weather

USD 2.6264

EURO 3.084

RUR(100) 3.3274

search

Пасціла з чырвонай палоскай знікае з продажу ў Беларусі

У Ганцавіцкіх гандлёвых кропках прадаецца пасціла пад колер бел-чырвона-белага сцяга. Але ў Мінску, як сцвярджае інтэрнэт, яе ўжо няма. Раскупілі ці прыбралі?

 Паліна і Жора Амельяновічы дома са смачнай пасцілой
Паліна і Жора Амельяновічы дома са смачнай пасцілой / Фото: «ГЧ»

На днях аўтар пайшоў у адну з ганцавіцкіх крам і ўбачыў стосы ўпаковак з пасцілой пра якую пісалі ў інтэрнэце, што яна знікла з продажу ў сталіцы. Напэўна з-за таго, што мае незвычайную “рэвалюцыйную” афарбоўку.

На ўпакоўцы такой пасцілы напісана, што яна “ванільная”. Яе вытворцам з’яўляецца ААТ “Чырвоны Мазыранін” і робіцца яна ў горадзе Нароўля Гомельскай вобласці, які дарэчы лічыцца пакутным ад чарнобыльскай катастрофы. Але справа ў іншым. Здымкі з бел-чырвона-белай пасцілой актыўна посцілі ў інтэрнэце. У выніку чаго яна знікла з продажу ў сталічных харчовых магазінах. Ці то ўсю раскупілі, ці то прыбралі… А вось у Ганцавічах яе навалам.

Мінчукі каментуюць гэта так: “Хто там шуткаваў, што з пасцілы чырвоныя палоскі прыбяруць?”

Хто там шуткаваў, што з пасцілы чырвоныя палоскі прыбяруць?
Хто там шуткаваў, што з пасцілы чырвоныя палоскі прыбяруць? / Фото: ВКонтакте

Такі подпіс з’явіўся да фоткі з пасцілой без ужо стаўшай прывычнай чырвонай палоскі пасярэдзіне.

Вытворца пасцілы — «Чырвоны Мазыранін» спецыялізуецца не толькі на пасціле, але і на такіх салодкіх спакусах як зефір, мармелад, ірыскі. На ванільнай бел-чырвона-белай пасціле, чырвоная палоска — гэта вішнёвая праслойка. На ўпакоўцы так і пазначана — “смак вішні”. Акрамя такой палоскі, бываюць яшчэ  палоскі іншых колераў: жоўтая (цытрынавая), аранжавая (апельсінавая), зялёная (яблачная). Але найбольшую папулярнасць у народа набыла менавіта пасціла з чырвонай палоскай па цэнтру.

Любашаўцы Максім Амельяновіч і Марыя Бурван купляюць час ад часу бел-чырвона-белую пасцілу сваім дзецям, якія ахвочыя на салодкае.

—Яна смачная, салодкая, але з лёгкай кіслінкай. Маім дзецям яна вельмі падабаецца. У нашага малодшага сына Жоры шмат на што алергія, але на пасцілу няма, — кажа Марыя.

Пасцілу ў колерах пратэсту нараўлянскае харчовае прадпрыемтсва пачало вырабляць з 2017 года. З палітыкай гэта ніяк не звязана.

Бел-чырвона-белая пасціла
Бел-чырвона-белая пасціла / Фото: «ГЧ»

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики