weather

USD 2.381

EURO 2.7028

RUR(100) 3.4695

search

У Еўропе адзначаецца Дзень Паркаў. А што ў Ганцавічах?

Дзень Паркаў адзначаецца ў еўрапейскіх краінах 24 мая. На тэрыторыі Беларусі існуе 2 запаведніка і 4 нацыянальных парка. У Ганцавіцкім раёне ёсць 4 прыродаахоўныя тэрыторыі.

 24 мая – Еўрапейскі дзень паркаў
24 мая – Еўрапейскі дзень паркаў

Ганцавіцкі фармат

Галоўны захавальнік фондаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея Віталь Герасіменя расказаў пра прыродаахоўныя тэрыторыі нашага раёна:

“У Ганцавіцкім раёне налічваецца чатыры прыродаахоўныя зоны агульнарэспубліканскага значэння – заказнікі: Выганашчанскі, Падвялікі мох, Борскі, Ялоўскі, а таксама помнік прыроды мясцовага значэння Сасна Веймутава”.

Віталь Герасіменя распавядае пра Ганцавіцкія прасторы
Віталь Герасіменя распавядае пра Ганцавіцкія прасторы / Фото: Аляксандр Пазняк

Глядзіце таксама: Помнік прыроды "Сасна веймутава"

У вёсцы Вялікія Круговічы каля дуба “Волата” ляжыць цэлы парк валуноў. Віталь Герасіменя распавёў, што два самыя вялікія з іх знойдзены ў кар’еры паміж Вялікімі Круговічамі і Шашкамі, а таксама каля Малых Круговічаў.

Супрацоўнік музея кажа:

“Іх завазілі супрацоўнікі ПМС на спецыяльных лыжах па снезе, каб стварыць валуновы ансамбль ля “Волата”. Супрацоўнік музея лічыць, што валунам трэба надаваць значэнне помнікаў прыроды і ахоўваць законам.

Парк валуноў ля дуба
Парк валуноў ля дуба / Фото: Аляксандр Пазняк

Беларусь і Дзень Паркаў

Дзень Паркаў быў заснаваны арганізацыяй Еўрапарк (EUROPARК Federation) і ўпершыню праведзены ў 1999 годзе. Удзел у розных экалагічных і асветніцкіх мерапрыемствах у гэты дзень бяруць каля 40 краін Еўропы.

Пачатак гэтай падзеі паклала Швецыя, якая 111 год назад у 1909 годзе стварыла  першыя нацыянальныя паркі. Іх было 8. Цяпер у Еўропе налічваецца больш за 300 ахоўваемых дзяржавай нацыянальных паркаў.

Гэтае свята было заснавана з мэтай павышэння статусу запаведнікаў Еўропы. Цяпер Еўрапейскі дзень паркаў сімвалізуе міжнародную салідарнасць у справе аховы і захавання прыроды.

Глядзіце таксама: Круговіцкі "Волат" чуў і ведае шмат. Панарамнае фота 360

Вось такі
Вось такі / Фото: Аляксандр Пазняк

Гісторыя беларускіх запаведнікаў і паркаў:

1925 — у БССР створаны першы запаведнік — Бярэзінскі.

1939 — на далучанай да БССР тэрыторыі створаны запаведнік Белавежская пушча.  1969 — створаны Прыпяцкі запаведнік.

1988 — створаны Палескі запаведнік.

1991 — запаведнік Белавежская пушча ператвораны ў нацыянальны парк.

1995 — створаны Нацыянальны парк Браслаўскія азёры.

1996 — Прыпяцкі запаведнік ператвораны ў Нацыянальны парк Прыпяцкі, яго плошча павялічана.

1999 — створаны Нацыянальны парк Нарачанскі.

 Каля 2007 — павялічана плошча Нацыянальнага парку Белавежская пушча.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики