weather

USD 2.3977

EURO 2.6867

RUR(100) 3.4741

search

У Ганцавічах прачнуліся змеі

Аб гэтым сведчыць вуж, якога аўтар фатаздымка ўбачыў у лясным урочышчы каля дома №50 па вуліцы Арлоўскага. 

 Вуж, які жыве за домам №50 па вуліцы Арлоўскага
Вуж, які жыве за домам №50 па вуліцы Арлоўскага / Фото: Аляксандр Пазняк

Вуж ляжаў і грэўся на мінулагодняй траве пад цёплым сонейкам і быў заўважаны толькі тады, калі пачаў моцна шыпець, абараняючы сваю зону камфорту.

Жывуць змеі ў лясах і на балотах, але могуць падабрацца і да жылых дамоў
Жывуць змеі ў лясах і на балотах, але могуць падабрацца і да жылых дамоў / Фото: Аляксандр Пазняк

У Беларусі жывуць гадзюка звычайная, вуж звычайны і мядзянка звычайная. Атрутная з іх толькі першая.

Спецыялісты кажуць, што штогод у Беларусі ад гэтага віду лясных істот пакутуюць ад 100 да 200 чалавек.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики