weather

USD 2.234

EURO 2.4406

RUR(100) 3.4025

search

Як будзе працаваць лазня ў Ганцавічах

Чуткі пра тое, што графік працы гарадской лазні, якая працуе два дні на тыдзень, у суботу і нядзелю, зменяць і перавядуць на аднадзённае наведванне, аказаліся небеспадстаўнымі.

 Як будзе працаваць лазня ў Ганцавічах
Як будзе працаваць лазня ў Ганцавічах

Намеснік дырэктара КУМПП ЖКГ «Ганцавіцкая РЖКГ» Сяргей Вайцешык пацвердзіў па тэлефоне, што лазня сапраўды будзе працаваць адзін раз на тыдзень. І змены адбудуцца ўжо ў лютым.

Па словах Сяргея Канстанцінавіча, гэта звязана з тым, што дзейнасць па аказанні паслугаў лазні стратная. Каб зменшыць іх, вырашылі скараціць колькасць дзён працы.

У які дзень – у суботу ці нядзелю – будзе працаваць лазня, насмеснік дырэктара адказаў, што пакуль не вырашылі. Аўтар гэтага артыкула патэлефанаваў дырэктару РЖКГ Аляксею Галяку.

Ён таксама пацвердзіў, што страты вымушаюць прымаць такія меры. Павысіць кошт уваходнага білета не дазваляе сацыяльны стандарт.

На аргументы, што такая мера выкліча незадавальненне ў пастаянных наведвальнікаў лазні і створыць чаргу, Аляксей Фёдаравіч адказаў, што адзін раз, у нядзелю, праэксперыментуюць і паглядзяць, што атрымаецца, а тады будуць бачыць, як выходзіць з гэтай сітуацыі.

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER

comments powered by HyperComments
Из рубрики