Камбайн "не вытрымаў спёкі" і лёг у канаву ўверх коламі (Фотарэпартаж)

Пятро ГУЗАЕЎСКІ 7
Надвор'е такое спякотнае, што нават камбайну хочацца паляжаць увех «пузам» у халодненькай вадзічцы...

У самы разгар жніва ў адным з СВК  Ганцавіцкага раёна ў мінулую пятніцу камбайн, які ехаў малаціць збожжа, выйшаў са строю і аказаўся ў канаве ўверх коламі. На шчасце, камбайнёр і яго памошнік не пацярпелі. Некалькі гадзін «адпачынаку» у крынічнай вадзе, выбіў камбайн з «бітвы» за ўраджай  амаль на тыдзень.

Аб гэтым жыхары вёскі паведамілі на «гарачую лінію» газеты «Ганцавіцкі час». Вяскоўцы  на гэты раз патэлефанавалі крыху са спазненнем. Калі на месца здарэння прыехаў журналіст «ГЧ» (а ад Ганцавіч да ўрочышча Ясянёва было кіламетраў 35), камбайн ляжаў у канаве больш за дзве гадзіны,

Кіраўнік СВК быў вельмі сумны і заклапочаны. Ён разам з кіраўніцтвам райсельгасхарчу раёна ўжо выклікалі на дапамогу тэхніку – два краны і магутны трактар. Толькі непрыемнасці на той момант яшчэ не скончыліся.

Але, як кажуць, бяда адна не ходзіць… Ачавідцам далейшых падзей стаў аўтар гэтага артыкула. Адзін з кранаў на базе «Маза», ужо падрыхтаваўшыся падымаць камбайн, нечакана пакаціўся… Вадзіцель ускочыў у кабіну машыны, але націсканне на тармазы не дапамагло, і праз некалькі секунд кран з'ехаў у тую ж канаву. Выратавала, што ён урэзаўся ў кола камбайна, які ўжо моцна ўпакаваўся ў іл.

Магутны трактар «Джон-Дзір» з цяжкасцю, але выцягнуў «Маз», але пры гэтым адарваў бампер. У кране, як высветлілася, чамусці адказалі тармазы. І спыніўшыся ўжо на роўнай дарозе, «Маз» яшчэ стукнуўся і ў трактар. У трактарыста, здалося сэрца аблілося крывёю. «Лепш бы ў мяне ўрэзаўся, толькі не ў трактар», - выскачўшы с кабіны залямантаваў раздзялавіцкі механізатар. Але ўважліва аглядзеўшы сваю тэхніку і, упэўніўшыся, што нічога не пашкоджана, супакоіўся.

З цяжкасцю, але да вечара 16-тонную гомсельмашаўскую махіну з глыбокай канавы неяк выцягнулі. З-за чаго з роўнай асфальтаванай дарогі камбайн трапіў ў канаву, ніхто дакладна патлумачыць не змог. Па словах старшыні сельгаскааператыва, камбайнер быў цвярозы.

Некалькі дзён механізатары і слесары займаліся рамонтам камбайна, і ў чацвер, ён ужо гатовы быў выйсці ў поле.

Іншыя фота артыкула
КАМЕНТАРЫ (7)
Сняжана, 29.07.2010 13:58
Ни фига себе! Впечатляющие картинки!
Чтец, 29.07.2010 14:38
Н-да....всякое бывает....надеюсь техника в дальнейшем продолжит сою работу
Сяргей, 29.07.2010 15:26
....а я думау што у калхозе нават ужо ня хто гарэлку ня п'е!!!???
раздзялавец, 30.07.2010 01:07
Председатель в тык точно получит. В районе будет шухер.
ПРАСТОЙ СТОЛЯР, 02.08.2010 14:28
Эта не уборка, а конкурс самадзеяцяльнасьци какой-та! Всех учасникав в Спорава, Ауцюки и Габрава. Тогда наш раён яшчо лучше выступиць! А рукавадзицялям назначым Чцяца, каторы в каментарыях усямерна паддзержывая усе нашы лучшыя начынання!!!
Саша, 29.08.2010 22:45
кран, тоже был повреждён. "Джон дир" вырвал передок...
Artemiy, 27.09.2010 13:40
Что имеем в итоге: 1. комбайн был восстановлен силами комбайнеров и успешно окончил сезон (занял второе место по намолоту среди комбайнов СПК "Возрождение", отстав от лидеров примерно на 20 тон) 2. Никакого шухера в районе небыло. Руководство района было просто не заинтересовано "выносить ссор из избы", т.к. если бы начались проверки по факту перевернутого комбайна, то были бы выявлены многочисленные нарушения, которых хватило бы для того, чтобы многие потеряли свои руководящие должности.
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
Карцінка CAPTCHA
Надвор'е
вс, 5 февраля
15:00

-14°C
762 мм
С, 5 м/сек
пн, 6 февраля
03:00

-18°C
762 мм
С, 4 м/сек
вс, 5 февраля
15:00

-14°C
764 мм
С-В, 3 м/сек
пн, 6 февраля
03:00

-18°C
763 мм
С-В, 3 м/сек
вс, 5 февраля
15:00

-13°C
754 мм
С-З, 4 м/сек
пн, 6 февраля
03:00

-16°C
755 мм
С-В, 4 м/сек

rp5.by

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Прымай ўдзел ў рабоце сайта i газеты!

Дасылай свае навіны, фота, відэа і лісты.
Ты таксама маеш магчымасць даслаць свае пытанні да нашага юрыста.

ГАЛАСАВАННЕ
Як вы ацэньваеце дзейнасць Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда, які тры тэрміны быў дэпутатам парламента Беларусі?
Архіў
Папулярныя артыкулы
Самае чытанае
Апошнія каментары