weather

USD 2.0819

EURO 2.3235

RUR(100) 3.2268

search

“Голас Ганцаўшчыны - 2015” – Віталій Макаед

Небывалую актыўнасць праявілі жыхары нашага раёна, якія прынялі ўдзел у народным галасаванні “Лепшы голас Ганцаўшчыны – 2015”.  На ідэю рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” правесці галасаванне, асноўнай мэтай якога было выявіць спевакоў Ганцаўшчыны, якія падабаюцца гледачам, а таксама пазнаёміць чытачоў з таленавітымі мясцовымі артыстамі, жыхары адгукнуліся дзясяткамі пісем з сотнямі подпісаў і актыўным галасаваннем на сайце GANC-CHAS.BY.

Віталій Макаед
Віталій Макаед

Такой актыўнасці, шчыра кажучы, мы не чакалі. У сваіх лістах чытачы не толькі пісалі, за каго аддаюць свой голас, але і расказвалі пра сваіх любімых артыстаў.

У рэдакцыю газеты прыйшло вельмі шмат пісем з розных куточкаў Ганцаўшчыны і не толькі. Было і такое, што ў адным канверце прыходзілі лісты за розных выканаўцаў. За Алену Цецярдынка прыйшло 5 лістоў нават са сталіцы. Людзі выказваліся, чаму яны аддаюць свой голас за таго ці іншага выканаўцу. Вось што напісала Галіна Коршун з горада Мінска: «Узнав о прохождении конкурса «Голос Ганцевщины – 2015», порадовалась за всех участников, зрителей и организаторов. Все участники очень талантливы, они большие молодцы. Но я все же хочу выделить среди всех Елену Тетердынко, человека творческого и талантливого во всех сферах жизни. Эта женщина обладает прекрасными вокальными данными. Считаю Елену достойной победы, тем более что эта победа могла бы стать отличным подарком Елене ко дню ее рождения в День влюбленных – 14 февраля».
Калектыўныя лісты з галасамі за Алену, у якіх было больш чым па 10 подпісаў, жыхары Ганцавіч і Агарэвіч па пошце не перасылалі, а прыносілі ў рэдакцыю “ГЧ” асабіста. Ім нават ставілі пячатку і подпіс на ксеракопіях у знак пацверджання, што іх галасы прынятыя.

У калектыўным пісьме ў падтрымку Алены напісана: «Обращаемся в редакцию, чтобы отдать свой голос за любимую талантливую исполнительницу Елену Тетердынко. У нее неповторимый красивый голос, которым она трогает душу и сердце. Ее пение помогает радоваться жизни и быть счастливыми», – пад гэтым лістом падпісаўся 31 ганцаўчанін.

Моцна пастараліся і прыхільнікі таленту Леаніда Пісарыка. За яго спачатку вельмі актыўна галасавалі на сайце, а ўжо потым пачалі дасылаць і лісты.
Пра нацкага артыста мы пачулі і такую гісторыю. “Ніколі не здагадаецеся, як трапіў на сцэну Леанід Пісарык, – расказвае дачка загадчыцы Нацкага сельскага клуба Марына Рабцэвіч. – У 2006 годзе рыхтаваліся да свята вёскі. Леанід тады быў прадпрымальнікам, меў тры магазіны. На свята ён не шкадаваў грошай, даў 100 тысяч рублёў, на той час гэта былі вялікія грошы. Калгас нам столькі нават не выдзеліў. Дый неяк сказаў: «А што там такога цяжкага – выйдзі на сцэну ды спявай». Вось мая мама на слове яго і злавіла. Калі лёгка – вось выйдзі і праспявай. Тады ўпершыню і выйшаў Леанід Пісарык перед вяскоўцамі і з Надзеяй Куратнік праспяваў песню “Широка река”. Ды гледачам так спадабаліся песні ў яго выкананні, што цяпер спявае Леанід Мікалаевіч (ужо многа гадоў) на розных мерапрыемствах і святах не толькі ў Нацкім сельсавеце, але на раённых і абласных святах”.

За Кацярыну Дайлід лісты ў рэдакцыю дасылалі ў асноўным яе выхаванцы – дзеці. Яны не толькі пісалі, што яна варта перамогі, але і малявалі на сваіх лістах кветкі для Кацярыны. А Наталля Ціхан у сваім лісце напісала: “Я считаю, что Екатерина Александровна достойна победы, потому что у нее замечательный, хороший и сильный голос. Она многому меня научила, помогла раскрепоститься и поверить в себя”.

Даслалі ў рэдакцыю лісты і за Анастасію Фёдараву, і за Мікалая Мядзведзева.

Але самымі актыўнымі аказаліся прыхільнікі спевака-баяніста Віталія Макаеда. Паштальёны даносілі лісты пачкамі. Калектыўныя пісьмы прыходзілі з Дзяніскавіч, Лактышоў, Хатыніч, Раздзялавіч. Толькі ў рэдакцыю (гэта акрамя сайта) за Віталія было даслана больш за 170 подпісаў.

Сярод тых, хто аддаў свой голас за Макаеда, былі супрацоўнікі музея, Дома рамёстваў, ГДК, бібліятэк, сельскіх клубаў, сельскіх саветаў. Дасылалі свае подпісы работнікі Белдзяржстраха, рыбгаса, ПМК, гімназіі, ДШМ, з розных школ раёна. За яго галасавалі прадаўцы і калгаснікі, тэхнічкі і рэжысёры, дырэктары, вучні, настаўнікі, кіраўнікі аб’яднанняў, а таксама студэнты.

“Аддаю свой голас за Віталія Макаеда. Прыемна слухаць роднае песеннае слова. Кожная яго песня – гэта маленькі спектакль”, – напісала ў сваім лісце Марыя Муха з Ганцавіч.

Віталій Макаед
Віталій Макаед

Разбіраючы гару лістоў з галасамі і подпісамі, радаваліся за чытачоў, хто сваёй увагай і ўдзячнасцю адзначыў нялёгкую працу мясцовых артыстаў. Бо менавіта яны, калі мы ўсе адпачываем, ствараюць нам добры настрой на святах, мерапрыемствах і канцэртах.

Пры падвядзенні вынікаў падсумоўваліся галасы, якія прыходзілі па пошце і вынікі інтэрнэт-галасавання на сайце. Мы ведаем, што пры інтэрнэт-галасаванні ёсць магчымасць аднаму чалавеку прагаласаваць з розных інтэрнэт-браўзераў. Дый і іншыя спосабы накручваць галасы існуюць. Таму было вырашана адзін голас з рэальным прозвішчам і кантактамі, дасланы па пошце, прыраўнаваць да пяці галасоў на сайце ganc-chas.by. Выбарачна супрацоўнікі рэдакцыі абзванілі 15 чалавек, якія ставілі подпісы, і ўсе яны пацвердзілі свой выбар. Таму сумненняў у аб’ектыўнасці галасавання ў нас не ўзнікла. А калі ў каго з вас яны ўзніклі, дык прыходзьце ў рэдакцыю “ГЧ” і праверце самі – усе дадзеныя ў нас даступныя кожнаму.

comments powered by HyperComments
Из рубрики