weather

USD 2.0566

EURO 2.2759

RUR(100) 3.1349

search

Камбайн "не вытрымаў спёкі" і лёг у канаву ўверх коламі (Фотарэпартаж)

У самы разгар жніва ў адным з СВК  Ганцавіцкага раёна ў мінулую пятніцу камбайн, які ехаў малаціць збожжа, выйшаў са строю і аказаўся ў канаве ўверх коламі. На шчасце, камбайнёр і яго памошнік не пацярпелі. Некалькі гадзін «адпачынаку» у крынічнай вадзе, выбіў камбайн з «бітвы» за ўраджай  амаль на тыдзень.

Аб гэтым жыхары вёскі паведамілі на «гарачую лінію» газеты «Ганцавіцкі час». Вяскоўцы  на гэты раз патэлефанавалі крыху са спазненнем. Калі на месца здарэння прыехаў журналіст «ГЧ» (а ад Ганцавіч да ўрочышча Ясянёва было кіламетраў 35), камбайн ляжаў у канаве больш за дзве гадзіны,

Кіраўнік СВК быў вельмі сумны і заклапочаны. Ён разам з кіраўніцтвам райсельгасхарчу раёна ўжо выклікалі на дапамогу тэхніку – два краны і магутны трактар. Толькі непрыемнасці на той момант яшчэ не скончыліся.

Але, як кажуць, бяда адна не ходзіць… Ачавідцам далейшых падзей стаў аўтар гэтага артыкула. Адзін з кранаў на базе «Маза», ужо падрыхтаваўшыся падымаць камбайн, нечакана пакаціўся… Вадзіцель ускочыў у кабіну машыны, але націсканне на тармазы не дапамагло, і праз некалькі секунд кран з'ехаў у тую ж канаву. Выратавала, што ён урэзаўся ў кола камбайна, які ўжо моцна ўпакаваўся ў іл.

Магутны трактар «Джон-Дзір» з цяжкасцю, але выцягнуў «Маз», але пры гэтым адарваў бампер. У кране, як высветлілася, чамусці адказалі тармазы. І спыніўшыся ўжо на роўнай дарозе, «Маз» яшчэ стукнуўся і ў трактар. У трактарыста, здалося сэрца аблілося крывёю. «Лепш бы ў мяне ўрэзаўся, толькі не ў трактар», - выскачўшы с кабіны залямантаваў раздзялавіцкі механізатар. Але ўважліва аглядзеўшы сваю тэхніку і, упэўніўшыся, што нічога не пашкоджана, супакоіўся.

З цяжкасцю, але да вечара 16-тонную гомсельмашаўскую махіну з глыбокай канавы неяк выцягнулі. З-за чаго з роўнай асфальтаванай дарогі камбайн трапіў ў канаву, ніхто дакладна патлумачыць не змог. Па словах старшыні сельгаскааператыва, камбайнер быў цвярозы.

Некалькі дзён механізатары і слесары займаліся рамонтам камбайна, і ў чацвер, ён ужо гатовы быў выйсці ў поле.

comments powered by HyperComments
Из рубрики