weather3

USD 2.1564

EURO 2.4377

RUR(100) 3.2572

search

Дзесяткі працаўнікоў Ганцаўшчыны павіншавалі з юбілеем БССР і кампартыі па-беларуску (фота/відэа)

Беларуская мова гучала на працягу ўсяго віншавальнага мерапрыемства. Вядучыя і ўдзельнікі свята адзначылі, што за шматвяковую гісторыю беларусы прайшлі няпросты, складаны  шлях, зацвердзіўшы сябе як нацыя. Яны стварылі і захавалі сваю самабытную і ўнікальную культуры, прадэманстравалі мужнасць і гераізм, цярпенне і працавітасць, міласэрнасць і ўменне жыць у добрасуседстве. У гонар юбілея пенсіянерам і працаўнікам арганізацый Ганцаўшчыны уручылі граматы і юбілейныя медалі.

Фото: Сяргей Багроў

Адметна, што 1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча – сялянскага савецкага ўрада Беларусі, у якім было абвешчана аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, асноўныя палажэнні статуса рэспублікі. Згодна дакументу, уся ўлада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, фабрыкі і заводы абвяшчаліся ўласнасцю народа.

Першы нацыянальны вопыт дзяржаўнасці ў БССР меў вялікае значэнне для  далейшага развіцця беларускага народа. У 20-я гады  праводзілася мэтанакіраваная палітыка беларусізацыі, якая ацэньвалася як нацыянальна-дзяржаўнае і нацыянальна-культурнае адраджэнне. Кіраўніцтвам БССР і Камуністычнай партыі ставілася задача развіцця беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнай школы.

Улічваючы ўдзел ганцаўчан у развіцці нацыянальных каштоўнасцей на мерапрыемстве адзначылі ветэранаў працы:

івана Амяляшчыка, Аляксандра Сімага, Анатолія Смаршчка, Аляксандра Свірыда, Жанну Макараву, Святлану Коўш, Ліфу Міхлюк. 

Памятнымі медалямі “100 гадоў Камуністычнай партыі Беларусі  і Беларускай ССР” узнагародзілі: Анатоля Кісялёва, Іосіфа Курловіча, Валянціну Лынша, Віктара Грышмана, Веру Смаршчок, Канстанціна Мохара, Міхаіла Рулінскага, Аляксандра Лыганоўскага, Уладзіміра Бялова і Юрыя Шапеля.

Граматамі  раённай арганізацыі Кампартыі адзначылі: Тамару Локтыш, Васіля Дуліка, Кацярыну Сайка, Івана Шапялевіча, Аляксандра Бобку, Алесю Шулякоўскую, Івана Караленку. 

Завяршылася ўзнагароджванне віншаваннем ганцавіцкай сямьі Аляксандры і Юрыя Кладзько, якія нарадзілі першанца 2019 года – дачушку Стэфанію.

Материалы по теме
Из рубрики
comments powered by HyperComments