weather0

USD 2.127

EURO 2.4085

RUR(100) 3.2009

search

Калі ў Ганцавічах плануюць пабудаваць басейн

У 2021-2022 гадах у Ганцавічах плануецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам у рамках праекту стратэгіі развіцця Ганцавіцкага раёна на 2019-2025 гады.

 Фото носит иллюстративный характер
Фото носит иллюстративный характер / Фото: HomeRobot

Пра гэта паведаміў старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў у пісьмовым адказе грамадскай ініцыятыве “Дзея”, прадстаўнікі якой улетку прызджалі з Мінска і сабралі каля 350 подпісаў сярод жыхароў.

Плануецца, што з графікам будаўніцтва жыхары будуць азнаёмлены пасля пацвярджэння фінансавання.

Віталь Пракурат, намеснік старшыні райвыканкама, пракаментаваў, што канкрэтнае месца будаўніцтва басейна яшчэ не вызначана, але хутчэй за ўсё ён будзе знаходзіцца ў раёне цяперашняй дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Усё будзе залежыць ад маштаба і праекта. Гэтае пытанне абмяркоўвалася і вясной, калі ў Ганцавічы прыязджаў прэм’ер-міністр. Тады было даручана на працягу двух месяцаў абмеркаваць у райвыканкаме гэтае пытанне, але тэма заціхла, жыхары таксама больш не вярталіся да яе.

Материалы по теме
Из рубрики
comments powered by HyperComments