weather

USD 2.0342

EURO 2.2916

RUR(100) 3.2269

search

Банкаматы АСБ “Беларусбанка” 9 мая ў Ганцавічах не працуюць

У прыгожым ўрочышчы Горкі ў Ганцавічах сёння святкуюць Дзень Перамогі. Надвор'е цудоўнае! І, канешне, людзей вабяць гандлёвыя кропкі з напоямі, рознымі смачнымі стравамі і марожаным. Але не ўсе змоглі купіць тавар, у каго няма наяўнасці ў кашальку. 

Расплаціцца можна толькі наяўнымі грашыма, а ў горадзе не працавалі банкаматы. “Беларусбанка”. 

Тры, якія знаходзяцца на вуліцах Фрунзе, Кастрычніцкай і Новай дык дакладна. Людзі падыходзілі да банкаматаў і расчараваныя адыходзілі, суправаджаючы гэта незадароленымі водгукамі. 

Фото: Пётр Гузаевский

 Госць з Мінскай вобласці, які таксама аб'ездзіў усе кропкі каб зняць грошы, быў здзіўлены, што да свята так "падрыхтаваліся". Вось вам і хвалёная разрэкламаваная сістэма безнаяўных разлікаў. 

У святы, кажуць, пазычаць нельга, дык хоць зэканоміце... Са святам вас, ганцаўчане!

 

Из рубрики