Хадайніцтва з подпісамі жыхароў у падтрымку старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Столяра ў пятніцу, 4 лістапада, завезлі губернатару Брэсцкай вобласці Канстанціну Сумару былы дэпутат парламента Аляксандр Свірыд і былы начальнік райвузла электрасувязі Мікалай Рылка.
Нагадаем, што на апошнім паседжанні аблвыканкама Канстанцін Андрээвіч раскрытыкаваў працу кіраўнікоў Ганцавіцкага і Столінскага раёнаў за правал паказчыкаў па вынікам 9-месяцаў бягучага года і прапанаваў пайсці ў адстаўку.
Каб выратаваць кіраўніка раёна, на мінулым тыдні работнікі сельсаветаў, установаў адукацыі, райбальніцы і аддзела культуры, сабралі подпісы жыхароў раёна пад зваротам да Канстанціна Сумара, у якім просяць пакінуць У. Столяра на пасадзе старшыні Ганцавіцкага райвыканкама.
Па словах “трохразовага” экс-дэпутата Аляксандра Свірыда, з якім карэспандэнт “ГЧ” звязаўся па тэлефоне, ён асабіста подпісы за Уладзіміра Столяра не збіраў і сам не падпісваўся.
Аляксандр Уладзіміравіч зазначыў, што ён сам нават не быў ініцыятарам паездкі да губернатара, яго "проста папрасілі завезці подпісы, бо ён, маўляў, ведае дзе і што знаходзіцца", якія ён перадаў у арганізацыйны аддзел аблвыканкама. Ад каго зыходзіла просьба, Аляксандр Свірыд адказаў: “Я б не хацеў адказваць на гэта пытанне…”.
| пн, 21 мая 03:00 | ![]() ![]() | +14°C 750 мм Ю-В,5 м/сек |
| пн, 21 мая 15:00 | ![]() ![]() | +26°C 749 мм Ю-В,5 м/сек |
| пн, 21 мая 03:00 | ![]() ![]() | +19°C 749 мм Ю-В,4 м/сек |
| пн, 21 мая 15:00 | ![]() ![]() | +28°C 747 мм Ю-В,6 м/сек |
| пн, 21 мая 03:00 | ![]() ![]() | +15°C 744 мм Ю-В,5 м/сек |
| пн, 21 мая 15:00 | ![]() ![]() | +25°C 743 мм Ю-В,3 м/сек |
Прымай ўдзел ў рабоце сайта i газеты!
Дасылай свае навіны, фота, відэа і лісты.
Ты таксама маеш магчымасць даслаць свае пытанні да нашага юрыста.