weather

USD 2.1944

EURO 2.3778

RUR(100) 3.467

search

Механізатараў ААТ “Крышылавічы” абурылі лічбы ў разліковых лістках

Каля дзясятка чалавек раніцай 28 студзеня сабраліся на тэрыторыі машынна-трактарнага парку ў вёсцы Вялікія Круговічы і паклікалі дырэктара ААТ “Крышылавічы” Уладзіміра Жукоўскага. Трактарысты былі незадаволены сумамі, якія ўбачылі ў разліковых лістках, і па чарзе выказаліся пра набалелае. На сустрэчу трактарысты запрасілі і галоўнага рэдактара “ГЧ”.

 Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

Пыталіся работнікі, чаму бугалтэрыя некаторым з іх не налічыла і не паказала ў разліковых лістках адпускныя, куды дзеліся працоўныя дні, за якія таксама недалічылі грошы; пра тое, што няма запчастак, а каб даліць масла, зліваюць яго з трактароў, якія пакуль стаяць без працы.

Некалькі трактарыстаў, якія пайшлі ў адпачынак у канцы снежня, у студзені выклікалі на працу. Як яны расказалі, ні пра загад кіраўніка сельгаспрадпрыемства, ні пра тое, як гэта будзе кампенсавана, і ці пазней дадуць адгуляць свае законныя дні адпачынку, размовы не было.

Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

ПРАБЛЕМЫ КРУГОВІЦКІХ ТРАКТАРЫСТАЎ

“З 26 снежня я пайшоў у адпачынак, а 9 студзеня Мікалаевіч (дырэктар ААТ “Крышылавічы” ) выклікаў на працу, бо няма каму рабіць. А дзе мае адпускныя?” – пытаўся механізатар Уладзімір Зялёнка.

Сяргей Сайко, які працуе ў калгасе з перапынкамі з 1990 года механізатарам, расказаў, што недалічыўся 10-ці дзён і, вядома ж, грошай за гэтыя дні.

“27 снежня я напісаў заяву на адпачынак, але мяне папрасілі напісаць з 24 снежня, а ў разліковым лістку дзён, бачу, не хапае, а я ж здаваў і пуцёўкі, і ўказваў тое, што быў на рамонце. А што не могуць шланг замяніць, то хіба гэта мая праблема? Я на працоўным месцы – дык давайце работу, буду працаваць, – сказаў Сяргей Канстанцінавіч.

Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

Дырэктар ААТ “Крышылавічы” Уладзімір Жу коўскі, выслухаўшы тых, хто выказваў прэтэнзіі, не адкладваючы справу, адразу па тэлефоне звязаўся з падначаленымі.

“Чаму ў Сайкі не хапае 10 дзён і чаму не налічылі Зелёнку грошы за адпачынак!? – грозна спытаў Уладзімір Мікалаевіч і, выслухаўшы, пэўна, бухгалтара, дадаў: – Я зараз прывязу іх у кантору і будзем разбірацца. Шукайце паперы, дзе і як вы налічвалі!”

Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

Але пагаварыўшы па душах, вырашылі разабрацца пазней. Калі дырэктар паехаў, механізатары падзяліліся сваімі поглядамі на праблемы, якія ёсць у гаспадарцы. Але гучала больш пытанняў, чым адказаў.

“Я за дзень грузіў па 500 тон гною, саломы, кармоў. Але ці робіш ты да дванаццаці ночы, ці да васьмі вечара, а зарплата аднолькавая – чыстымі 370- 380 рублёў. Зарплата невядома як налічваецца. Прыязджаю ў кантору ў Востраў і прашу: «Дайце мне расцэнкі за пагрузку гною». А Надзя плячыма паціскае – ці то не ведае, ці не хоча паказаць.

Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

«Пытаюся : «Чаму за выхадныя не плаціце?» – бо казалі, што ў райвыканкаме нейкі сход быў і сказалі аплачваць выхадныя ў двайным памеры, – а ў канторы зноў плячыма паціскаюць, – расказвае трактарыст Іван Булат, які працуе на пагрузчыку. – Дык чаго яны сядзяць у той канторы?”

А яшчэ адзін механізатар Аляксандр Віктаровіч расказаў:

“Летам мы разам працавалі на камбайне, дык у мяне 14 дзён, у Сяргея Сайкі 29 дзён. У лістку гэтым было напісана, што я жывёлавод… Спытаў: «Што гэта? І дзе мае дні дзеліся, што я працаваў?» То дні знайшлі, а грошы і па сённяшні дзень не налічылі. Я ўжо вось чатыры гады працую, а ў адпачынку быў толькі два разы. Куды дзеліся мае два законныя адпачынкі?"

Знікла сем дзён працы і ў трактарыста Мікалая Зайца, якога таксама выклікалі з адпачынку. Праўда, дырэктар гэта пытанне вырашыў на месцы, паабяцаўшы, што трактарыст дні адпачынку адгуляе пазней.

СА СКАРГАМІ ПАЧЫНАЙЦЕ З КАНТОРЫ

Калі абагульніць, то карціна такая: на руках працоўных дагавораў у работнікаў няма; па якіх расцэнках працуюць, механізатары таксама не ведаюць, адпускныя ім налічваюць не так, як прапісана у працоўным кодэксе. Некаторыя лічаць да гэтай пары, што яны члены калгаса, хоць форма кіравання даўно памянялася.

Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

Вось толькі з назвай знікла і былая моц і слава калгаса. Зараз няма ні выбарчых сходаў, ні долі, якую некалі намінальна меў кожны член калгаса. Па словах людзей, і правоў у іх стала менш. А вось спецыялісты гаспадаркі наракаюць, што некаторых работнікаў трэба кожны раз штурхаць, бо такія могуць цэлы дзень з якім-небудзь шлангам тудысюды прабоўтацца, а нічога не зрабіць. І за што ім плаціць?

У бугалтэрыі ААТ “Крышылавічы” на многія пытанні далі адказы і тлумачэнні. Напрыклад, на пытанне, чаму не хапала дзён у некаторых трактарыстаў, адказалі, што калі работнік працаваў адну ці тры гадзіны, то тыя гадзіны падсумоўвалі, каб атрымаўся поўны рабочы дзень.

Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

Бугалтар сельгаспрадпрыемства, з якой размаўляў аўтар артыкул, сказала, што на ўсё ў гаспадарцы грошай катастрафічна не хапае. Прызнала, што адпускныя не атрымліваецца налічваць за тры дні да адпачынку, як таго патрабуе працоўнае заканадаўства, але з людзьмі яны стараюцца разлічвацца ў першую чаргу.

“Няхай бы работнікі перш чым скардзіцца, звярталіся ў бугалтэрыю, да эканаміста ці кіраўніка гаспадаркі. Усё ім патлумачым, – сказала спецыяліст ААТ “Крышылавічы”.

Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

Бугалтар таксама адзначыла, што цяперашні кіраўнік Уладзімір Жукоўскі вельмі стараецца і шмат чаго зрабіў для гаспадаркі. Але каб ён прыйшоў да іх раней, то, магчыма, і эканамічны стан быў бы не такі, як цяпер.

КУПЛЯЙЦЕ ААТ “КРЫШЫЛАВІЧЫ”! НЯДОРАГА, 5 МІЛЬЁНАЎ

Пасля гутаркі з людзьмі, невялікай экскурсіі па тэрыторыі і агляду тэхнікі ўражанні засталіся сумныя. Не верылася, што некалішні слаўны калгас “Сцяг Леніна”, які меў найлепшую тэхнічную базу ў раёне, ператварыўся ў банкрота.

Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках
Механізатары ААТ “Крышылавічы” абурыліся лічбам ў разліковых лістках / Фото: Пётр Гузаеўскі

27 студзеня упраўляючы ТАА “БрэстТіпар” Юрый Цішын на сайце bankrot.by размясціў аб’яву пра продаж. Дата прызначана на 11 лютага. Кошт лота – 5 млн 112 тысяч беларускіх рублёў. Гэта паўторныя таргі.

Спадзяванне на тое, што нехта купіць маёмасць “Крышылавіч” адзіным комплексам, такое ж, як і тое, што заўтра круговіцкія механізатары перасядуць з дабітых трактароў на Джон-дзіры.

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER

comments powered by HyperComments
Из рубрики