weather

USD 2.5908

EURO 3.0296

RUR(100) 3.3936

search

Дзяржкантроль не называе імя ганцавіцкага чыноўніка-парушальніка

Адзін з чыноўнікаў Ганцавіцкага райвыканкама прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Аб гэтым стала вядома з паведамлення дзяржкантролю, дзе гаворыцца, што разбіральніцтва пачалося па скарзе аднаго з ганцаўчан.

 Дзяржкантроль не называе імя ганцавіцкага чыноўніка-парушальніка
Дзяржкантроль не называе імя ганцавіцкага чыноўніка-парушальніка

Жыхар горада паскардзіўся у Ганцавіцкі райвыканкам на бяздзейнасць ААТ «Беразавец». Але там на скаргу не звярнулі патрэбнай увагі. Тады ён звярнуўся ў Камітэт Дзяржаўнага Кантролю.

Аб сутнасці скаргі, як і аб тым, хто з чыноўнікаў пацярпеў, нічога невядома, бо кантралёры не паведамляюць дадзеную інфармацыю.

Вядома адно, што за неналежнае выкананне службовых абавязкаў супрацоўнік райвыканкама прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

На наш запыт у Камітэт Дзяржаўнага Кантролю па Брэсцкай вобласці намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці і арганізацыйнай работы Камітэта Дзмітрый Бархатаў адказаў, што не мае ніякай дадатковай інфармацыі.

“Я ведаю толькі тое, што напісана ў нашым прэс-рэлізе для прэсы. Але там няма ні прозвішчаў, ні пасад”, – пракаментаваў так сітуацыю кантралёр.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики