weather

USD 2.0556

EURO 2.2626

RUR(100) 3.1987

search

Камісія з аблвыканкама прыязджала нездарма

Толькі пасля паўторнага звароту ў Адміністрацыю Прэзідэнта жыхары 60-кватэрнага дома па вуліцы Будаўнікоў, 19 дачакаліся камісіі з Брэсцкага аблвыканкама. У аўторак, 3 жніўня, у прысутнасці жыхароў камісія абследавала стан пяціпавярховіка, наведала многія кватэры і паабяцала прыняць дзеянні, каб не дапусціць у далейшым затаплення падвалаў.

Па словах жыхароў, раней яны атрымлівалі фармальныя адпіскі з камунгаса, райвыканкама і аблвыканкама, сэнс якіх заключаўся ў тым, што дом знаходзіцца ў нармальным стане, а ў тым, што ў падвале дома стаіць вада, – вінавата надвор'е.


«Замест таго, каб прыняць дзейсныя меры, нават пасля таго, як мы накіравалі скаргу да прэзідэнта, нам прыслалі адпіску. Напэўна, разлічвалі, што паля гэтай бюракратычнай валакіты людзі махнуць на ўсё рукою і застануцца са сваімі праблемамі», – сказаў жыхар гэтага дома Мікалай Кірэйчык.


«Адфутболіць» так проста ганцаўчан на гэты раз не атрымалася. Скарга ў Адміністрацыю Прэзідэнта, на гэты раз ужо на адказ аблвыканкама, дала вынік. У аўторак, у 16 гадзін, з Брэста прыехалі прадстаўнікі жыллёвага аддзела, камітэта архітэктуры і будаўніцтва аблвыканкама. Да іх прыезду рыхтаваліся сур'ёзна. Увечары ў панядзелак да цямна і ў аўторак раніцай каля дома Будаўнікоў, 19 кіпела работа –камунгасаўцы абкошвалі траву каля дома, нешта рамантавалі, падсыпалі пясочкам і нават прыбралі пад'езды(!), чаго раней, па словах жыльцоў, ніколі не было.


Камісія пабывала і ў падвалах, і на даху, наведала некалькі кватэр. Людзі выказвалі свае прэтэнзіі адкрыта, ніхто не маўчаў, як гэта іншы раз бывае. «Пасля кожнага дажджу ў падвал льецца вада. Некаторыя жыхары, каб дастаць бульбу ці слоікі з нарыхтоўкамі, у рыбацкіх ботах спускаліся ў падвал. А зараз на дварэ спякота такая, а ў падвале мокра, пасля невялікіх асадкаў падвал затаплівае. У нядзелю дождж быў, дык з тазікамі па кватэры бегалі, бо цячэ са столі, прытым, што мы не на пятым, а на трэцім паверсе жывем»,  – скардзілася жанчына.


Жыхары дома катэгарычна адмовіліся ад прапановы членаў камісіі засыпаць падвалы. У доме № 23 па гэтай жа вуліцы падобным чынам праблему ўжо «вырашылі», дык праз 3-5 гадоў на першых паверхах падлога стала загніваць. Другім варыянтам вырашэння праблемы затаплення падвалаў начальнік жыллёвага аддзела Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Ільяшук прапанаваў нейкім чынам адвесці сцёкавыя воды, з чым жыхары пагадзіліся. А вось што рабіць з «дажджамі» ў кватэрах, камісія пакуль не вырашыла. Дарэчы, многія карціны наступстваў пасля дажджу прадстаўнікі  камісіі з вобласці, на жаль, не ўбачылі, бо людзі былі на рабоце. У адной кватэры падвясная пластыкавая столь правісла амаль на 30 сантыметраў, і ў тым «рэзервуары» над галавой, напэўна, да сёняшняга дня захоўваецца вёдзер з пяць вады.
Камісія палічыла, што вінаваты суседзі зверху, і прапанавала спагнаць страты ў судовым парадку. Гэта таксама выклікала незадаволенасць жыхароў. «Дык што пасля кожнага дажджу ўладальнікам кватэр трэба на суседзяў у суд падаваць?» – спытала  Людміла Пашаева.


Яе падтрымалі і іншыя жыхары, якія палічылі, што такім чынам праблема не вырашыцца, ды яшчэ і новыя з'явяцца. «Як жа тады жыць тут, калі мы ўсе перасудзімся паміж сабой. Я разумею, калі хто-небудзь кран не закрыў ды затапіў і плаціць не хоча, а чаму ж за кожны дождж сусед павінен плаціць?» – сказала жанчына з гэтага дома. Галоўны спецыяліст камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Брэсцкага аблвыканкама Антаніна Невяроўская сказала, што праблемы ў цэлым заключаюцца ў недастатковым фінансаванні.
У сераду гэтым домам зацікавілася і карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия» Таццяна Грынкевіч, якая таксама на свае вочы ўбачыла, у якіх умовах жывуць жыхары дома № 19.


У чацвер, пасля дажджу, які быў ноччу, падвалы дома № 19 па вуліцы Будаўнікоў зноў затапіла. І усё ж ёсць спадзяванне, што камісія прыязджала нездарма. Камунгасу даручана правесці дэтальнае абследаванне кожнай кватэры і прыняць меры. Што будзе зроблена і які адказ дасць камісія людзям і ў Адміністрацыю Прэзідэнта, будзе вядома ўжо ў гэтым месяцы.Толькі пасля паўторнага звароту ў Адміністрацыю Прэзідэнта жыхары 60-кватэрнага дома па вуліцы Будаўнікоў, 19 дачакаліся камісіі з Брэсцкага аблвыканкама. У аўторак, 3 жніўня, у прысутнасці жыхароў камісія абследавала стан пяціпавярховіка, наведала многія кватэры і паабяцала прыняць дзеянні, каб не дапусціць у далейшым затаплення падвалаў.

comments powered by HyperComments
Из рубрики