weather

USD 2.43

EURO 2.7435

RUR(100) 3.4118

search

Два чалавекі загінулі на пажарах за два дні

Трагічна закончылася жыццё 52-гадовага жыхара вёскі Хатынічы Анатоля  М., які загінуў у сваім доме падчас пажару  ў ноч з 6 на 7 верасня. Яго 81-гадовая маці змагла ўратавацца, яна вылезла праз акно.

А ў ноч з 7 на 8 верасня падчас пажару загінуў 55-гадовы Аляксандр П. з вёскі Яловая.

У пажарную службу паведамленне аб здарэнні ў Хатынічах паступіла каля гадзіны ночы. Пазваніў сусед, які пражывае на вуліцы Дворскай.

Па словах супрацоўніка РАНС, калі выратавальнікі з Ганцавіч і Раздзялавіч падаспелі на тушэнне пажару, агонь ужо вырваўся наружу і хата была ахоплена полымем.

Да прыезду пажарных  аднавяскоўцы Вячаслаў Піпчанка і Аляксандр Навумік, якія аказаліся паблізу, кінуліся ратаваць людзей. Выбіўшы дзверы, яны знайшлі гаспадара, які ляжаў каля ўваходу. На жаль, было ўжо позна – чалавек задыхнуўся ад дыму.

У доме выгаралі цалкам два пакоі і згарэў дах. Аднавіць яго наўрад ці ўдасца – агонь знішчыў пабудову так, што яна  ўжо непрыгодная для жылля. Пенсіянерку пакуль забралі да сябе родзічы.

У вёсцы Яловая пажар адбыўся пасля 2 гадзін ночы. У доме пражываў мужчына, і ён загінў. Пасля тушэння пажару ад хаты засталіся толькі сцены.

Супрацоўнікі РАНС адной з найбольш верагодных версій узнікнення пажараў у абодвух выпадках называюць курэнне. Аднак канчатковае заключэнне дадуць праваахоўныя органы. Праверкай па факту гібелі людзей займаецца пракуратура Ганцавіцкага раёна.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики