weather

USD 2.0412

EURO 2.2585

RUR(100) 3.198

search

Жыхары в. Лактышы скардзяцца на набегі невядомых жывёл

Больш за сотню задушаных курэй, гусей, качак, індакачак, а таксама трусоў на ліку невядомага звера ці звяроў, што гэтым летам тэрарызуюць вяскоўцаў з Лактышоў, па начах прамышляючы на іх падворках і ў хлявах. Некаторыя лічаць, што ў гэтым вінаваты паляўнічыя сабакі мясцовых жыхароў, іншыя кажуць, што на мяжы з суседнім Клецкім раёнам з`явілася зграя дзікіх сабак, якія жывуць у лесе, а ўначы гаспадараць на вясковых падворках.

 Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Траўля дамашняй жывёлы доўжыцца па працягу лета, асабліва вяскоўцы пацярпелі ў жніўні, калі праз дзень-тры на гібель птушак скардзілася ўсё больш і больш жыхароў вёскі.

«Калі б звер быў галодны, то злавіў бы адну птушку і з`еў. А ён палюе на жывёлу: зловіць, задушыць і кіне. Гэта, напэўна, паляўнічы сабака, у ягога азарт з`яўляецца падчас палявання, і ён будзе паляваць, пакуль усю птушку не паложыць», – сказаў вясковец Леанід Мышкавец. – «Але я не ведаю, што ў нашай вёсцы ёсць заўзяты паляўнічы, які б меў такіх сабак».

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

«НЕХТА ДУШЫЦЬ ЖЫВЁЛ І СКЛАДВАЕ НА ЗЯМЛІ Ў РАДОК»

У вёсцы ад нападак невядомага звера пацярпелі чалавек дзесяць. Па вуліцы Я. Купалы на падворку ў Івана Мышкаўца былі задушаны пятнаццаць трусоў, чатыры качкі і дзве куры. Мужчына трымае яшчэ індыкаў, але, па яго словах, у тую ноч яны перапалохаліся і ратаваліся на дрэвах, хаця, па ідэі, лятаць не ўмеюць.

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Мужчына расказаў, што калі ўгледзеў раніцай на зямлі каля хлява ўсіх сваіх трусоў задушанымі, яму ажно дрэнна стала. Іван Мышкавец абурана сказаў, што каб ён у той час убачыў таго звера, які нарабіў столькі шкоды на яго падворку, не раздумваючы, забіў бы яго.

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

«Гэта ж трэба, такі ўрон нанесены. Я гадаваў, карміў-паіў сваіх жывёл і ў адно імгненне пазбавіўся іх. Мне ж прыйшлося закапаць памерлых жывёл», – сказаў вясковец.

Пасля гэтага выпадку Іван Мышкавец паставіў пасткі на двары і злавіў некалькі сабак, адна з якіх аказалася суседавай і той яе забраў, а ў іншых сабак гаспадароў не знайшлося, але яны неяк адвязаліся і ўцяклі. Вясковец кажа, што разам з імі бегаў яшчэ нейкі чорны сабака, толькі ў пастку ён не трапіў.

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Праз некалькі хат ад яго (у Веры Зуйкевіч) невядомы звер задушыў 22 качкі і дзвюх курэй. Пра гэта расказала яе суседка, якая якраз у тую ноч прагнала зладзеяў з падворка суседкі. Яна расказала, что ўстала на працу недзе ў 4.20 гадзін. Выйшла на двор і пачула, што на суседнім двары крычыць певень, як быццам бы яго душаць. Жанчына выскачыла на вуліцу і пачала тупацець нагамі і крычаць:

«Вон адсюль, вон!» На суседскі двор яна не рызыкнула бегчы, прабегла па сваім і цераз агарод трапіла на двор суседкі, бегла да хлява і крычала: «Пайшлі вон адсюль!»

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Эма Мышкавец сказала, што яна яшчэ падумала тады: яна ж не ведае, хто там прытаіўся ў суседчыным хляве – жывёла ці чалавек. Але раптоўна яна ўгледзела, што проста на яе бягуць два здаравенныя сабакі. Яна разгубілася, бо схавацца не было куды: з аднаго боку канава, з другой – плот.

«Яны ляцяць на мяне, ажно зямля дрыжыць, як пад конскімі капытамі – бух, бух. Я ледзь не самлела ад страху. А яны хутка праскочылі паўз мяне і далі драла недзе ў лес», – расказала вяскоўка. Яна паехала на працу, думаючы, што ўратавала суседчынага пеўня. Калі ж увечары яна прыйшла да суседкі і расказала пра ўсё, то тая ёй сказала: «Шкада, што ты не выратавала маіх качак. 22 штукі задушылі і паклалі на зямлі. І дзве куры таксама загінулі...»

І гэтая жанчына таксама закапала падушаных пярнатых. Эма заўважыла, што апошнім часам у вёсцы нешта не чуваць, каб хто скардзіўся на падушаных птушак. Але вяскоўцы на ўсялякі выпадак пільна сочаць за сваімі птушкамі.

«Я дык сваіх пад вокны сабе перавяла і ліхтарык на ноч уключыла, каб бачыць, што там на вуліцы робіцца. А калі нашы сабакі забрэшуць, дык падхопліваемся і ідзём правяраць, чаго яны шум падымаюць».

На вуліцы Міра на падворку Яўгеніі Мышкавец два тыдні таму за ноч падушылі ўсіх яе індакачак. Гаспадыня выйшла на вуліцу ў шэсць гадзін раніцы і ўбачыла: па ўсім двары валяліся задушаныя птушкі. Яна расказала, што гадавала іх у будзе, якая зверху закрыта комляй (сеткай), а на ноч яшчэ і цырату клала. Калі ж звер парваў сетку і выпусціў птушку на двор, то там ужо палавіў усіх качак і падушыў.

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

«Я ўстала раніцай і ўбачыла, што качкі ўсе нежывыя. Не ведала, куды бегчы, што рабіць, ажно галасіла. А потым сабрала птушак і закапала», – сказала жанчына.

У старасты вёскі Наталлі Мінец невядомы звер задушыў чатыры гусі. Яна расказала, што яе птушкі стаялі пад драўлянай будай, зверху абабітай сеткай. Звер, каб дабрацца да гусей, зрабіў падкоп і падушыў іх. Назад, мабыць, вылузваўся праз сетку і парваў яе.

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

«Калі раніцай у пяць гадзін я збіралася на работу, то не заходзіла да гусей, не пільнавала іх. А калі ўжо вярнулася з працы ў шэсць гадзін, то яны ляжалі на зямлі ўсе парваныя, задушаныя. Я ж так хацела развесці гусей, папашукала па ўсёй вёсцы, хто прадае яйкі, гадавала два месяцы – і ўсё дарэмна».

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Яна вызвала ўчастковага інспектара, і ён паабяцаў разабрацца. Аднак ніякай афіцыйнай паперы пра тое, што было зроблена па адлове жывёлы-шкодніка, яна яшчэ не атрымала.

КАГО ПАДАЗРАЮЦЬ У ЗНІШЧЭННІ ЖЫВЁЛЫ І ПТУШАК?

Многія вяскоўцы бачылі, што па вёсцы бегае нейкі чорны вялізны сабака. Яго бачылі некалькі чалавек вечарам, калі пачынае цямнець. Але чый ён, ніхто не ведае. Адна з вясковак, Людміла Бондар, калі пачула пра масавае знішчэнне хатняй жывёлы, пацікавілася ў пацярпелых, чаму яны нікуды не звяртаюцца, каб вырашыць праблему.

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Яна расказала карэспандэнтам, што ў іх сям`і гадуецца вялікая аўчарка, і каб выгуляць яе, гаспадар адвозіць сабаку далёка ў поле. Гэтай вясной на іх сабаку напала нейкая зграя, якая раптоўна выскачыла з кустоў. У другі раз мужчына выгульваў сабаку ўздоўж канавы, непадалёк ад мяжы з Клецкім раёнам, і на іх зноў выскачыла зграя з шасці сабак. Жанчына патлумачыла:

«У суседнім Клецкім раёне гэтая зграя нарабіла шмат бяды ў некаторых вёсках. Цяпер гэтых сабак шукаюць егеры, как адстрэліць. Але, мабыць, без поспехаў, калі і ў нашай вёсцы пачалося тварыцца такое».

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

Жанчына дабавіла, што калі зараз не вырашыць гэтую праблему, то ў хуткім часе лактышоўцы будуць баяцца не толькі за птушак, але і за свіней, а ўначы баяцца прайсці па вёсцы. «Казала ж людзям напісаць у міліцыю, бо нешта трэба рабіць і не замоўчваць праблему. Але нашы людзі кажуць:

«Навошта гэта трэба, усё роўна жывёлу назад не вернеш, а шукаць злодзея ніхто не будзе. Вось такая ў нашых аднавяскоўцаў пазіцыя», – заключыла Людміла Бондар.

ЯК МОГУЦЬ ДАПАМАГЧЫ МЯСЦОВЫЯ ЎЛАДЫ?

Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы
Хто трымае ў страху жыхароў в. Лактышы / Фото: Сяргей Багроў

У Нацкім сельскім Савеце сказалі, што ў апошні час да іх ніхто не звяртаўся і не расказваў, што хтосьці масава знішчае ў Лактышах хатнюю птушку і трусоў. Яны паабяцалі звярнуцца ў Ганцавіцкае таварыства рыбаловаў і паляўнічых ці ў камунгас, каб яны правялі праверку і знайшлі вінаватых.

«Чаго ж яны маўчалі? Зразумела, што калі такое здараецца, трэба біць трывогу і вырашаць праблему, а не замоўчваць яе».

comments powered by HyperComments
Из рубрики