Шукальнікі скарбаў абрабавалі курганныя могільнікі

Пётр ГУЗАЕЎСКІ 13
У курганах эпохі сярэднявечча золата вы не знойдзеце

«Чорныя капальнікі» ў лесе за вёскай Малыя Круговічы раскапалі восем курганных могільнікаў ХІ-ХІІІстагоддзяў, якія могуць належаць да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Якія скарбы знаходзяцца ў курганных могільніках на тэрыторыі Ганцаўшчыны і што прыцягвае “чорных капальнікаў”, высвятляў журналіст “ГЧ”.

Пра тое, што невядомыя вандалы раскапалі курганы, паведаміла жыхарка вёскі М. Круговічы Тамара Студзент, якая хадзіла ў грыбы і знайшла пяць раскапаных курганоў. Па словах жанчыны, раскопы былі свежыя.

У курганах эпохі сярэднявечча золата вы не знойдзеце

У курганах эпохі сярэднявечча золата вы не знойдзеце

Атрымаўшы гэтае паведамленне, у панядзелак аўтар артыкула адправіўся на пошукі гэтых курганоў. Пасля гадзіны пошукаў паабапал дарог у лесе, я знайшоў восем курганоў: сем з іх, вышынёй ад паўтара да двух метраў, былі цалкам раскапаныя, а восьмы, невялічкі курган, падкопаны толькі на некалькі штыкоў лапаты. Маштабы работ чорных капальнікаў уразілі. Арудавалі яны, быццам экскаватары, бо выкапалі не адзін куб пяску. Курганы былі разрытыя да долу, дзе, была пахавальная яма і пахаваны нашы продкі-дрыгавічы.

Ці ўсе гэта могільнікі, якія разрабавалі невядомыя вандалы, гэта павінны высветліць спецыялісты з райвыканкама і супрацоўнікі міліцыі, куды была накіравана інфармацыя пра факт несанкцыянаваных раскопак.

Факт, што вандалы перавярнулі з дзясятак кубаметраў зямлі лапатай, выклікае цікавасць. Што ж шукалі і што знайшлі чорныя капальнікі, якія шурфавалі капцы? З пытаннем мы звярнуліся да старшага навуковага супрацоўніка Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея Віталія Герасімені. «Адказаць дакладна, што яны там шукалі, мне складана. Згодна з матэрыяламі раскопак, якія праводзіліся ў розныя гады ў навакольных курганных групах вядомымі беларускімі археолагамі Юрыем Кухарэнкам, Баянам Міралюбавым і Пятром Лысенкам, знаходкі досыць сціплыя. Ніякіх вырабаў з каштоўных металаў і камянёў знойдзена імі не было. Асноўнымі рэчамі, якія выяўлялі навукоўцы былі рэшткі ганчарных вырабаў, таксама невялікая колькасць вырабаў з металу – жалезныя абручы і дужкі ад вёдраў, нажы і сякеры, а таксама прымітыўныя бронзавыя ўпрыгожванні. І такія знаходкі былі далёка не ў кожным кургане. Час няўмольна сцірае падобныя матэрыяльныя артыфакты», – адказаў краязнаўца.

У кнізе «Памяць», якая была выдадзена ў 1999 годзе, значыцца, што непадалёк ад в. Малыя Круговічы знаходзяцца тры групы курганных могільнікаў. Адна з іх, згодна «Памяці», за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Малыя Круговічы, ва ўрочышчы Машукоўшчына. Тут захавалася 12 курганоў, вышынёй ад 1 да 2,3 метра, дыяметрам 8–18 метраў. Хоць на самой справе зараз там толькі чатыры ці пяць курганоў – у парослай траве іх цяжка палічыць. Астатнія зааралі, а поле і сёлета пустуе.

Вялікая група курганоў ёсць каля вёскі Ясянец, дзе даследчыкі знайшлі гліняныя гаршкі, жалезныя і бронзавыя нажы, баявыя сякеры, спражкі.

Навукоўцы ўжо ніколі не даведаюцца, што знаходзілася ў гэтых курганах, бо “чорныя капальнікі”, як краты, разрабавалі гэтыя помнікі.

Насамрэч, невядома – пад зямлёй ёсць штосьці цікавае ці няма... Некаторыя групы могільнікаў на Ганцаўшчыне вучоныя не раскопвалі, альбо раскопвалі, але пра іх звестак няма.

У зямлі Беларусі, несумненна, ёсць шмат таемнага і сенсацыйнага. Але курганы ранняга Сярэднявечча, пэўна, не тыя месцы, дзе можна знайсці нейкія скарбы.

Для многіх чорных капальнікаў раскопкі не толькі хобі, але і магчымасць прадаць знаходкі.

Спецыялісты ў сваіх публікацыях у асноўным пішуць, што ў нашай краіне яшчэ няма вялікага попыту на падобныя артыфакты. Галоўным чынам усе яны прадаюцца ў Расію. Знаходкі сякер, нажоў і спражак Х–ХІІІ стагоддзяў, якія выстаўлены на продаж на розных сайтах, прадаюцца ў асноўным па цане ад 20 да 200 долараў.

Тое, што раскопкі курганоў праводзіліся несанкцыянавана, сумненняў няма. Як паведамілі па телефоне журналісту “ГЧ” з Інстытытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, дазволу на раскопкі курганоў у Ганцавіцкім раёне ў гэтым годзе не было.

Як сказала спецыяліст Інстытута НАН Беларусі Вольга Ляўко, пры аддзеле ідэалогіі і культуры райвыканкама павінен быць спецыяліст па ахове помнікаў, які абавязаны сачыць за станам помнікаў гісторыі. «У дадзеным выпадку патрэбна скласці акт і накіраваць ў Дэпартамент па ахове помнікаў гісторыі і культурнай спадчыны і ў пракуратуру – гэтыя органы павінны разабрацца з дадзеным пытаннем і прыняць меры», – сказала Вольга Мікалаеўна.

Нагадаем, што за наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў ці матэрыяльных аб’ектаў, якім можа быць прысвоены статут гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжана крымінальная адказнасць.

Даведка «ГЧ»
Курганныя могільнікі – гэта разнавіднасць пахавальных археалагічных помнікаў, якія характарызуюцца збудаваннем землянога насыпу над пахавальнай ямай. Становішча шкілетаў у дрыгавіцкіх курганах у асноўным супадае з агульнаславянскім пахаваннем: на спіне, галавой на захад. У кургане звычайна хаваўся адзін нябожчык, аднак вядомыя і падвойныя пахаванні — мужчынскія, жаночыя, змешаныя.

Шырока распаўсюджаны нажы, відавочна вельмі неабходныя ва ўмовах жыцця дрыгавічоў. У мужчынскіх пахаваннях выяўляюць баявыя і працоўныя сякеры, дзіды, наканечнікі стрэл... Аднак часцей сустракаюцца пасавыя кольцы, спражкі, рэдкая простыя драцяныя пярсцёнкі.

У жаночых пахаваннях больш за усё ўпрыгожванняў з бронзы, значна менш са срэбра, залатых упрыгожванняў не выяўлена. Шырока распаўсюджаны разнастайныя пярсцёнкі з медзі, срэбра: драцяныя (простыя, спіральныя, вітыя) і пласціністыя.

Остальные фото
Другие статьи рубрики «Новости Ганцевщины»
Комментарии (13)
Ватник, 29.06.2014 14:27
Вот объясните мне, почему часть курганов была запахана, а у остальных не было табличек, что это историческая ценность? А раз табличек не было, значит, они закон не нарушили, а всего лишь повредили лесной покров
следопыт, 29.06.2014 22:17
Ватник, что же таких "копателей" удерживает от похода на обычное кладбище, а не на тысячелетние, что бы раскопать какую одну-другую могилу ветерана второй мировой войны?! Ведь зачастую в гроб ложили и награды, а это живые деньги, зачем добру пропадать?! А так, всего лишь попортят землю чуток...
Strateg, 30.06.2014 09:34
Ватник, курганы - это историческая ценность. Смешные рассуждения..., типа не было табличек, нет нарушения. Нарушили они закон, и конкретно ст. 344. Уголовного кодекса РБ Умышленные уничтожение либо повреждение историко-культурных ценностей или материальных объектов, которым может быть присвоен статус историко-культурной ценности
Ватник, 01.07.2014 01:05
Следопыт, а много ли стоят награды советского ветерана? И ест ли смысл копать?
следопыт, 01.07.2014 09:35
Ватник, да пробегись по интернет-аукционам и узнай... а потом и в УК посмотри, сколько за это дадут!
Ватник, 01.07.2014 10:47
Ну официально продажа и обмен запрещены, но на черном базаре стоят советы копейка. Так что уж лучше ворочать могилы германский ветеранов, по логике, или не согласитесь, Следопыт?
следопыт, 01.07.2014 11:27
Ватник, угу и в УК поглядывать таким горекопателям...
Ватник, 01.07.2014 12:36
Следопыт, соглашусь с вами
следопыт, 31.08.2015 23:09
Спустя год довелось побывать на этой группе курганов. Ничего не изменилось - охранной таблицы как не было так и нет - статус объекта историко-культурного наследия не придан. Видать ни чему не научил властьимущих горький опыт.
Спецыяліст, 01.09.2015 14:55
Праблема аховы археалагічнай спадчыны актуальная.Яе вырашэннем займаюцца на розных узроўнях. У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.На каардынацыйных Саветах па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Публікацыі на гэту тэму сустракаем у розных перыядычных выданнях.А калі група курганных магільнікаў не ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўныя дошкі не ўстанаўліваюцца.
Вадим Иванович, 01.09.2015 15:08
Раскопанные могильные курганы не представляют собой исторической ценности и не нуждаются в охране.
Strateg, 01.09.2015 17:11
Вадим Иванович, раскопанные уже не представляют, конечно. Но представляли археологическую ценность.
археолаг, 01.09.2015 22:45
СПЕЦЫЯЛІСТ, калі тэма археалагічнай спадчыны актуальная, то якой халеры дадзенай групе курганоў не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці? Няма каштоўнасці? Ня праўда! Вам толькі варта выбрацца з утульнага кабінета на месца, каб ацаніць колькасць захаваўшыхся насыпаў і плошчу, якую яны займаюць (правадніка, калі нават не ведаеце, дзе тое знаходзіцца, можна і ў лясніцтве знайсці). З больш чым 40 курганаў у мінулым годзе раскапана сем... Калі быў на малой радзіме і выбраўся ў лес, то спецыяльна наведаў гэтае месца. Астатнія, калі не ўзяць пад ахову, чакае тое ж самае - разбурэнне. Такім чынам вы ці не стымуліруеце іх далейшы заняпад. Патэнцыйнае бяздзеянне з боку такіх "спецыялістаў" гэта ці не горшы прыклад адносінаў дзяржавы да аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Публікацыі - гэта вельмі добра, але тут патрэбны рэльныя справы па захаванні - уключэнне ў дзяржспіс!!!
ОТПРАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ Правила комментирования

Уважаемые читатели!

На сайте действует постмодерация. Это значит, что сначала происходит публикация комментария, а уже затем – его проверка. Ваш комментарий может быть удалён или подвергнут модерации, если он содержит:

  • ненормативную лексику;
  • личные оскорбления или негативные высказывания в адрес других посетителей сайта или иных лиц;
  • ссылки на определённые страницы в интернете;
  • рекламу товаров или услуг, адресов или телефонов и т.п.;
  • призывы к насилию.

Администрация сайта оставляет за собой право удалять и редактировать комментарии без объяснения причин.

Администрация сайта не несет ответственности за содержание комментариев. Мнение автора комментария может не совпадать с мнением редакции.

ОТПРАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
Карцінка CAPTCHA
Как правильно распорядиться имуществом на случай смерти?

Прожив определенный период своей жизни, особенно сейчас, будучи на пенсии, когда есть время подумать, поразмыслить, задумалась над тем, что же будет с моим...

УВАЖАЕМЫЙ ЧИТАТЕЛЬ!

Принимай участие в работе сайта и газеты!

Присылай свои новости, фото, видео и письма.
Ты также имеешь возможность прислать свои вопросы нашему юристу.

Ганцевчане отвечают
Как вы относитесь к тому, что с 1 августа «Беларусбанк» начал взимать комиссию в размере 1 рубля за расчет наличными?
Тамара Александровна,  г. Ганцевичи: Тамара Александровна, г. Ганцевичи:

– Я не против такого нововведения. Сама наличными рассчитываюсь и на безналичный расчет переходить не собираюсь. Мне кажется, совсем необременительно поддерживать свое государство, свою казну таким образом.

Галина,  г. Ганцевичи: Галина, г. Ганцевичи:

– Мне кажется, это неправильно. И так все дорого, цены поднимаются постоянно – так еще и эти дополнительные траты. Да и не всем карточкой удобнее расплачиваться, мне, например, гораздо проще – наличными.

Зоя Ивановна,  г. Ганцевичи: Зоя Ивановна, г. Ганцевичи:

– Отрицательно к этому отношусь. У меня, например, рабочая карточка от «Белагропромбанка». Коммунальные платежи принимают только в «Беларусбанке». Мне кажется, система электронных расчетов не проработана настолько хорошо, чтобы взимать какие-то деньги.

Артем, г. Ганцевичи: Артем, г. Ганцевичи:

– Государству выгоднее, если человек рассчитывается безналичным способом – контроль за передвижением денежных средств населения. Меня это новшество не сильно коснется, но настороженность вызывает.

Игорь Александрович,  г. Ганцевичи: Игорь Александрович, г. Ганцевичи:

– Очень плохо отношусь к этому новшеству. Я считаю, с людей деньги ни за что срывают. Я бы даже сказал, что раздевают наш народ окончательно: пытаются уже буквально из воздуха деньги вытягивать.

ГОЛОСОВАНИЕ
Какие покупки Вы планируете сделать в этом году?
Архив
Вконтакте
Одноклассники
Facebook