weather

USD 2.5402

EURO 3.0046

RUR(100) 3.3226

search

На "Дажынках" у Будчы віншавалі перадавікоў

Вёска Будча Ганцавіцкага раёна ў гэтым годзе прымала свята “Дажынкі – 2020”.

 Жанчыны на свяце Дажынак
Жанчыны на свяце Дажынак / Фото: Аляксандр Пазняк

Сельскагаспадарчае мерапрыемства пачалося з традыцыйнага шэсця працаўнікоў поля на чале з дзяўчынамі – мажарэткамі, якія ў бела – чырвоных строях распачалі хаду калоны.

Мажарэткі распачынаюць хаду калоны
Мажарэткі распачынаюць хаду калоны / Фото: Аляксандр Пазняк

Пад музыку духавога аркестра працаўнікі прайшлі па галоўнай вуліцы вёскі і накіраваліся да сцэны, якая была ўсталявана пад адкрытым небам ля канторы ААТ “Будча”. Праграму вялі работнікі культуры Яўген Тамашэня і Святлана Локтыш.

Калона працаўнікоў поля
Калона працаўнікоў поля / Фото: Аляксандр Пазняк

Дзеці
Дзеці / Фото: Аляксандр Пазняк

З прывітальным словам да ўсіх прысутных, гасцей, жыхароў вёскі звярнуўся Уладзімір Бялоў, старшыня Ганцавіцкага райвыканкама. У свай прамове ён звярнуў увагу на тое, што не проста даецца хлеб, які трапляе на нашы сталы. 

Каб вырасціць яго, прыбраць ураджай, зберагчы кожнае зернейка, над гэтым з году ў год працуюць земляробы. У прыватнасці ён зазначыў:

“Цяперашняя ўборачная гарачая пара была нялёгкай і напружанай. А яшчэ і трывожнай. На жаль падзеі, якія адбываюцца ў апошні час у нашай краіне, руйнуюць звыклы жыццёвы ўклад, пазбаўляюць спакою нашы сем'і, працоўныя калектывы. Я перакананы, што нам неабходна шанаваць усё тое, што спрыяе захаванню дасягнутага міру і спакою. Дзякуючы чаму ёсць магчымасць спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі”.

Перадавікі і Уладзімір Бялоў
Перадавікі і Уладзімір Бялоў / Фото: Аляксандр Пазняк

Таксама старшыня райвыканкама аперыраваў пэўнымі лічбамі. Ён звярнуў увагу прысутных на тое, што ў уборачнай кампаніі 2020 года ў Ганцавіцкім раёне прынялі ўдзел 41 экіпаж камбайнераў, з іх 3 сямейных. Разам з бацькамі працавалі сыны ў наступных прадпрыемствах: "Адраджэньні", Ганцавіцкім райаграсэрвісе, "Будчы".

Глядзіце таксама:

«Жніво 2020» на Ганцаўшчыне: вынікі ўборкі ўмоўныя, але яны ёсць

Усе экіпажы камбайнаў намалацілі па 1000 і больш тон збожжа. У шэрагі прызнаных хлебаробаў ўліваецца дастойная змена. У ўборачнай кампаніі гэтага года працавала два моладзевых экіпажа. Агульнымі намаганнямі ўбрана 12 тысяч гектар збожжавых. Намалочана звыш 31 тысячы тон збожжа, што на 5 тысяч больш чым летась.  

Уладзімір Бялоў таксама зазначыў, што праводзіць свята такога маштабу было нялёгкім рашэннем, бо ўсе мы сутыкнуліся з такой з’явай, як каранавірус. Але рашэнне на яго думку было правільным і ён пажадаў усім здароўя і дабрабыту.

Узнагароджанне
Узнагароджанне / Фото: Аляксандр Пазняк

Старшыня ўзнагародзіў пераможцаў традыцыйных раённых сельскагаспадарчых спаборніцтваў і павіншаваў удзельнікаў уборачнай кампаніі. З віншаваннямі, граматамі і словамі падзякі да прысутных звярнуліся і высокапастаўленыя чыноўнікі не толькі раённага, але і рэгіянальнага маштаба.

Андрэй Пісарык, намеснік дырэктара з абмежаванай адказнасцю «Аграпрадукт»
Андрэй Пісарык, намеснік дырэктара з абмежаванай адказнасцю «Аграпрадукт» / Фото: Аляксандр Пазняк

Слова перад прысутнымі трымаў і Андрэй Пісарык, намеснік дырэктара з абмежаванай адказнасцю “Аграпрадукт”. Ён звярнуў увагу на тое, што рапсавая галіна набірае абароты.

Прадпрыемства, якое ён прадстаўляе гандлюе з Еўразвязам. І амаль 1000 тон рапсавага алею ў бутэльках штогод ідзе ў Ізраіль. Андрэй Пісарык падзякаваў і фермерам, якіх становіцца болей і якія актыўна ўліваюцца ў рапсавую вытворчасць і супрацоўнічаюць з “Аграпрадуктам”.  

"Мне хочацца сказаць, што наша прадпрыемства кожны год развіваецца, набірае сіл, магутнасці, дужэе, стаіць усё мацней на нагах. Калі сказаць, што мы вялікае, моцнае прадпрыемства, не сказаць нічога. Але калі прывесці прыклад, што мы кожны месяц перапрацоўваем прыкладна 25 тысяч тон рапса, то ўжо нешта можна сабе ўявіць. Праз пару месяцаў мы яшчэ дабавім магутнасці", — падкрэсліў Андрэй Пісарык.

Сярод тых, хто выступаў са сцэны таксама былі Кацуба Таццяна, намеснік начальніка па сельскай гаспадарцы Ляхавіцкага райвыканкама; Аляксандр Саланевіч, старшыня Брэсцкага абкама прафсаюзаў працаўнікоў аграпрамысловага комплексу; Кандратовіч Наталля, старшыня Ганцавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў; Аляксандр Занька; Віктар Супрун; Галіна Пупач.

Аляксандр Саланевіч
Аляксандр Саланевіч / Фото: Аляксандр Пазняк

Дырэктар ААТ «Будча» Сяргей Мышкавец  перадаў эстафету свята  гаспадару наступнага года — дырэктару   ААТ «Люсина Агра» Аляксандру Амельяновічу
Дырэктар ААТ «Будча» Сяргей Мышкавец  перадаў эстафету свята  гаспадару наступнага года — дырэктару   ААТ «Люсина Агра» Аляксандру Амельяновічу / Фото: Аляксандр Пазняк

Свята “Дажынкі” ужо прайшло ў мінулыя гады ў Кукаве, Хатынічах, Вялікіх Круговічах, сёлета ў Будчы. Дырэктар ААТ “Будча” Сяргей Мышкавец  перадаў эстафету свята  гаспадару наступнага года — дырэктару   ААТ “Люсіна Агра” Аляксандру Амельяновічу.

Глядзіце таксама:

Каго ўзнагароджвалі на раённым свяце «Дажынкі-2020» ў вёсцы Будча‎. Шмат фота

Месца, дзе адзначалі раённыя "Дажынкі" прыкметна папрыгажэла — з'явіліся новыя насаджэнні, асфальт і дарожкі, якія дараблялі літаральна за некалькі гадзін да пачатку свята.

Самі будчакі казалі ў прыватнай гутарцы, што нармалёва было і дагэтуль. Але фармат свята патрабаваў пэўных аздабленняў. Падрамантавана была і сталовая, у якой цяпер можна арганізоўваць святочныя мерапрыемствы.

Падчас афіцыйнага мерапрыемства
Падчас афіцыйнага мерапрыемства / Фото: Аляксандр Пазняк

Пасля афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджання і віншавальных прамоў, у чаканні канцэрту артыста Сяргея Славянскага,  людзі хадзілі паміж імправізаваных сельскіх падворкаў, сталоў народных майстроў і гандлёвых кропак.

Хтосьці штосьці купляў і каштаваў смачныя пачастункі са сталоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Адзін з будчакоў заўважыў, што такога як цяпер у вёсцы не было даўно, а раней было столькі жыхароў, што вяселлі пачыналіся ў пятніцу, а заканчваліся толькі ў панядзелак, бо трэба было на працу.

Пётр Гузаеўскі і Мікалай Муха
Пётр Гузаеўскі і Мікалай Муха / Фото: Аляксандр Пазняк

Працаўнікі палёў размясціліся ля падворкаў з назвамі сваіх гаспадарак. І пад нетаропкія гаворкі і тосты закрылі сельскагаспадарчы сезон. Некаторыя аддалі перавагу сабрацца сваёй кампаніяй за асобнымі столікамі. У паветры пахла шашлыкамі, а далёка навокал разносілася гучная музыка з дынамікаў ля сцэны.

Глядзіце таксама:

"Дожинки" в Ганцевичском районе отметили со "звездой"

Сяргей Славянскі, які неаднаразова быў на Ганцаўшчыне і выступіў на сёлетніх “Дажынках”, літаральна з першых песень спадабаўся гледачам і некаторыя з іх без усялякага сораму танцавалі ля сцэны. Дарэчы, Славянскага ў Будча палюбілі, бо падчас яго мінулага візіту артыста ў літаральным сэнсе "насілі на руках".

У нейкі момант адзін з танцораў вырашыў "запаліць" разам з “зоркай”, аднак такое рашэнне міліцыя не ўхваліла. І танцора пад рукі адвялі ўбок ад сцэны. Аднак “Майкл Джэксан” усё роўна імкнуўся наперад, каб яго пабачылі людзі.

Са сваёй музыкай падчас свята
Са сваёй музыкай падчас свята / Фото: Аляксандр Пазняк

Не абыйшлося на “Дажынках” і без бойкі… А завяршылася свята выступленнем артыстаў Ганцаўшчыны і дыскатэкай. Але людзі казалі, што яшчэ доўга з розных кутоў Будчы былі чутны спевы.

Спевы ад аддзела культуры
Спевы ад аддзела культуры / Фото: Аляксандр Пазняк

Глядзіце таксама:

Сергей Мышковец: “Приятно что-то сделать для людей”

Александр Солоневич: “На Ганцевщине я знаю каждый кусочек земли”

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики