weather

USD 2.381

EURO 2.7028

RUR(100) 3.4695

search

У Ганцавічах пачаўся “травакос”. Фотарэпартаж

Некалькі дзён запар у Ганцавічах стрыгуць газоны і нават гарадскі стадыён.

 Касьба травы каля Дома быту
Касьба травы каля Дома быту / Фото: Аляксандр Пазняк

Дажджы, якія ідуць апошнім часам, далі рост лісця на дрэвах і травы на газонах, якая буйна пачала ўздымацца.

Касьба травы каля Дома быту
Касьба травы каля Дома быту / Фото: Аляксандр Пазняк

Пакос травы таксама прымеркаваны  і да 9 мая, якое ўжо заўтра. Таму і дзяржаўныя арганізацыі, і прыватныя прадпрыемствы спяшаюцца навесці парадак у сваім наваколлі.

Касьба травы па вуліцы Кастрычніцкай
Касьба травы па вуліцы Кастрычніцкай / Фото: Аляксандр Пазняк

Мужчына, які косіць траву на рагу вуліцы Кастрычніцкай і Будаўнікоў пракаментаваў:

“Мяне наняў кааператыў для пакосу травы. Заплацілі 40 рублёў. Кашу сваёй касілкай. Паліва да яе таксама маё. Магу да каго яшчэ прыйсці і таксама пакасіць. Бо трава зараз паўсюдна ўзбуйнілася”.  

Касьба травы па вуліцы Кастрычніцкай
Касьба травы па вуліцы Кастрычніцкай / Фото: Аляксандр Пазняк

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики