weather

USD 2.41

EURO 2.6772

RUR(100) 3.4096

search

Круговіцкі "Волат" чуў і ведае шмат. Панарамнае фота 360

У Беларусі больш за сем дзесяткаў дрэў, якія перасягнулі мяжу ў некалькі стагоддзяў. Дуб “Волат” у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна — адно з іх. 

 Дуб "Волат"
Дуб "Волат" / Фото: Аляксандр Пазняк

З 2018 года ён мае статус батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння.

Самаму старому дубу ў свеце 2000 год, а найстарэйшаму ў Беларусі каля 800. Расце гэтае дрэва ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. У нашай краіне таксама ёсць дрэвы,  якія ўваходзяць у спіс дзесяці найстарэйшых у Еўропе.

Дуб
Дуб / Фото: Аляксандр Пазняк

На раённых “Дажынках” у 2019 годзе ля круговіцкага “Волата” зрабілі інфармацыйную шыльду, якую прымацавалі да вялізнага валуна. Надпіс на ім сведчыць:

“чэрэшчаты дуб

батанічны помнік прыроды мясцовага значэння

“дуб “волат”

2019 год”.

 Віталь Герасіменя, супрацоўнік краязнаўчага музея ў Ганцавічах кажа, што дубу давалі розны ўзрост: ад 400 да 700 гадоў. Аднак праведзеныя даследванні паказалі іншае...

Узрост Круговіцкага дуба па пашпарту помніка прыроды — 230 год. На ствале дрэва прысутнічаюць шнары ад маланкі, маецца два дупла (забетанаванае 0,8•0,3 м і закрытае 1•0,5•0,4 м). Агульная вышыня дуба — 27,4 м, вышыня ды першай жывой галіны — 2,5 м. Плошча кроны складае 660 квадратных метраў. Яго не абшчапіць нават утрох!

Дуб
Дуб / Фото: Аляксандр Пазняк

“Волат” — маўклівы сведка мінулага Беларусі — памятае даўнія часы: славутых ваяроў і паўстанцаў за волю свайго краю; стомленых падарожнікаў, якія адпачывалі, схаваўшыся пад ахоўны цень; любоўныя жарсці і абдымкі, якія ўзгараліся пад ім.

Чытайце таксама: Вялікдзень у Вялікіх Круговічах

Дуб
Дуб / Фото: Аляксандр Пазняк

Дуб у Круговічах стаіць як ахоўны знак для ўсёй Ганцавіцкай зямлі.

Дуб
Дуб / Фото: Аляксандр Пазняк

Дуб
Дуб / Фото: Аляксандр Пазняк

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики