weather

USD 2.381

EURO 2.7028

RUR(100) 3.4695

search

У Ганцавічах запалілі Вечны агонь. Фотафакт

Увечары 8 мая ў Ганцавічах загарэўся  Вечны агонь ля Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан на гарадской плошчы.

 Вечны агонь напярэдадні 9 мая 
Вечны агонь напярэдадні 9 мая  / Фото: Аляксандр Пазняк

Пры гэтым 9 мая святочныя мерапрыемствы абмяжуюцца толькі ўскладаннем кветак. Арганізацыі  і прадпрыемствы горада будуць рабіць гэта ў розны час і ля розных помнікаў.

Вечны агонь напярэдадні 9 мая
Вечны агонь напярэдадні 9 мая / Фото: Аляксандр Пазняк

9 мая з раніцы і да 20 гадзін вечара на гарадской плошчы будзе арганізавана радыётрансляцыя песен ваенных гадоў. Пасля гэтага на прыступках кінатэатра “Маладосць” адбудзецца паказ фільма “Брэсцкая крэпасць”.

Вечны агонь напярэдадні 9 мая 
Вечны агонь напярэдадні 9 мая  / Фото: Аляксандр Пазняк

Кіраўнік еўрапейскага аддзяленьня Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Ганс Клюге назваў Дзень перамогі «вельмі важным днём». Аднак САЗ занепакоена  сітуацыяй ва Усходняй Еўропе,  дзе колькасьць новых выпадкаў захворвання на каранавірус за апошні тыдзень вырасла ў Беларусі, Казахстане, Расіі і Украіне. САЗ параіла Беларусі адмяніць парад у Мінску.

Нагадаем, што Беларусь адзіная краіна ў свеце, якая праводзіць парад падчас пандэміі. Ня гледзячы на павелічэнне COVID-19, ён плануецца быць масавым.

Па дадзеным Мінздароўя ў нашай краіне на 8 мая 21101 чалавек хворых на "карону". За суткі дадалося +933 новых выпадкаў.  

Вечны агонь напярэдадні 9 мая 
Вечны агонь напярэдадні 9 мая  / Фото: Аляксандр Пазняк

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики