weather

USD 2.5402

EURO 3.0046

RUR(100) 3.3226

search

Сябар “Ганцавіцкага часу” Алег Ладуцька працягне падпісную акцыю

Алег Ладуцька, маркетолаг мінскай IT-кампаніі, які збірае грошы на падпіску на “ГЧ”, працягне падпісную кампанію.

 Алег Ладуцька з калегамі з ІТ-кампаніі
Алег Ладуцька з калегамі з ІТ-кампаніі / Фото: даслана А. Ладуцькай

Нагадаем, што разам з іншымі сябрамі і знаёмымі, Алег, даведаўшыся пра існаванне “ГЧ” вырашыў дапамагчы газеце з падпіскай. А заадно і дапамагчы людзям, якія не могуць падпісацца, атрымоўваць газету бясплатна. Для гэтага ён аб’явіў аб зборы грашовых сродкаў у сваіх сацыяльных сетках: “ВКонтакте”, “Facebook” і “Instagram”. Акрамя таго, мінчук кажа, што ў акцыі дапамогі ўдзельнічаюць яго калегі — працаўнікі IT-кампаніі.

—Ёсць і малазнаёмыя для мяне, а таксама ўвогуле незнаёмыя людзі. Для прыкладу з 37 ахвяраваўшых чалавек, пяць я не ведаю. Але самы вялікі данат быў зроблены менавіта невядомай мне асобай. Асабіста мне хацелася б такое рабіць на пастаяннай аснове, — кажа Алег.

У Алега ёсць жаданне наведаць  Ганцавіцкі раён, бо яму цікава жыццё беларускіх рэгіёнаў. Ён лічыць, што незалежныя выданні ў рэгіёнах робяць шмат для таго, каб людзі мелі альтэрнатыву, чыталі свабодную прэсу, мелі шматбаковае бачанне сітуацыі. Таксама  ён не спыняецца на дасягнутым і працягвае шукаць тых людзей, якія б хацелі атрымоўваць “ГЧ”, але не маюць на гэта дастаткова сродкаў.

—На сённяшні дзень мной падпісана 74 чалавекі на розныя перыяды падпіскі. На гэта патрачана 862, 56 рублёў. У нашым фондзе яшчэ засталося 820 рублёў і яшчэ ёсць магчымасць аформіць падпіску іншым зацікаўленым у газеце людзям, — каментуе сітуацыю сябар “ГЧ”.

Дарэчы, Алег Ладуцька працягвае пачатую традыцыю чытання і абмеркавання нашай газеты падчас абедзеннага перапынку разам з калегамі. Акрамя таго ён актыўна каментуе кожны нумар ў відэа, якія распаўсюджвае ў сацсетках. За кожны патрачаны рубель ён адлічваецца перад дабрачынцамі.

—Склаўшаяся палітычная абстаноўка ў краіне прымушае людзей нервавацца. Жадаю і ўсім чытачам “ГЧ”, а таксама свайму акружэнню  быць спакойнымі, але настойлівымі ў сваіх перакананнях. Усім спакою, разважлівасці, упэўненасці. Будзем верыць у лепшае, — пажадаў Алег Ладуцька.

Чытайце таксама: В Минской IT-компании читают “Ганцавіцкі час” и помогают с подпиской

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики