weather

USD 2.0412

EURO 2.2585

RUR(100) 3.198

search

Якія пытанні задаў галоўны рэдактар «Ганцавіцкага часу» памочніку Прэзыдэнта

Двое мужчын паспрачаліся на мех журавін, гадаючы, ці адбудзецца паездка кіраўніка дзяржавы ў наш раён і калі яго чакаць. Гэтае пытанне хвалюе не толькі іх, таму па просьбе шматлікіх грамадзян галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час» Пётр Гузаеўскі задаў яго памочніку Прэзыдэнта Анатолю Маркевічу падчас візіту чыноўніка ў Ганцавіцкі раён 14 жніўня. Было яшчэ адно пытанне – пра ўзаемадзеянне газеты «Ганцавіцкі час» з мясцовым кіраўніцтвам. 

Сустрэча памочніка Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Брэсцкай вобласці Анатоля Маркевіча – адбылася ў глыбінцы нашага раёна – у Нацкім сельвыканкаме. На прыём да яго прыйшлі адзін чалавек з вёскі Лактышы і тры з горада, сярод якіх быў галоўны рэдактар газеты. У яго да прадстаўніка ўлады было ўсяго два пытанні.

Першае – пра візіт Прэзідэнта. Ён нагадаў, што ўвесну Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Баранавічы і сустрэчы з народам абяцаў, што ў гэтым годзе абавязкова наведае Ганцавіцкі раён. Гэтая інфармацыя ўразіла ганцаўчан, і яны разбіліся на два лагеры: адны бясконца паўтараюць, што Аляксандр Рыгоравіч прыедзе, іншыя перакананы, што чакаць кіраўніка краіны ў Ганцавічах – марныя надзеі.

Анатоль Маркевіч сказаў, што ў кіраўніка дзяржавы вельмі шчыльны графік і вельмі сур`ёзна распланаваны мерапрыемствы, таму на дадзены момант складана сказаць, што ў нейкі пэўны час паездка адбудзецца.

«Канкрэтызацыі пра тое, што будзе наведванне менавіта Ганцавіцкага раёна, я не чуў. Магчыма наведванне Столінскага раёна. Пакуль Ганцавіцкі раён у графіку кіраўніка дзяржавы не гучыць. Хоць, самі разумееце, кіраўнік дзяржавы можа ў любы час прыехаць на Ганцаўшчыну і паглядзець, як ідуць справы ў гэтым рэгіёне », – патлумачыў Анатоль Мечыслававіч.

Галоўны рэдактар «ГЧ» перакананы, што абяцанне Аляксандр Лукашэнка стрымае.

«Раз Прэзідэнт сказаў, то я не сумняваюся, што ён стрымае слова. Таму і я гатовы ісці ў заклад з любым жыхаром раёна, які лічыць, што А. Лукашэнка не прыедзе ў гэтым годзе ў Ганцавічы. Калі я прайграю, то на тры месяцы падпішу таго чалавека на «Ганцавіцкі час» бясплатна, – з доляй гумару, але сур`ёзна сказаў Пётр Гузаеўскі. – Прыходзьце ў рэдакцыю і пойдзем у заклад».

«КРЫТЫКУ КІРАЎНІЦТВА ЎСПРЫМАЕ ЯК КРЫЎДУ»

Другое пытанне тычылася таго, чаму прадстаўнікі ганцавіцкай улады чыняць перашкоды ў працы журналістам «Ганцавіцкага часу». Пётр Гузаеўскі сказаў, што невялікі па колькасці жыхароў Ганцавіцкі раён амаль унікальны тым, што тут працуюць дзве грамадска-палітычныя газеты, якія ў рэжыме канкурэнцыі мусяць увесь час развівацца і пісаць цікавей.

Таксама ён узгадаў, што кіраўнік Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў у свой час казаў, што будзе падтрымліваць прыватны бізнес, і ў гэтым накірунку сапраўды шмат робіцца. Аднак да газеты ў мясцовай улады асаблівыя адносіны.

"Кто-то сверху" воюет с газетой "Ганцавіцкі час", но кто - не признается

Даходзіць да таго, што журналісты не могуць свабодна прайсці ў райвыканкам, па дваццаць хвілін выстойваючы ля стала ахоўніка, чакаючы, калі той высветліць, ці прыме журналіста чыноўнік, ці спашлецца на страшэнны недахоп часу...

Расказаў рэдактар і пра тое, што газету выкінулі з продажу спачатку з сеткі «Еўраопта», а потым і Ганцавіцкага «РайСТ».

«Гэта атрымалася так сінхронна, што ўзнікаюць падазрэнні, што зроблена гэта было наўмысна па нечай падказцы», – сказаў Пётр Паўлавіч.

Ён выказаў думку, што добры гаспадар не будзе марна траціць свае грошы: газета прыносіла прыбытак спажывецкаму таварыству толькі бясплатнай рэкламай на суму 1700 рублёў.

Узгадаў галоўны рэдактар і выпадак, калі журналіста не пусцілі ў райвыканкам на мерапрыемства па ўзнагароджанні людзей, якія дапамаглі Ганцавіцкаму РАУС затрымаць злачынцу.

Поступки, которыми можно гордиться и которых нужно стыдиться

«Я не прашу ў кіраўніцтва дапамогі, я прашу толькі аднаго – не перашкаджаць працаваць, – сказаў ён і дапоўніў: – Мы не супраць наладзіць канструктыўны дыялог, нармальную працу з мясцовымі органамі ўлады і не больш. Урадам і Прэзідэнтам пастаўлена задача: даваць рост зарплаты. А як я магу гэты рост забяспечваць, калі газеце перешкаджаюць працаваць? Гэта сітуацыя вымушае мяне падаваць у суд заяву і дабівацца сваіх праў».

Кіраўнік райвыканкама Уладзімір Бялоў паспрабаваў апраўдацца і вельмі эмацыйна звярнуўся да рэдактара газеты:

«У чым канкрэтна я перашкаджаю працаваць «Ганцавіцкаму часу»? У акрэдытацыі вам не адмовілі, і вы гэта ведаеце...»

Рэдактар супярэчыў:

«Нам адмовілі!»

Уладзімір Бялоў тады сказаў:

«Значыць, не палічылі патрэбным вас акрэдытаваць. Далей у чым заключаюцца перашкоды? У якім мерапрыемстве вам забаранілі ўдзельнічаць? Называйце».

А потым ён стаў гаварыць, што журналісты газеты спецыяльна вышукваюць негатыўныя факты, каб ачарніць кіраўніцтва раёна і сваімі дзеяннямі дыскрэдытуюць раён.

«Выцягнуць бруд на любога можна», – дадаў Уладзімір Уладзіміравіч.

Владимир Белов два года у власти. Где и когда побывал (фото/видео)

«А што, трэба было замоўчваць? Калі дзясяткамі тон гіне рыба, калі стаіць худая жывёла і душыцца нейкай цвіллю ў кармушках? Дык мы і пісалі пра гэта. І пра разваліны, на якія людзі спатыкаюцца, таксама пісалі», – сказаў рэдактар і запытаў:

Успеют ли к приезду Лукашенко навести порядок в сельском хозяйстве Ганцевичского района? (фото/видео)

«Па вашых словам выходзіць, што калі Аляксандр Рыгоравіч прыязджае ў гаспадарку, фактычна паказвае недапрацоўкі і выказваецца мо ў дзесяць разоў больш больш жорстка, чым мы, то няўжо гэтую крытыку трэба ўспрымаць як нейкую крыўду альбо так, што ён дыскрэдытуе краіну? Я лічу, што якраз нейкімі момантамі мы садзейнічаем таму, што ўзнялі пытанне – і яно абавязкова вырашыцца», – парыраваў Пётр Гузаеўскі.

На рыбхозе "Локтыши" в Ганцевичском районе рыба "обкурилась" и сдохла (видео с дрона)

І дадаў, што мясцовае кіраўніцтва як нейкую асабістую крытыку ўспрымае нашы крытычныя артыкулы і сюжэты, якія яны хацелі б замаўчаць і схаваць ад людскіх вачэй.

«Мы паказваем жыццё такім як ёсць. І на гэта не трэба крыўдаваць, а шукаць вырашэння пытання», – сказаў Пётр Паўлавіч. – А кіраўніцтва раёна чапляецца да загалоўкаў і крыўдуе, калі яны ім не падабаюцца».

«БАЧУ РАЗВІЦЦЁ РАЁНА, ДЫНАМІКУ Ў ЭКАНОМІЦЫ...»

Калі ў дыялог уступіў памочнік Прэзідэнта Анатоль Маркевіч, ён сказаў, што не трэба пісаць пра ўсё ў негатыве, у чорных колерах.

«А чаму б вам не расказаць пра тое, што Ганцавіцкі раён развіваецца і адраджаецца? Я чалавек новы, толькі паўгода на пасадзе, але бачу пэўную эканамічную дынаміку ў Ганцавіцкім раёне», – сказаў Анатоль Мечыслававіч, чым моцна здзівіў рэдактара, і той нават перапытаў: «Эканамічную?».

Какие изменения в районе увидели ганцевчане за 2 года работы Владимира Белова председателем райисполкома (видеоопрос)

І атрымаў станоўчы адказ прадстаўніка ўлады:

«У сферы сельскай гаспадаркі я бачу, што наступілі змены, паляпшаецца становішча спраў. Я браў статыстыку і бачыў дадзеныя. Вось чаму вы пра гэта не пішаце?» – сказаў ён.

І атрымаў адказ рэдактара:

«Дык я аб гэтым і кажу: нам патрэбен доступ да гэтай інфармацыі, а нам яе якраз і не даюць, бо баяцца крытыкі».

Памочнік Прэзідэнта сказаў, што праблем у Ганцавіцкім раёне шмат і іх не трэба хаваць.

«Калі крытыка канструктыўная і калі яна на самай справе пацвярджаецца фактамі, то не трэба гэтага баяцца і дзесьці сумеснымі сіламі бачыць гэтую праблему і ісці на яе рэалізацыю. А яшчэ лепш пайсці на яе апераджэнне, каб не дапусціць такога ў іншай гаспадарцы ці іншай сферы».

Каб вырашыць пытанне ўзаемадзеяння мясцовага кіраўніцтва і газеты, памочнік прэзідэнта сказаў, што, каб даць параду кіраўніку раёна і галоўнаму рэдактару газеты, як наладзіць канструктыўныя зносіны, яму трэба азнаёміцца з артыкуламі «Ганцавіцкага часу» і даць аб`ектыўны аналіз, колькі ў газеце крытыкі і ці мае яна падставу, а не папракаць кагосьці неабгрунтавана.

Кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў не захацеў весці дыялог і сказаў Пятру Гузаеўскаму:

«Сустрэнемся ў судзе».

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики