месца па вобласці не апускаемся – гэта добра. Але да лепшых і патрабаванні большыя, дасягнуць высокага ўзроўню адукацыі цяжка, але ўтрымацца яшчэ цяжэй”, – сказаў У. Столяр і зрабіў заўвагу, што патрэбна ў школе надзяляць увагу выхаванню чалавека як асобы, чалавека -грамадзяніна, каб з ім можна было пагутарыць на любую тэму. А для гэтага на Ганцаўшчыне ёсць велізарны патэнцыял высокаадукаваных настаўнікаў.

Падчас нарады дзясяткі настаўнікаў атрымалі граматы Міністэрства адукацыі, аблвыканкама, райвыканкама, РАА.
Як расказала ўладальніца медаля “Выдатнік адукацыі” заслужаны педагог Таццяна Плотка, каб дабіцца высокіх вынікаў у сваёй працы, патрэбна любіць дзяцей, любіць работу. Толькі тады будзе жаданне працаваць і ўдасканальваць сваёмайстэрства, толькі тады настаўнік будзе цікавы для сваіх вучняў.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики