weather

USD 2.5512

EURO 2.7715

RUR(100) 3.3669

search

«Ганцавіцкі час» вызначыў лепшых паштальёнаў

Газета «Ганцавіцкі час» правяла конкурс сярод паштальёнаў, аператараў і паштовых аддзяленняў Ганцавіцкага УПС «Белпошта».

 Аддзяленне паштовай сувязі вёскі Малькавiчы заняло першае месца. Фота Наталлі ГУЗАЕЎСКАЙ
Аддзяленне паштовай сувязі вёскі Малькавiчы заняло першае месца. Фота Наталлі ГУЗАЕЎСКАЙ

Галоўнай умовай для ўдзельнікаў было павелічэнне подпіснога тыражу на 2-е паўгоддзе 2018 года.

Пераможцаў размеркавалі па дзвюх намінацыях: «Лепшае паштовае аддзяленне» і «Лепшы паштальён».

Лепшым паштовым аддзяленнем стала АПС Малькавічы (начальнік Марыя Амельяновіч). За актыўную работу пераможцы ўзнагароджаны Дыпломам 1-й ступені і атрымалі ў падарунак мікрахвалевую печку.

Другое месца – у АПС в. Люсіна (начальнік Вольга Жалезная). Калектыў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені і мультываркай.

Лепшы паштальён конкурсу – Аксана Занька з в. Люсіна.

На другім месцы – Алена Лелес з Малькавіч. У падарунак ім уручылі хлебапечкі.

Трэцяе месца ў Алены Калдаевай – паштальёна з в. Малькавічы. У якасці падарунка ёй дастаўся блендар. Кожны з паштальёнаў атрымаў Падзячны ліст.

Аддзяленне паштовай сувязі вёскі Люсiна заняло другое месца. Фота Наталлі ГУЗАЕЎСКАЙ
Аддзяленне паштовай сувязі вёскі Люсiна заняло другое месца. Фота Наталлі ГУЗАЕЎСКАЙ

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики