weather

USD 2.4214

EURO 2.7311

RUR(100) 3.4359

search

Пагоня за БМВ закончылася гібеллю

Пагоня аўтамашыны падраздзялення “Ахова” за іншамаркай увечары 11 верасня па горадзе Ганцавічы закончылася гібеллю 50-гадовага мужчыны. БМВ на перакрыжаванні вуліц Гагарына і Ламаносава збіла пешахода, які памёр на месцы здарэння. Другі мужчына быў дастаўлены ў райбальніцу з пераломам нагі.

Няшчасце адбылося каля паловы дзявятай вечара. За некалькі хвілін да ДТЗ на плошчы вадзіцель аўтамабіля БМВ дэманстраваў магутнаць і хуткасць сваёй іншамаркі, выпісваючы    “пятакі” (а з магутнасцю бензінавага рухавіка аб’ёмам 4,4 літра паказаць было што). Але ліхача запрыкмецілі дзяжурныя. Напэўна, яшчэ не ўсе ведаюць, што ў цэнтры горада зараз устаноўлена відэаназіранне. Амаль у той жа час, у 20 гадзін 15 хвілін, у міліцыю пазваніла ганцаўчанка Марыя К., якая паведаміла, што па вуліцы Гагарына на вялікай хуткасці пранеслася іншамарка і стварыла небяспеку пешаходам. На сігнал аператыўна адрэагавалі супрацоўнікі падраздзялення “Ахова” і выехалі, каб спыніць парушальніка.

Аднак, заўважыўшы маячкі міліцэйскай машыны, БМВ прыбавіла хуткасці і паспрабавала адарвацца. Па словах сведкаў, аўтамабіль БМВ уцякаў ад міліцэйскай машыны на вул. Чырвонаармейскай з боку плошчы да вакзалаў, але потым рэзка павярнуў на  Ламаносава, што ідзе ў бок Кастрычніцкай. Праехаўшы сотню метраў, БМВ натыкнулася на пешаходаў, якія ішлі па праезджай частцы дарогі. Вадзіцель на хуткасці не паспеў зрэагаваць і дапусціў сутыкненне. Адзін мужчына пасля наезду ўдарыўся аб лабавое шкло і загінуў на месцы здарэння. Другому чалавеку аказала дапамогу фельдшар “хуткай дапамогі” , якая праз некалькі хвілін прыехала на ДТЗ. Ужо ў райбальніцы яму наклалі гіпс на месца пералому. Шпіталізацыя не спатрэбілася.

На месцы здарэння, дзе быў і журналіст “ГЧ”, давялося неаднаразова чуць і папрокі ў адрас міліцыі  наконт таго, што каб яны не гналіся, то бяды можна было б пазбегнуць. “Штраф парушальніку несуразмерны з жыццём чалавека, – чулася ў натоўпе. – Мо, не ляцеў бы ён так і тады чалавек застаўся б жывы…” Аднак супрацоўнік аддзялення ДАІ лічыць, што спыніць правапарушальніка гэта нават не права выбару, а абавязак работніка міліцыі. “Ёсць правілы і нормы, і кожны грамадзянін павінен ім падпарадкоўвацца. У дадзеным выпадку вадзіцель абавязаны быў спыніцца. Аўтамабіль – гэта крыніца павышанай небяспекі, і адказнасць ляжыць на тым, хто кіруе транспартным срокам”, – сказаў супрацоўнік ДАІ.

Як высветлілася, малады хлопец з в.  Раздзялавічы, які кіраваў БМВ,  быў  цвярозы. Застаецца толькі здзіўляцца і шкадаваць, чаму ж ён не падпарадкаваўся сігналам міліцыянераў і не спыніўся? Дзеля чаго былі гонкі, пасля якіх вадзіцель можа апынуцца на лаве падсудных і нават у турме, а потым шкадаваць аб гэтым усё жыццё?

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики