weather

USD 2.41

EURO 2.6772

RUR(100) 3.4096

search

Згубленыя аўтамабільныя ключы можна пашукаць у “Ганцавіцкім часе”

У рэдакцыю “Ганцавіцкага часу”  жыхары горада працяглы час прыносяць знойдзеныя на вуліцы рэчы. І за пэўны час тут назбіралася добрая калекцыя ключоў і бірулек ад іншамарак. Некаторыя з іх цягам часу нават пачалі ржавець, бо так і не знайшліся гаспадары, а некаторыя прынесеныя не так даўно.

 Згубленый рэчы ў "ГЧ"
Згубленый рэчы ў "ГЧ" / Фото: Аляксандр Пазняк

Акрамя таго, сюды трапляюць і мабільныя тэлефоны. Бо некаторым людзям зручней прынесці іх у рэдакцыю, каб тут далі абвестку знойдзенай рэчы ў групах “Вконтакте” і “Горячие новости Ганцевичей”, чым звяртацца ў міліцыю.

Згубленый рэчы ў "ГЧ"
Згубленый рэчы ў "ГЧ" / Фото: Аляксандр Пазняк

Ня так даўно жанчына  прынесла знойдзены 9 мая сучасны мабільны тэлефон, у якім нават за тры дні не разрадзіўся акамулятар.  Праз 20 хвілін пасля падачы інфармацыі аб знаходке ў інтэрнэце, у рэдакцыю завітала гаспадыня тэлефону, якая паведаміла, што пра згублены тэлефон даведалася ад дзяцей, якія ўбачылі маціну рэч ў інтэрнэце. Дарэчы, ў чахле тэлефона былі і гаспадыніны грошы: долары і расійскія рублі. 

Згубленый рэчы ў "ГЧ"
Згубленый рэчы ў "ГЧ" / Фото: Аляксандр Пазняк

Пакінутыя ў рэдакцыі рэчы — сведчанне таго, што людзі давяраюць “ГЧ” і яе рэдактару Пятру Гузаеўскаму. Таму, калі хто згубіў аўтамабільныя ключы і  не ведае дзе, запрашаем паглядзець іх у рэдакцыю газеты.  Дарэчы, адзін з прынесеных мабільных тэлефонаў так і застаўся без свайго гаспадара. Хаця не аднойчы аб ім журналістамі падавалася абвестка. 

Згубленый рэчы ў "ГЧ"
Згубленый рэчы ў "ГЧ" / Фото: Аляксандр Пазняк

Калі вы знайшлі якую-небудзь рэч, не спяшайцеся яе прысвойваць, або ўтойваць у сябе. Дапамажыце гаспадару знайсці згубленае. Ад гэтага будзе лепей і вам, і чалавеку, які згубіў рэч. Зробленае дабро яшчэ нікога не зрабіла хужэй. Наадварот, гармонія і ўнутраны мір запануюць у такім сэрдцы.

Згубленый рэчы ў "ГЧ"
Згубленый рэчы ў "ГЧ" / Фото: Аляксандр Пазняк

Пры гэтым трэба памятаць парады міліцыі, што да выяўленых у грамадскіх месцах і транспарце безгаспадарных партфеляў, сумак, свёрткаў трэба ставіцца з асаблівай асцярожнасцю. Такія рэчы нельга чапаць, падымаць, кідаць і адкрываць. Калі безгаспадарную сумку знаходзяць у салоне аўтобуса, па правілах, кіроўца павінен высадзіць пасажыраў і выклікаць міліцыю.

 Артыкул 10.6 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі вызначае, што прысваенне знойдзенай заведама чужой маёмасці цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь. А тыя ж дзеянні ў асабліва буйным памеры згодна з арт. 215 Крымінальнага кодэкса Беларусі караюцца грамадскімі працамі, або штрафам, або арыштам.

 

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики