Не згубіцца на прасторы чужой краіны

Святлана ЛОКТЫШ 13
У вялікай Расіі лёгка згубіцца, складана знайсціся Ганцаўчане масава адпраўляюцца на заробкі за мяжу, пры гэтым не заўсёды клапоцяцца аб сваёй бяспецы. У выніку некаторыя з іх губляюцца на прасторы чужой краіны. Нядаўні выпадак таму пацвярджэнне: жыхара в. Хатынічы Алега Навуміка, які паехаў на заробкі ў Маскоўскую вобласць, цяпер вышуквае яго маці.

Таццяна Навумік звярнулася з заявай у Ганцавіцкі РАУС у мінулую пятніцу, 6 студзеня, у 16.00. Яна расказала, што сын Алег, 1977 г.н., які пражываў сумесна з ёй, адправіўся на заробкі ў Маскоўскую вобласць яшчэ 13 красавіка 2011 года. Да 31 снежня 2011 года жанчына падтрымлівала сувязь, якая потым знікла, і цяпер месцазнаходжанне Алега невядома.

“У снежні, 19-га, я патэлефанавала, каб павіншаваць сына з днём нараджэння. Папрасіла, каб прыехаў дамоў, — расказала журналісту Таццяна Мікалаеўна. — Ён адказаў мне, што пакуль не атрымаў разлік”.  Напярэдадні Новага года, 31 снежня, па тэлефоне  жанчына пачула ад Алега, што ён глядзіць тэлевізар і  чакае званка — з ім павінны разлічыцца. Гэта была апошняя гутарка маці з сынам. Цяпер ёй прыходзіцца “размаўляць” толькі з аўтаадказчыкам ці чуць 2-3 доўгія гудкі, затым — кароткія.

Таццяна Мікалаеўна звязвалася з дагестанцам Саду, з якім працаваў яе сын. Той адказаў, што ўжо 26 снежня ён быў на Радзіме. Малдаванін Валодзя, з якім Алег працаваў раней, сказаў, што апошні раз бачыў калегу 31 снежня.

Занепакоеная маці ў адказ на прапанову аўтаадказчыка пакінуць паведамленне, пакідала іх двойчы. “Алег, калі ласка, калі чуеш мяне, адгукніся. Магчыма, ты чаго пакрыўдзіўся, дык хоць што-небудзь скажы!” — гаворыцца ў адным з іх. У другім Таццяна Навумік просіць невядомых, у руках якіх па нейкай прычыне аказаўся сынаў тэлефон, сказаць ёй пра гэта.

Таццяна Мікалаеўна выхавала траіх сыноў, двое з іх жывуць і працуюць на Ганцаўшчыне. А за трэцяга, з якім цяпер згубілася сувязь, баліць душа. “Я ўжо не ведаю, што мне рабіць і як мне быць”, — перажывае яна.

На жаль, гэта сумная жыццёвая гісторыя — не адзінкавая ў нашым раёне. Многія гадамі ездзяць на заробкі ў іншыя краіны, найчасцей — у Расію. З цягам часу прытупляецца пачуццё бяспекі. Між тым, заўважае супрацоўнік “гарачай лініі” па бяспечнаму выезду і знаходжанню за мяжой Наталля Здольнік, трапіць у складаную сітуацыю значна прасцей, чым мы думаем. “Канечне, лепш засцерагчыся ад небяспекі  да паездкі, чым шукаць паратунку, калі ўжо трапіш у бяду ці вернешся дамоў ні з чым, — заўважыла Наталля Уладзіміраўна. — Нам можна патэлефанаваць па нумару 8-801-201-5555, і мы дапаможам паездку зрабіць як мага бяспечнейшай. Званок з любога кутка Беларусі, са стацыянарнага або мабільнага тэлефона (Вэлком, МТС) бясплатны”.

Спецыяліст падказала самыя агульныя правілы бяспечнага выезду за мяжу — у мэтах турызму, знаёмства з чужаземцам ці заробкаў.

Варта ведаць карысныя нумары тэлефонаў у краіне назначэння. Напрыклад, у Расіі можна звярнуцца ў грамадскую арганізацыю — кааліцыю “Анёл”, дзе дапамогуць. У іншых краінах таксама ёсць арганізацыі, якія могуць аказаць падтрымку беларусам, адкрыты гарачыя інфармацыйныя лініі і кансультацыйныя цэнтры па абароне правоў і інтарэсаў пацярпелых. Пры неабходнасці практычную дапамогу акажуць у беларускім пасольстве ці консульстве.

Абавязкова трэба зрабіць дзве ксеракопіі пашпарта: адзін пакінуць дома сваякам, другі — узяць з сабой і захоўваць асобна ад арыгінала. Калі пашпарт украдуць, адбяруць ці вы яго згубіце, яго копія саслужыць добрую службу.

Перад паездкай варта адкрыць роумінг ці набыць картку для sms-паведамленняў. Са сваякамі дамовіцца, якая кодавая фраза будзе абазначаць, што здарылася непрыемнасць. Тады родныя ў выпадку небяспекі будуць біць трывогу.

“Калі ўсё ж нехта трапіць у складаную сітуацыю, напрыклад, апынецца ў чужой краіне без дакументаў і без грошай, неабходна зайсці ў паліцыю і папрасіць патэлефанаваць на наш нумар +37516-221-8888. За 1 мінуту гутаркі можна паспець сказаць нам, куды перазваніць. Мы перазвонім і дапаможам нашаму грамадзяніну набыць білет і вярнуцца на Радзіму”, — сказала Наталля Здольнік.

Што датычыцца сітуацыі з Алегам Навумікам, Таццяна Уладзіміраўна запэўніла, што пасля звароту яго маці ў РАУС “працэдура вышуку запушчана”. Калі Алег вернецца дамоў абрабаваным, ён можа патэлефанаваць на “гарачую лінію” па бяспечнаму выезду і прабыванню за мяжой, каб міжнародная арганізацыя прызнала яго пацярпелым. У такім выпадку яму дапамогуць прадуктамі харчавання, адзеннем, з дапамогай спецыялістаў ён зможа перакваліфікавацца ці працаўладкавацца на іншым месцы.

Застаецца спадзявацца, што Алег Навумік знойдзецца.

Карысныя тэлефоны:

8-801-201-5555 — “гарачая лінія” па бяспечнаму выезду і прабыванню за мяжой;

+37516-221-8888 — “гарачая лінія” па бяспечнаму выезду і прабыванню за мяжой, на якую  можна званіць з іншых краін;

8-107-495-783-5865 — кааліцыя “Анёл” у Расіі;

8017-218-52-64 — “гарачая лінія” па пытаннях знешняй працоўнай міграцыі ўпраўлення знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прыстанішча Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Міністэрства МУС

Рэспублікі Беларусь;

8017-218-52-61 — намеснік начальніка Аляксандр Ціханавіч Татура, аказны за здзяйсненне адміністрацыйных працэдур у сферы знешняй працоўнай міграцыі  ўпраўлення знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прыстанішча Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Міністэрства МУС Рэспублікі Беларусь.

 

Парады Праграмы “Ла Страда”

Перад паездкай варта ўпэўніцца, што фірма існуе на самой справе, г.зн., у яе ёсць юрыдычны адрас, маюцца даныя аб службовых асобах, кантактная інфармацыя. Лепш звяртацца да тых фірм, якія маюць ліцэнзію на працаўладкаванне за мяжой. Інфармацыю аб іх можна знайсці на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Агульная легальная працэдура афармлення дакументаў складаецца з афармлення працоўнага кантракта, звароту ў пасольства і адкрыцця рабочай візы. Уважліва чытайце кожны пункт у кантракце! Іншы раз сустракаецца дзіўная фраза “усе грошы захоўваюцца на рахунку арганізацыі-наймальніка і будуць выплачаны пасля заканчэння работ” і прыпіска, што калі вы парушылі правілы (якія менавіта — не агаворваецца), то на вас будуць накладвацца штрафы.  Падпісаўшы такі кантракт, вы рызыкуеце застацца без грошай.

Бывае і так, што кантракт — ідэальны, аднак кліента вусна папярэджваюць, што палавіна пунктаў тут “для прыгажосці”. У такім выпадку кожны вырашае самастойна, рызыкаваць ці не варта.

Важна праверыць легальнасць пасрэдніцкай фірмы. Калі фірма расійская, украінская ці літоўская, а не беларуская, неабходна быць уважлівым да ўсіх дэталяў: пракантраляваць чужыя фірмы цяжка, як складаней і адстойваць свае правы і інтарэсы ў замежных судах.

Залог бяспекі мігранта — інфарміраванасць! За мяжу трэба выязджаць, папярэдне сабраўшы максімальны пакет інфармацыі і патрэбных кантактаў у краіне назначэння.

КАМЕНТАРЫ (13)
IVAN, 14.01.2012 14:53
Да уж,грустная история!Дай Бог вернется!Еще бы всем уезжающим в Москву посоветовал бы замечательный ресурс (... удалено модератором),где много полезной информации! P.S Вот никак не пойму!Зачем наши ребята связываются с кавказцами!100% посредники и 50\50 кидалово!Факт!!!Тем более не пойму,почему все в стройку рвутся?Уйма аналогичных по оплате(зачастую и выше) вакансий!Образования "лицей" вполне достаточно!
Елена, 16.01.2012 11:57
Ивану.А для женщин есть какие вакансии? Подскажите.
IVAN, 16.01.2012 17:01
ЕЛЕНА!Женщинам в Москве еще легче найти работу!Вакансий уйма!Белорусов и вправду здесь уважают за трудолюбие(знаю по жене))))Может и не по специальности,но переквалификация,в среднем три месяца за счет работодателя тоже приносит доход!Единственный совет это на первое время заехать пожить к знакомым или родственникам,чтоб не ошибиться в выборе работы!
Елена, 17.01.2012 11:18
Ивану. спасибо. Но что может там делать женщина? С \\"культурным\\" высшим образованием.
IVAN, 17.01.2012 16:25
Ну насмешили Елена!Гляньте хотя бы яндекс работа-культура-руководитель))Сравните зарплаты!)Только Ирине Борисовне не показывайте!Еще кондратий хватит!))
Тамара, 20.01.2012 11:57
Такая же история по исчезновению жителя г. Дятлово,Гродненской обл.-Ёдчиком Дмитрием. Уехал в Москву на заработки в августе 2010г. на 1 месяц, даже теплой одежды не брал. Автобус формировали в г. Лиде. До сих пор нет. Родители через 3 мес. подали в розыск в районную милицию. Ответ пришел, что не найден. А устно сказали, чтобы ехали сами в Москву искать...
Елена, 20.01.2012 15:30
Кстати, Олег нашелся. Без денег, но живой. А матери переживания...
ТАМАРА, 23.01.2012 19:54
Ошиблась с годом . Ёдчик Дмитрий Ростиславович уехал из г.Дятлова, Гродненской обл. в 2011 году. 10-го августа в день прибытия на место позвонил с чужого телефона и больше на связь не выходил.
СУСЕД, 23.01.2012 21:27
...нічога добрага на чужыне няма ...і магчымасьць зарабіць грошы, гэта не дабро ...а неабходнасць. Трэба быць моцным і здольным выжыць там. Багата можна казаць, але ўсе будзе зводзіцца да аднаго ...трымайцеся сваіх, мацнейшых, каму давяраеце ...і самі будзьце такімі. І помні ганцаўшчына ...цяжка сказаць колькі зараз ...але на пачатку 2000-х гадоў, сярод мясцовых, якія выязджалі на чужыну ў заробкі ...называлася лічба, болей 120-і з раёна, каторыя прапалі без весткі, чы згубілі жыццё ў гэтых заробках ...чы ў дарогах туды. --- Хвала мацнейшым ---- ...і спачуване родным і блізкім ...ТЫХ --- Прыйдзе час ...збярэцца гэты спіс ...і будзе ім помнік ...і ўсім нам выжыўшым. ---?-як думаеце ...дзе трэба каб стаў ...ЁН - ???
Светлана, 06.02.2012 12:17
ТАМАРЕ. Позвоните мне на номер газеты "ГЧ" 801646-27492 или на мой личный 2749082 (МТС): подскажу номер телефона человека, который живет в Москве и на добровольных началах разыскивает пропавших земляков-белорусов.Поздновато, конечно, лучше искать по горячим следам, но, возможно, Вам смогут помочь.
Грек, 14.02.2012 03:53
Россия - дикая страна, и если уж ехать на заработки, то и чтобы отдохнуть и заработать. Пишу сейчас из города Маракая, что в Венесуэле. Карибское море, +30 круглый год, достойная зарплата, обилие красивейших венесуэлок (наши девушке все равно лучше) Так что ищите да обрящете
Никка, 15.02.2012 10:10
Греку. А классная штука интернет, правда? Отдыхает себе в Венесуэлке, а пишет в газетку провинциальных Ганцевич. Привет вам с земли белорусской!
ГРЕК, 16.02.2012 03:43
Таки и Вам не хворать) А что мешает любому ганцевчанину поехать на заработки не в Россию, а куда потеплее? Лень-матушка. И кстати мы тут еще и работаем.
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
Карцінка CAPTCHA
Надвор'е
пн, 21 мая
03:00

+14°C
750 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+26°C
749 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+19°C
749 мм
Ю-В,4 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+28°C
747 мм
Ю-В,6 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+15°C
744 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+25°C
743 мм
Ю-В,3 м/сек

rp5.by

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Прымай ўдзел ў рабоце сайта i газеты!

Дасылай свае навіны, фота, відэа і лісты.
Ты таксама маеш магчымасць даслаць свае пытанні да нашага юрыста.

ГАЛАСАВАННЕ
Как вы относитесь к легализации проституции?
Архіў
Папулярныя артыкулы
Самае чытанае
Апошнія каментары