weather

USD 2.0458

EURO 2.2613

RUR(100) 3.2083

search

У Ганцавіцкім раёне багаты ўраджай баравікоў!

Надзвычай удалым выдаўся адыходзячы тыдзень для аматараў “ціхага палявання” грыбнікоў. За некалькі гадзін ў лесе грыбнікі назбірваюць не дзесяткі, а сотні баравікоў. Аб сваім рэкордным дасягненні карэспандэнту “ГЧ” расказаў жыхар в. Малыя Кругавічы Юльян Муха, які за два паходы ў лес 7 верасня назбіраў 180 баравікоў, а калі яшчэ дадаць да іх ліку падбярозавікі і падасінавікі, то колькасць дзённага збору перавальвае за 200 грыбоў.

“Ледзьве прынёс дадому! Грыбы здаецца самі ў рукі ідуць, азін грыб падымеш, а побач яшчэ цэлая сямейка сядзіць. Амаль ўсе грыбы растуць па два-тры і болей. Паасобку мала дзе сустрэнеш, – расказаў пенсіянер Юльян Муха, – Такой грыбной пары не было даўно”. Па словах грыбніка, у адным месцы ён “падняў” 17 баравічкоў. Азарт так завалодаў грыбніком, што амаль цэлы дзень ён правёў у пошуках грыбах.

Адправіўся Ю. Муха па грыбы з самага рання на веласіпедзе ў лес, што знаходзіцца непадалёку ад вёскі і да абеду назбіраў 102 баравікі і з дзесятак іншых грыбоў. Пералічыўшы белячкоў, пенсіянерам авалодаў спартыўны інтарэс і пасля абеду ён зноў адправіўся ў лес. Ізноў паспяхова. Набраць удалося больш за 70 баравікоў, сярод іх два самыя буйныя экзэмпляры. Адзін баравік заважыў болей за кілаграм, другі – каля кілаграма.

На дзіва – ўсе грыбы здаровыя. Усе пайшлі ў перапрацоўку ў зімовыя нарыхтоўкі, што сушыць, што кансерваваць. “Трэба паболей нарыхтаваць, бо, магчыма, ў наступным годзе такіх грыбоў не будзе”, – сказаў Юльян Муха.

У грыбы рванулі большасць вяскоўцаў і нават гарадскія жыхары. Хто на чым: хто на веласіпедах, на трактарах, на іншамарках, пешшу... Усе, хто можа з мінулых выхадных “сядзяць” ў лесе і збіраюць грыбы. Бо мінулыя сезоны не былі такі я ўраджайныя.  

Праўда, могуць не ўсе, многія капаюць бульбу, шмат людзей на балоце збіраюць журавіны. А грыбы так вабяць…!

Дарэчы, нагадаем вам, паважаныя чытачы, што самыя цікавыя экземпляры грыбоў, могуць трапіць у “Кнігу рэкордаў Ганцаўшчыны”. Таму тэлефануйце, у “ГЧ”, дзяліцеся сваімі поспехамі і расказвайце аб сваіх грыбных паходах.

Адзінае, што не скажа вам сапраўдны грыбнік – дык гэта пра месца, ў якім збірае грыбы. Але калі моцна папрасіць, дый яшчэ зацікавіць – то не выключана, што сакрэтам падзеліцца. Лясы на Ганцаўшчыне пакуль яшчэ не ўсе выразалі, знойдзе сабе новае грыбное месца.

comments powered by HyperComments
Из рубрики