ААТ «Модуль» наведаў міністр

Святлана ЛОКТЫШ 9
Падчас візіту міністр Уладзімір Цалко пагутарыў з Інай Ткач — работніцай ААТ «Модуль» з дваццацігадовым стажам На ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў ёсць зацікаўленасць у тым, каб ААТ «Модуль» выйшла на прыбытковую работу. Аб гэтым заявіў журналістам  міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко, які 25 студзеня наведаў   прадпрыемства.

«Адміністрацыяй прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створаны  рабочыя групы, міністры наведваюць розныя прадпрыемствы. Супрацоўнікі Брэсцкага аблвыканкама «падказалі» нам, што ў «Модуля» ёсць праблемныя пытанні, якія могуць быць вырашаны толькі на ўзроўні міністэрстваў, ведамстваў. Вось мы і высвятляем, чаму прадпрыемства пакуль не выходзіць на станоўчае сальда», —  сказаў Уладзімір Рыгоравіч падчас абмеркавання рабочых момантаў са спецыялістамі таварыства.

Каб дакладна высветліць сітуацыю на прадпрыемстве, міністр Уладзімір Цалко са сваім памочнікам Раманам Лабазнавым, намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Каўшом і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Лідзіяй Занькай наведаў пяць цахоў ААТ «Модуль». У кожным з іх Уладзімір Рыгоравіч гутарыў з рабочымі. Міністра цікавіла, колькі гадоў працуе на заводзе кожны з яго субяседнікаў, якая ў яго зарплата, ці задавальняюць умовы працы, ці ёсць нараканні і незадаволенасць чым-небудзь.

«Мяне ўсё задавальняе: зарплата, умовы працы. У наш напружаны час многія жывуць значна горш”, — адказаў шаноўнаму госцю рабочы Вячаслаў Пакумейка. Зарплата ў 1 млн 600 – 1 млн 700 тысяч рублёў і нармальная арганізацыя працы задавальняе і зваршчыцу Ганну Дрозд. З работніцай поліпрапіленавага цэха Інай Ткач міністр пагаварыў аб тым, што сёння важна не толькі ўмець зарабіць, але і прапанаваць сваю прадукцыю, і прадаць яе.

“Варта быць у пастаянным пошуку і не “праядаць” заробленае, а вучыцца зарабляць валюту. Інакш і ў магазін хадзіць не хочацца, праўда?” — спытаў у субяседніцы Уладзімір Рыгоравіч, і Іна Васільеўна згадзілася з ім.
У цэлым, па словах Уладзіміра Цалко, ён застаўся задаволеным убачаным. “Цэхі добрыя, абсталяванне сучаснае, у асноўным, імпартнае, умовы створаны — застаецца толькі пачаць зарабляць”, — зазначыў ён і спытаў, на якім прадпрыемстве ў Ганцавічах самыя высокія зарплаты. Па словах  намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Каўша, — якраз на “Модулі”.

На працягу “экскурсіі” па цахах рабочую групу суправаджала галоўны інжынер таварыства Валянціна Касцюк. Яна коратка распавяла гісторыю стварэння і развіцця прадпрыемства, якое было заснавана ў 1944 годзе і дзе зараз працуе 248 работнікаў, расказала пра яго сённяшнія справы, пра асартымент выпускаемай прадукцыі, якая вылучаецца высокай якасцю. “Вось гэтымі дзвюма драбілкамі мы пераапрацоўваем тэхналагічныя адходы і выкарыстоўваем іх як другасную сыравіну. Яе мы можам камусьці прадаваць. Вялікія надзеі таксама ўскладваем на фітынгі...” — дзялілася планамі на будучае Валянціна Мікалаеўна.

Ужо сёння сярод заказчыкаў ААТ “Модуль” значацца буйныя беларускія прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цеплавой энергетыкі, будаўнічай галіны, а таксама прыватныя асобы, якія займаюцца рамонтам і будаўніцтвам. У каталозе прадукцыі таварыства — розныя прадізаляваныя трубы і фасонныя часткі, фітынгі — злучальныя часткі трубаправодаў у месцах іх разгалінаванняў, паваротаў ці пераходаў на іншы дыяметр, муфты, абіўка кабін МАЗаў, вокны і дзверы ПВХ, шклопакеты, модульныя канструкцыі. Пастаяннымі партнёрамі і пастаўшчыкамі прадпрыемства з’яўляюцца вытворцы Германіі, Фінляндыі, Італіі, Даніі, Аўстрыі і Расіі.

ААТ “Модуль” пакуль пагашае дэбіторскую і крэдытную запазычанасць і працуе з прыбыткам. Так, за трэці квартал 2011 года выручка прадпрыемства ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг (без ПДВ, акцызаў і іншых абавязковых плацяжоў) склала 25549 мільёнаў рублёў, чысты прыбытак склаў 2414 мільёнаў  рублёў. Увесь ён быў размеркаваны сярод акцыянераў — 1 юрыдычнага і 11 фізічных асоб. Пры гэтым вартасць адной акцыі склала 65,17 рубля.

Аднак прыйшоў час, калі прадпрыемству трэба пагашаць вялікія даўгі па крэдытах. Як будуць спраўляцца з сітуацыяй спецыялісты таварыства? Менавіта на гэта пытанне хацеў атрымаць адказ міністр Уладзімір Цалко.
Ці атрымае ААТ “Модуль”   падтрымку і дапамогу ад урада, неўзабаве стане вядома. І работнікі прадпрыемства адчуюць гэта першымі — на сваёй зарплаце.

КАМЕНТАРЫ (9)
модульчанін, 03.02.2012 15:40
а чаму не напісалі, як начальнік аддзела ідэалогіі не пускала карэспандэнта "ГЧ" на прадпрыемства і толькі ўмяшальніцтва самога міністра па званку яму Пятра Гузаеўскага змагло вырашыць такую абсурдную сітуацыю... а можа Модуль у нас звышсакрэтнае рэжымнае прадпрыемтсва, што адным дзверы адкрыты, а іншых - не пушчаць?!
Вадим Н, 03.02.2012 16:20
Дык хабы министру растлумачыли што нямецкае абарудование ужо як 1 год попрасту стаит без дела а грошы та укладзеныя
СЫСЧЫК, 03.02.2012 23:26
А хто яго ведае, можа карэспандэнт "ГЧ" и савсем даже не карэспандэнт, а агент. И не "ГЧ", а ЦРУ. Вот начальнік аддзела ідэалогіі и бдит. Надо же хоть както отрабатывать зарплату!
admin, 05.02.2012 16:43
Вадим,а поведай, что за оборудование, что на нем должны выпускать, сколько стоит. Будет журналистам "ГЧ" спросить и интересно узнать, зачем же его тогда покупали? Кому было выгодно? И кто такой умник. что сразу купили, а теперь ищут, кто на нем будет работать и как его запустить.
noname, 05.02.2012 23:54
На этой линии должны выпускать металлпласт. Только вот незадача - он никому уже не нужен, отжил он уже свое. Опачьки ... И таких косяков там куча. P.S. "Зарплата ў 1 млн 600 – 1 млн 700 тысяч рублёў" - да ладно, не верю. Там и 1 млн рабочему дать жаба задушит. Вовремя я оттуда ушел.
Никка, 06.02.2012 12:23
Что же тогда сами рабочие министру говорили, что зарплата и условия труда "задавальняюць"?! Доколе кланяться можно?
Никка, 09.02.2012 14:20
Допреподносятся! Получат то, что заслуживают.
Вадим Н, 12.02.2012 00:46
Никка у меня чувство что вы нигде не работаете раз кланяться нехотите а может зад хорошо лижете начальнику А работа там действительно вредная как от труб на линии которые выходят так и на запенке вытежек та нету А заслуживают больше зарплат хотя бы за одну только вредность Может вы вообще пенсионерка и вам всё по,,Й
Никка, 13.02.2012 20:32
Вадиму Н. Увы, не пенсионерка, а как раз наоборот. Мне непонятно одно: если у вас спрашивает министр, почему не сказать ему правду? Например, о негодных условиях или о несоответствии зарплаты выполняемой работе. Как за спинами - так все смелые. А тут оробели! Мне непонятно, почему народ, предки которого знали, что такое "гонар" и "годнасць", теперь сопли жует и начальника в ранг бога возводит. Они — люди, всего лишь. И если начальники, то это - не манна небесная, а большая ответственность и испытание. Все с ног на голову в нашем государстве! А Вам, Вадим, не мешало бы повежливее быть. Все же матерков в нашем великом могучем белорусском нет, они от татар. А Вы с кем?
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
Карцінка CAPTCHA
Надвор'е
пн, 21 мая
03:00

+14°C
750 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+26°C
749 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+19°C
749 мм
Ю-В,4 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+28°C
747 мм
Ю-В,6 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+15°C
744 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+25°C
743 мм
Ю-В,3 м/сек

rp5.by

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Прымай ўдзел ў рабоце сайта i газеты!

Дасылай свае навіны, фота, відэа і лісты.
Ты таксама маеш магчымасць даслаць свае пытанні да нашага юрыста.

ГАЛАСАВАННЕ
Как вы относитесь к легализации проституции?
Архіў
Папулярныя артыкулы
Самае чытанае
Апошнія каментары