weather

USD 2.444

EURO 2.7572

RUR(100) 3.3882

search

У Ганцавічах пройдзе прэзентацыя новай кнігі Анатоля Трафімчыка

7 лістапада у 10.30 ва ўтульнай рэдакцыі “Ганцавіцкага часа” (вул. Мантажнікаў, 3а) адбудзецца прэзентацыя кнігі земляка, сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка “1939 год і Беларусь: забытая вайна”. 

Выданне літаральна месяц таму ўбачыла свет. Таму з’яўляецца самым свежым поглядам на падзеі пачатку Другой сусветнай вайны. Кніга прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў трагедыі чалавецтва. Дзякуючы погляду вачыма беларуса даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне, выведзены цалкам новыя і нечаканыя высновы.

Дзеля прыкладу прывядзём колькі фактаў, якія для чытачоў могуць стаць нечаканкай.

- Першае і самае галоўнае, што варта ведаць кожнаму: Беларусь і беларускі народ прымае ўдзел у Другой сусветнай вайне з першых яе хвілін – “заходнікі” ад нападу Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 г. і грамадзяне БССР ад 17 верасня таго ж года.

- Нямецкія бомбы ўпалі на галовы жыхароў Беларусі ўпершыню з наступленнем вермахта на Польшчу, г. зн. у тым жа верасні 1939 г.

- Першыя крывавыя сутычкі з нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі адбыліся яшчэ ізноў-такі ў верасні 1939 г.

- Чырвоная Армія і вермахт паспелі праліць кроў сваіх салдатаў таксама ў верасні 1939 г. на заходнебеларускай і заходнеўкраінскай вайны.

- Наапошак яшчэ раз нагадаем, што 17 верасня ніякага ўз’яднання Беларусі не было – ні фармальна, ні фактычна!”

У рэпрэзентуемым выданні знойдзецца і матэрыял пра падзе і на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, утвранага ў канцы 1939 г. Нашай мясцовасці прысвечаны цэлыя параграфы і сюжэты са згадкамі не толькі вёсак, але і канкрэтных людзей. Многія змогуць пазнаць сваіх землякоў і нават сваякоў.

Кнігу можна набыць у найлепшых кнігарнях Мінска — «Акадэмкніга», «Логвінаў», «Кніжны салон», кніжным кірмашы на Янкі Купалы, інтэрэт-кнігарнях imbryk.by, knihi.by, kniger.by. Дарэчы, у інтэрнэткрамах будзе нават па грашах меней, прычым разам з дастаўкай.

Запрашаем усіх цікаўных і жадаючых!

 

 

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики