weather

USD 2.047

EURO 2.2714

RUR(100) 3.1033

search

Работнікі райаграсервісу “адваявалі» свае грошы

Кіраўніцтва ААТ “Ганцавіцкі райаграсервіс” прызнала памылку і вярнула на мінулым тыдні неданалічаныя грошы за работу і за вылічаныя “рэстаранныя” абеды больш чым дзесяці калгаснікам сельгасучастка “Дзяніскавічы”, які з‘яўляецца часткай акцыянернага таварыства.

“Я нават рады, што людзі ўказваюць на памылкі, гэта нармальная з’ява, – сказаў галоўны эканаміст ААТ “Ганцавіцкі райаграсервіс” Станіслаў Віннік, – У мяне таксама такі выпадак быў, калі мне недалічылі заработную плату. Лічу, што тым хто працуе памылак не пазбегнуць, але іх трэба зводзіць да мінімуму”.

Па яго словах, штуршком для пераразліку паслужылі скаргі работнікаў начальніку дзяніскавіцкага ўчастка ААТ “Ганцавіцкі райаграсервіс” Рыгору Хадаску і  кіраўніцтву  райаграсервіса. У сваіх разліковых лістках яны заўважылі супярэчнасці пра налічэнні зарплаты і занадта вялікі я суммы ўтрыманняў за абеды.

Аб сваёй незадаволенасці некалькі рабочых арганізацыі паведамілі на мінулым тыдні і на “гарачую лінію” нашай газеты. “Як гэта магчыма, што ў адной фірме працуем, разам абедаем ў полі, а аплату за абед бяруць па розным цэнам”, – абураўся зваршчык райаграсервіса Міхаіл Сукач. – Толькі пасля таго, як пачалі людзі дабівацца і адстойваць сваё, начальства пайшло на ўступкі”.

Па яго словах, за 12 дзён у чэрвені ў  яго ўтрымалі за абеды 89 тысяч рублёў, што склала ў сярэднім 7 400 рублёў за адно сталаванне. “Людзям”

Як высветліў карэспандэнт ГЧ“, сапраўды з адных работнікаў вылічвалі за абеды па 1 500 рублёў, а некаторым, у тым ліку і зваршчыку М. Сукачу, харчаванне вышла па 7-8 тысяч. У рэстаране “Цна” у Ганцавічах комплексны абед і зараз каштуе ў межах 5-7 тысяч рублёў і гэта пры накрутках за катэгорыю гэтай установы грамадскага харчавання. 

Якімі дэлікатэсамі кармілі работнікаў пад час уборкі, і чаму былі такія кошты, высвятляла карэспандэнт “ГЧ”. Прыехаўшы ў сталовую ў Дзяніскавічы ў мінулую пятніцу, у меню быў боршч, салат з капусты і буракоў, бульбяное пюрэ  з катлетамі і час. Для параўнання ў адзінай работчай сталовай у горадзе АТТ “Модуль” такі ж абед каштуе крыху больш за 3 тысячы рублёў.

Як расказалі дзяніскавіцкіч кухары, яны гатуюць абеды з калгаснай ялавічыны, кілаграм якой каштуе болей за 22 000 рублёў. У выніку і абеды атрымоўваюцца вельмі дарагія.

На пытанне, чаму так дорага харчаванне абыходзіцца для некаторых работнікаў райаграсервісу, галоўны эканаміст прадпрыемства Станіслаў Віннік патлумачыў, што калгаснае мяса вельмі дарагое таму што пры перадачы Дзяніскавіцкага калгаса акцыянернаму таварыйству “Ганцавіцкі райаграсервіс” частку даўгоў пераклалі на сабекошт сваёй прадукцыі. “Дарагое мяса будзем есці яшчэ гадоў два”, – сказаў С. Віннік.

За работнікаў, якіх кормяць за 1 500 рублёў, даплочвае райаграсервіс. На ільготных умовах, згодна загаду ад  1 ліпеня 2010г., харчуюцца 13 катэгорый працаўнікоў, сярод якіх: камбайнеры і іх памочнікі, механізатары занятыя на ўборцы саломы, працаўнікі зернесклада, аператары КЗС-20, кладаўшчыкі зернасклада, весаўшчык-фуражыр, брыгадзір паляводчаскай брыгады, работнікі брыгады занятыя

 

Кіраўніцтва райаграсервісу прызнала, што ў дачыненні да асобных работнікаў быў не зусім аб’ектыўны падыход і зрабілі перарразлікі, што станоўча ацанілі падначаленыя. Як расказаў Станіслаў Віннік, у чэрвені па ільготнай цане кармілі толькі механізатараў, а ў ліпені спіс пашырылі. Грошы у сумме 172 166 рублёў за абеды за май-чэрвень пакуль вярнулі толькі дваім работнікам: весаўшчыку-фуражыру і вадзіцелю, які развозілі абеды.

Магчыма, гэта не ўсе людзі, якія маюць права харчавацца па льготнай цане. “На днях удакладнім спіс і вернем грошы іншым”, – расказаў начальнік участка “Дзяніскавічы” Рыгор Хадасок.

Для  весаўшчыка-фуражыра з Дзяніскавіч Надзеі Зялёнка рашэнне зрабіць пераразлік за абеды ўвогуле стала прыемным сюрпрызам. З утрыманых за харчаванне 99 тысяч рублёў за чэрвень, ёй вярнулі 73 тысячы рублёў. “Я не абураюся на гэта, бо ведаю, што ўсякае здараецца, – сказала Н. Зялёнка. – Так смачна нас не кармілі колькі я ў калгасе працую”.

 

Прызналі памылковымі разлікі і ў налічэнні зарплат некаторым работнікам сельгасучастка “Дзяніскавічы”.  Пасля зваротаў работнікаў арганізацыі незадаволеных зарплатай, літаральна праз некалькі дзён ім вярнулі недаплочаныя грошы. У выніку пераразліку, траім пастухам даплацілі па 37 000 рублёў кожнаму за начныя дзяжурствы і па 60 000 рублёў да асноўнага заработку. Яшчэ за ліпень даналічылі 656 000 рублёў за працу траім вадзіцелям, якія заўважылі, што ім не заробак зменшыўся. Задаволі і патрабаванні і работнікаў зернесушыльнага комплексу. У выніку перагляду зарплат, за начныя дзяжурствы чатыром рабочым вярнулі 888 441 рублёў.

Па словах выконваючага абавязкі дырэктара ОАО “Ганцавіцкі райаграсервіс” Уладзіміра Файлера памылка ў разліках адбылася па віне эканаміста, які адразу ўзяўся яе выправіць і зрабіў гэта аператыўна.

“Я віну з сябе не здымаю, але якія дадзеныя мне падалі па такіх мы людзей і разлічылі”, – патлумачыў галоўны эканаміст Ганцавіцкага райаграсервіса Станіслаў Віннік. “Мы яшчэ праявілі гуманнасць, што выплацілі гэтыя грошы, – сказаў Станіслаў Віннік, – хоць некаторых людзей па законных абставінах можна было б лішыць часткі зарплаты за парушэнне працоўнай дысцыпліны”.

Згодна прынятага на прадпрыемстве палажэння аб аплаце працы, поўнасцю 100% надбаўка выплочваецца пры ўмове не парушэння калектывам працоўнай і вытворчай дысцыпліны на працягу ўсяго перыяду ўборкі. У выпадку аднаго парушэння – налічэнне заработнай платы праводзіцца без 100% надбаўкі. Пры паўторным парушэнні – за адпрацованы месяц налічваецца мінімальная заработная плата, устаноўленая па Беларусі (на сёння гэта 258 600 рублёў).

Па словах кіраўніцтва, фактаў парушэння дысцыпліны работнікамі на участку “Дзяніскавічы” хапае, але пакуль адміністрацыя стрымліваецца ад пакаранняў і выплочвае заработную плату ў поўным аб’ёме. Дарэчы, за ліпень месяц сярэдняя зарплата па ОАО “Ганцавіцкі райаграсервіс” склала 841 000 рублёў, па участку “Дзяніскавічы” – 601 000 рублёў. Але прагнозы на будучае не абнадзейваючыя.

“Не хочацца засмучаць людзей, але трэба заўважыць, што на нашым прадпрыемстве наступаюць нялёгкія часы і ў наступным месяцы мы наўрад ці  дасягнем нават такой заработнай платы, як зараз”, – сказаў галоўны эканаміст райаграсервісу Станіслаў Віннік. Па яго словах, на прадпрыемства “павісла” больш за мільярд  рублёў даўгоў. У сувязі з гэтым, з 1 лістапада планаваму аддзелу прапанавана зменшыць на 10-60% дадатковую аплату працы (прэміі і іншыя надбаўкі). Давесці змяненні да ведама работнікаў планавалася яшчэ да першага верасня. “Пакуль не чапаем аклады, але я баюся, што гэта толькі першы крок да зніжэння заработкаў на прадпрыемстве”, – сказаў С. Віннік. – Спадзяванняў на стабілізацыю мала, таму што самы прыбытковы рапсавы цэх насуперак грандыёзным планам, з-за недахопу сыравіны працуе з перабоямі”.

comments powered by HyperComments
Из рубрики