weather

USD 2.0457

EURO 2.2646

RUR(100) 3.208

search

Аб даходах і маёмасці кандыдатаў у дэпутаты, што балатуюцца на Ганцаўшчыне

Праз 10 дзён адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Сення ў нас ёсць магчымасць паказаць звесткі пра кандыдатаў, за якіх будуць галасаваць у Ганцавічах.

Ганцавіцкі раен падзелены паміж дзвума акругамі. Частка раену будзе галасаваць за кандыдатаў па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, а другая палова за тых, хто ідзе па Лунінецкай акрузе №13.

Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй аб даходах кандыдатаў з акругі №7:

Вайцешык Сяргей Канстанцінавіч

12 верасня 1977 года нараджэння, намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ «Ганцавіцкая раённая жыллёва-камунальная гаспадарка», пражывае ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці, беспартыйны, вылучаны ад працоўнага калектыву КУМВП ЖКГ «Ганцавіцкая РЖКГ».

Выборы 2019: что могут предложить ганцевчанам замдиректора ЖКХ и полковник юстиции

Агульная сума даходу за 2018 год склала 16 860,46 беларускага рубля, ва ўласнасці мае кватэру ў горадзе Ганцавічы, легкавы аўтамабіль «Фальксваген-Шаран» 2002 года выпуску.

Жалнерчык Людміла Мікалаеўна

30 красавіка 1964 года нараджэння, начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, пражывае ў горадзе Брэсце, беспартыйная, вылучана шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

Агульная сума даходу за 2018 год склала 44 699,82 беларускага рубля, ва ўласнасці мае кватэру ў горадзе Брэсце, два легкавыя аўтамабілі: «Фальксваген -Гольф» 2002 года выпуску, «Сітраен-С4» 2014 года выпуску.

О перспективах развития Ганцевичского района рассказали по белорусскому телевидению

Лосік Фёдар Сцяпанавіч

4 лютага 1952 года нараджэння, пенсіянер, пражывае ў горадзе Баранавічы, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, вылучаны Ліберальна-дэмакратычнай партыяй.

Агульная сума даходу за 2018 год склала 6 587,11 беларускага рубля, ва ўласнасці мае дом, зямельны ўчастак у горадзе Баранавічы, наступныя транспартныя сродкі: матацыкл «Вятка» 1961 года выпуску, матацыкл ММВЗ-106 1971 года выпуску, матацыкл «Іж-Юпітэр-4К» 1981 года выпуску, легкавыя аўтамабілі ЗАЗ-968 1969 года выпуску, «Форд-Транзіт» 1992 года выпуску, «Фальксваген-Гольф» 1983 года выпуску, «Форд-Фіеста» 1992 года выпуску. З’яўляецца ўладальнікам акцый ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 4» горада Брэста.

1reg.by

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики