weather-4

USD 2.1499

EURO 2.4501

RUR(100) 3.2409

search

Ганцавіцкі раён праз аб’ектыў відэакамер розных тэлеканалаў

Апошнім часам у Ганцавіцкі раён зачасцілі тэлевізіёншчыкі. То з канала БТ-4 прыязжалі здымаць пра аграгарадок Хатынічы, то з АТН знялі перадачу, дзе сам кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў праводзіў журналістам экскурсію і прэзентаваў раён. То з тэлеканала “Белсат” наляцеў дэсант рэпарцёраў у вёску Кукава. Але іх здымачную групу там яўна не чакалі...  

Адметна, што дзяржаўныя каналы паказалі сюжэты па телебачанні пра Ганцавіцкі раён быццам бы пра з “ружовыя акуляры”. Мясцовыя жыхары казалі, што ад жыць захацелася ў такіх Ганцавічах і Хатынічах, што па тэлевізары паказваюць.

А вось “Белсат” яўна прыехаў зрабіць сюжэт, за які не пахваляць, і акцэнтаваў увагу на праблеме, якую падымалі журналісты нашага выдання, а менавіта пра тое, што ў вёсцы Кукава дырэктар ААТ “Дубнякі” Уладзімір Грыгаран выстаўляў даяркам адзнакі, быццам бы ў школе.

Праўда, пакуль яны прыехалі, пытанне вырашылася. Прытым адразу пасля выхаду артыкула ў газеце “Ганцавіцкі час”. Даяркі адразу паведамілі, што адзнакі ўжо не выстаўляюць.

Але рэпарцёраў тэма зацікавіла, даяркі казалі, як ёсць. Што працаўнікі прадпрыемства распавялі журналістам падчас ранішняй дойкі - глядзіце на відэа.

У выніку, гледзячы, што адны спрабуюць стварыць карціну нейкага бязмежнага аптымізму, далёкага ад рэальнасці, другія шукаюць і высвечваюць праблемныя моманты, можна зразумець, што рэальнасць недзе пасярэдзіне. 
 

Материалы по теме
Из рубрики
comments powered by HyperComments