weather

USD 2.5856

EURO 2.8446

RUR(100) 3.291

search

Памёр навуковец і паэт з Чудзіна

На 54-м годзе жыцця 25 лютага памёр гісторык, паэт, публіцыст Эдуард Дубянецкі.

 Эдуард Дубянецкі
Эдуард Дубянецкі

Ён паходзіў з вёскі Чудзін Ганцавіцкага раёна, у якой нарадзіўся ў 1966-ым годзе. Ягоным бацькам з’яўляўся філосаф, палітолаг і публіцыст Станіслаў Дубянецкі.

 У 1992—2004 гадах Эдуард Станіслававіч быў навуковым супрацоўнікам Скарынаўскага цэнтра, з 2004 года — вядучым навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.

Эдуард Дубянецкі з’яўляецца аўтарам чатырох навукова-папулярных кніг і звыш 200 навуковых, публіцыстычных і літаратурных артыкулаў і эсэ. У 2011 годзе творчы чалавек выдаў кнігу паэзіі “Душы маёй няскончаны палёт”. У 2012 годзе Эдуард стаў членам Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

На старонцы ў "Фэйсбуку" ў Эдуарда шмат успамінаў і добрых слоў пра яго, а таксама спачуванні ягоным родным ад сяброў, калег, знаёмых. Апошнія запісы самога Эдуарда – віншаванне беларусаў з Днём роднай мовы (21лютага) і разважанні да 85-годдзя народнага паэта Рыгора Барадуліна (24 лютага). 

Адно са спачуванняў з "Фэйсбука":

Светлая галава, шчырае сэрца... Пайшоў з жыцця Эдуард Дубянецкі... Смуткую... Спачуванне родным...

Эдуард Дубянецкі
Эдуард Дубянецкі

НІДЗЕ І ПАЎСЮЛЬ

Пайсці, упасці ў мурог.

Духмяны, што пад сонцам белым.

І слухаць ветру ціхі спеў,

І бачыць птушак ў паднябессі...

І стацца птушкаю і сонцам,

І лётаць, нібы матылёк.

А потым растварыцца, быццам

У моры кропелька дажджу...

І адчуваць:

Цябе няма

Нідзе у гэтым свеце Божым,

І ў той жа час ты ёсць паўсюль,

Ў травінцы кожнай, кожным дрэве,

У кожнай кветачцы на лузе...

"Душы маёй няскончаны палёт", Мінск 2011г.

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER
comments powered by HyperComments
Из рубрики