weather

USD 2.5399

EURO 3.0029

RUR(100) 3.3212

search

У Востраве Ганцавіцкага раёна бязлюдна нават на свята

Цішыня, якая пануе ў вёсцы, вельмі насцярожвае. Калі ідзеш па вуліцы, дзе кожная другая ці трэцяя хата глядзіць у аб`ектыў фатаапарата забітымі вокнамі ці разбітымі шыбамі, падаецца, што трапіў у чарнобыльскую зону адсялення, а не ў мясцовы аграгарадок.

 У вёсцы Востраў самыя малодшыя хлопчык і дзяўчынка нарадзіліся ў снежні 2019 года. З пачатку 2020 года ў Востраве не нарадзілася ні воднага дзіцяці
У вёсцы Востраў самыя малодшыя хлопчык і дзяўчынка нарадзіліся ў снежні 2019 года. З пачатку 2020 года ў Востраве не нарадзілася ні воднага дзіцяці / Фото: Сяргей Багроў

Дарэчы, мэтай паездкі было пазнаёміцца з жыццём аграгарадка, даведацца, як працуюць і адпачываюць астраўцы. Таму журналісты «ГЧ» і завіталі ў Востраў у нядзелю 13 верасня на свята вёскі.

Па навуковых мерках, у жыхароў аграгарадка павінны быць ўмовы не горшыя, чым у горадзе. Калі дакладна, то гэты сацыяльны статус прадугледжвае выкананне 16 стандартаў. Сярод іх: цэнтралізаванае водазабяспячэнне, добраўпарадкаваныя дарогі, развіты гандаль, наяўнасць устаноў культуры і адукацыі (клуб, дзіцячы садок, школа і іншыя), даступная медыцынская дапамога і гэтак далей. У Востраве нам не ўдалося намацаць і паловы гэтых стандартаў.

Вёска Востраў знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад райцэнтра
Вёска Востраў знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад райцэнтра / Фото: Сяргей Багроў

Прыехаўшы на свята, мы ўткнуліся носам у зачынены магазін з аб`явай, што свята пачнецца ў 17 гадзін. Месца правядзення не ўказалі, таму спатрэбілася дапамога сябра, які запэўніў, што свята не адмянілі і трэба ехаць да памяшкання былога дзіцячага садка. Адшукаць гэты будынак новаму чалавеку было б не проста, бо ў Востраве ўстановы адукацыі і культуры качавалі па некалькіх памяшканнях, пакуль іх не зачынілі.

Песни, танцы, шашлыки: в деревне Остров не отменили праздник

Куковские артисты прибыли заранее и к началу праздника в округе гремела музыка, но зрителей не было. Приезжие артисты поначалу расстроились, но спустя полчаса картина изменилась.

Карэнныя жыхары з настальгіяй успамінаюць дзевяностыя гады, калі калгасам кіраваў Уладзімір Грыгаран. Кажуць, заробкі тады былі неблагія. Для калгаснікаў будавалі новыя дамы. Старшыня нават задумаў забяспечыць моладзі культурны адпачынак. Раскошны Дом культуры ўзвялі ў цэнтры вёскі, але так і не адчынілі.

Пушысты вартаўнік Востраўскай ідыліі
Пушысты вартаўнік Востраўскай ідыліі / Фото: Сяргей Багроў

Закансерваваны будынак прадалі прадпрымальніку з умовай арганізацыі працоўных месц. Фермер абяцаў наладзіць там перапрацоўку ягад і іншай мясцовай сыравіны. Ды ўсе гэтыя цацанкі-абяцанкі так і засталіся ў планах.

Зачынены будынкі клуба, школы, дзясяткі хат стаяць маўкліва, як вартавыя. А вяскоўцы з`ехалі хто-куды ў пошуках працы ды лепшых умоў і нават на свята патаньчыць няма каму, ды і настрой несвяточны.

На пачатку мерапрыемства ў пустым двары былога садка грымела музыка, а вецер тужліва гуляў з гірляндай шароў, вывешанай над імправізаванай сцэнай. Артысты, якія прыехалі з Кукава і з Ганцавіч, нават расхваляваліся і не ведалі, што рабіць: ці то адмяняць свята, ці спяваць для сябе. Але бадзёрая музыка зрабіла сваю справу.

Цераз паўгадзіны ў двары назбіралася больш за дзесяць вяскоўцаў, і артысты павесялілі іх вясёлымі песнямі ды танцамі. Арганізатары нават прыгатавалі шашлыкі. Прыемны водар смажанага мяса быццам навяваў успаміны, як хлебасольна ў Востраве раней адзначалі святы.

Жыхарка вёскі Востраў Вера Зайцава наракае на бяздзейнасць мясцовага кіраўніцтва. Кажа, што нават спіленыя з дрэў лапы не могуць прыбраць
Жыхарка вёскі Востраў Вера Зайцава наракае на бяздзейнасць мясцовага кіраўніцтва. Кажа, што нават спіленыя з дрэў лапы не могуць прыбраць / Фото: Сяргей Багроў

Такія гулянкі калісьці былі тут, што моладзь ледзь змяшчалася ў зале, а цяпер вось на свята прыйшлі чатыры хлопцы ды дзве дзяўчыны, адна з іх з дзіцяткам у калясцы. Няшмат часу прайшло, а мінулыя часы ўспамінаюцца ўжо з настальгіяй. Афіцыйны статус аграгарадка вёскі атрымалі ў 2007 годзе.

У Ганцавіцкім раёне гэты новы статус атрымалі восем вёсак: Агарэвічы, Кукава, Чудзін, Люсіна, Малькавічы, Хатынічы, Раздзялавічы. Востраў быў апошнім у гэтым спісе.

На той час была ідэя развіваць Вялікія Круговічы, бо там у свой час быў цэнтр рэгіёна, але старшыня райвыканкама Уладзімір Столяр указаў на Востраў. Перацягнуўшы адміністрацыю і тэхніку ў Востраў, Круговіцкі калгас далучылі да тутэйшага, і атрымаўся СПК «Крышылавічы».

Асноўная частка жыхароў Вострава працуе ў ААТ «Крышылавічы», таму сельскагаспадарчая тэхніка часта праязджае па вуліцах вёскі
Асноўная частка жыхароў Вострава працуе ў ААТ «Крышылавічы», таму сельскагаспадарчая тэхніка часта праязджае па вуліцах вёскі / Фото: Сяргей Багроў

Толькі заможней аб`яднаная гаспадарка не стала. На сённяшні дзень ААТ «Крышылавічы» – банкрот з мільярднымі даўгамі, які выстаўляюць на продаж. На ліквідацыю банкрота адведзена менш, чым год.

Сельскагаспадарчая тэхніка ААТ «Крышылавічы»
Сельскагаспадарчая тэхніка ААТ «Крышылавічы» / Фото: Сяргей Багроў

Цяжка ўявіць, што будзе з тымі вяскоўцамі, якія працуюць у калгасе ўсё сваё жыццё. З сацыяльна значымых устаноў у Востраве засталіся толькі магазін, пошта, ФАП, бібліятэка і турбаза «Астравок» у былой школе. У кожнай кропцы працуюць адзін ці два чалавекі, таму працоўных месц з добрым заробкам у Востраве няшмат.

Не дзіўна, што ў вёсцы застаюцца пераважна пажылыя людзі. Па інфармацыі Нацкага сельвыканкама, зараз у вёсцы пражывае 264 жыхары (з іх 22 – дзеці да 16 гадоў, 170 – працаздольнае насельніцтва і 72 пенсіянеры).

У вёсцы Востраў няшмат моладзі. Большасць з'язджае ў пошуках працы і лепшых умоў жыцця
У вёсцы Востраў няшмат моладзі. Большасць з'язджае ў пошуках працы і лепшых умоў жыцця / Фото: Сяргей Багроў

Самай пажылой з`яўляецца Марыя Іосіфаўна Ціхан – ёй 92 гады, самыя маленькія хлопчык і дзяўчынка нарадзіліся ў снежні 2019 года. Для параўнання: два гады таму ў вёсцы налічвалася 283 жыхары (што амаль на 20 чалавек больш), а дзесяць гадоў таму ў Востраве пражывала 338 чалавек (што на 74 чалавекі больш, чым цяпер).

У вёсцы Востраў пражывае 264 жыхары
У вёсцы Востраў пражывае 264 жыхары / Фото: Сяргей Багроў

Вось і лічыце самі, якое будучае ў слаўнага ў мінулым Вострава, ці можа ён звацца аграгарадком і ці ёсць чым сёння ганарыцца жыхарам Вострава. У мясцовых жыхароў на гэты конт рознабаковыя меркаванні, але пачуцці іх вельмі сугучныя. Чытайце пра гэта ў апытанні.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики