weather

USD 2.0566

EURO 2.281

RUR(100) 3.1056

search

У Ганцавіцкім райвыканкаме інструкцыя вышэйшая за Канстытуцыю?

Выклікам міліцыі і заявай аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці службовых асоб райвыканкама за парушэнне канстытуцыйных правоў і незаконнае абмежаванне СМІ скончыўся паход галоўнага рэдактара “ГЧ” за інфармацыяй у райвыканкам.

 У Ганцавіцкім райвыканкаме інструкцыя вышэйшая за Канстытуцыю?
У Ганцавіцкім райвыканкаме інструкцыя вышэйшая за Канстытуцыю? / Фото: Сяргей Багроў

Па праўдзе кажучы, даўно не хадзіў у “белы дом”, як называюць будынак райвыканкама ў народзе. Не верылася, што могуць быць нейкія праблемы, бо карэспандэнты “ГЧ” іншы раз скардзіліся, што ў іх узнікалі праблемы з ахоўнікамі: тыя задавалі пытанні, якія іх не тычацца, і нешта ўзгаднялі, забараняючы прайсці.

У пятніцу, 26 ліпеня, вырашыў атрымаць інфармацыю ў райсельгасхарчы аб ходзе ўборачнай кампаніі. Па вобласці зводку на сайце аблвыканкама друкуюць кожны дзень, а чытачам “Ганцавіцкага часу” цікава, як справы ідуць у раёне.

Зайшоў у фае, прадаставіў журналісцкае пасведчанне і патлумачыў, куды іду. Але вартаўнік сказала, што нельга праходзіць з фотакамерай, што яе трэба здаць у нейкую скрыню, а забраць на зваротнай дарозе. Запытаўшы, на падставе чаго гэта я буду дарагую тэхніку здаваць, тым больш што тут жа высветліў: за яе ніякай адказнасці ахова не нясе.

Жанчына ў форме сказала, што ёсць інструкцыя, падпісаная старшынёй райвыканкама У. Бяловым, у ёй усё запісана, у тым ліку і тое, што фатаграфаваць таксама забаронена.

Не, даражэнькія, чытайце заканадаўства: арганізавалі месца для захоўвання – нясіце адказнасць. Карацей, не аддаў я фотакамеру, папрасіў паказаць той дакумент, на падставе якога парушаюцца мае правы як грамадзяніна і прадстаўніка СМІ.

Паказаць інструкцыю вартаўнік адмовілася. Я папрасіў звязацца з кіраўніцтвам. Патэлефанаваўшы новаму ўпраўляючаму спраў райвыканкама Галіне Карніенка, вартаўнік патлумачыла, куды я іду і што адмаўляюся пакідаць фотакамеру. Галіна Міхайлаўна, напэўна, з некім раілася, бо прайшло хвілін 10, пакуль яна пазваніла на пост.

"Кто-то сверху" воюет с газетой "Ганцавіцкі час", но кто - не признается

Но вот парадокс - председатель Ганцевичского РайПО Александр Кулак заверил, что оснований для расторжения и каких-либо претензий к нашим договорным отношениям нет. Однако кто-то сверху очень настойчиво требует. Но кто это - не говорит. Действительно, претензий и какого-либо основания для расторжения договора нет.

Мне перадалі з яе слоў, што трэба пісаць нейкае хадайніцтва, але каму і якое, было незразумела. На пытанне, чаму дакумент, які абмяжоўвае свабоднае перамяшчэнне ў райвыканкаме, не вісіць у даступным месцы, адказу таксама не было. Да таго, што жанчына – «маленькі чалавек» і баіцца страціць працу, я аднёсся з разуменнем і сам выклікаў міліцыю.

Пайсці, ні з чым не разабраўшыся, – гэта не ўваходзіла ў мае планы. Было цікава, што ж за інструкцыю прыдумалі ў райвыканкаме, якая адназначна супярэчыць законам, маючым вышэйшую юрыдычную сілу.

Увогуле змены, што адбыліся за апошнія гады – а мясцовая ўлада адгарадзілася ад людзей і стварае ўсё больш перашкод – не могуць выклікаць адабрэння. Ахоўнікі, відэакамеры, зараз яшчэ турнікеты і інструкцыя, з-за якой да грамадзяніна адносяцца, як да патэнцыйнага злачынцы – гэта няправільны накірунак. Ну ад каго і што яны хаваюць?

Режимный объект? Ганцевчане и гости города высказались о необходимости пропускного режима в райисполкомах (видеоопрос)

То, что местная власть давно отгородилась от людей и создаёт новые препятствия - не вызывает одобрения. Охрана, видеокамеры, а сейчас еще и турникеты и инструкция, из-за которой к гражданину относятся как к потенциальному преступнику - это явно неправильный подход. В связи с этим мы решили поинтересоваться у горожан и гостей города, нужны ли в райисполкомах пропускные турникеты и служба охраны.

Наш раён такі перадавы і багаты, што “ворагі” могуць выведаць нейкія сакрэты? Напрыклад, як добра жыць, выдойваючы з дзяржавы ўсё больш бюджэтных датацый, аб’ём якіх ужо пад 70%? Ці сакрэтныя тэхналогіі ўраджайнасці і надояў украдуць у сельскагаспадарчых арганізацый-банкротаў? Ці, можа, адукацыя і культура сталі сакрэтнымі? Альбо кіраўніцтва за сваю асабістую бяспеку так клапоціцца?Ганцавіцкі ж раён не асобнае княства...

Какие изменения в районе увидели ганцевчане за 2 года работы Владимира Белова председателем райисполкома (видеоопрос)

Сегодня исполняется ровно 2 года, как пост главы района занимает Владимир Белов. Напомним, 8 августа 2017 года на внеочередном заседании Ганцевичского районного Совета депутатов он был единогласно утвержден на должность председателя райисполкома. В связи с этим, мы решили спросить у ганцевчан, что по их мнению, изменилось в Ганцевичском районе с приходом к власти Владимира Белова.

Прайшло хвілін 10-15 – і з’явіліся два супрацоўнікі міліцыі. Вялі яны сябе ветліва і высветлілі, у чым справа. Адзін з іх запатрабаваў у ахоўніцы паказаць інструкцыю. Аказалася, што гэта інструкцыя паста №10 аб ахове Ганцавіцкага райвыканкама ад 19 лютага 2018 года. Калі я бегла прагледзеў яе, у мяне ўзніклі падставы лічыць, што яна з’яўляецца незаконнай і яе пункты парушаюць правы грамадзян, у прыватнасці, журналістаў.

Растлумачыў, што артыкулы Канстытуцыі Беларусі і закон аб СМІ, якімі гарантавана права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, прыняты парламентам і падпісаны Прэзідэнтам, маюць вышэйшую юрыдычную сілу за інструкцыю, зацверджаную Уладзімірам Бяловым і мясцовым начальнікам дэпартамента “Ахова” Віктарам Курылікам.

Тут жа напісаў заяву аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб райвыканкама па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, за незаконнае абмежаванне сродкаў масавай інфармацыі прадугледжана пакаранне ад 20 да 50 БВ.

Поступки, которыми можно гордиться и которых нужно стыдиться

За помощь в раскрытии преступления накануне Нового года Ганцевичский РОВД в торжественной обстановке поощрил троих жителей района, которые помогли задержать преступника. На вручение благодарностей в здании райисполкома сотрудники РОВД пригласили и газету "Ганцавіцкі час". Но на мероприятие журналист не смог попасть...

P.S. Літаральна перад адпраўкай гэтага артыкула ў нумар газеты, у сераду, 31 ліпеня ў райвыканкаме, як сказаў кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў, спецыяльна для мяне правялі пазачарговы прыём грамадзян з відэазапісам, на якім, акрамя яго, быў і распрацоўшчык інструкцыі з дэпартамента «Ахова» Віктар Курылік.

Пасля канструктыўнай размовы з Уладзімірам Уладзіміравічам і Віктарам Аляксандравічам да паразумення мы не прыйшлі. Іх аргументы і спасылкі на заканадаўчыя акцыі, былі непераканаўчымі, а наадварот, пацвердзілі, што дакумент прыняты не ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства.

Здзівіла, што У. Бялоў сказаў, што райвыканкам – гэта не публічнае месца і ён сапраўды верыць, што ў райвыканкаме можна забараніць фатаграфаваць.

Знаете ли вы Конституцию Республики Беларусь? (тест)

Конституция Республики Беларусь - это основной закон, имеющий высшую юридическую силу и закрепляющий основополагающие принципы и нормы правового регулирования важнейших общественных отношений. День Конституции Республики Беларусь - государственный праздник, который отмечается в стране ежегодно 15 марта.

Не можа ён забараняць! Наша дзяржава дэмакратычная, і дзейнасць дзяржорганаў галосная і адкрытая. Няхай самы справядлівы суд урэшце і рассудзіць.

Гэта патрэбна, каб не губляць час перад вартаўнікамі і чыноўнікамі, якія забыліся, што мы жывём у Беларусі і нельга прыдумваць свае законы, якія парушаюць тыя, што падпісвае Прэзідэнт.

Дый і дырэктыву №2 “Аб дэбюракратызацыі” не варта ігнараваць і займацца фармалізмам, калі нават на простыя пытанні патрабуюць пісаць пісьмовыя запыты. Мабыць, хочуць патраціць больш бюджэтных сродкаў на паперу і канверты…

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики