weather

USD 2.4008

EURO 2.6736

RUR(100) 3.4492

search

У ДТЗ трапляюць і міліцыянеры

Дарожна-транспартнае здарэнне на вуліцы Кастрычніцкай 31 мая прыцягнула пільную ўвагу ганцаўчан, якія сталі сведкамі сутыкнення міцэйская аўтамашына ВАЗ-2109 аддзялення “Ахова” і Пежо-306.

У першай полове дня абедзве аўтамашыны рухаліся ў бок плошчы і сутыкнуліся каля аддзялення АСБ “Беларусбанк”. Іншамарка атрымала нязначныя пашкоджанні задняга крыла, а вось міліцэйская “дзевятка” пацярпела ад сутыкнення намнога больш

- Як высветлілася іншамаркай “пежо” таксама ўпраўляў міліцыянер. Негледзячы на дождж, на месцы здарэння, як звычайна у такіх выпадках, сабралася нямала ратазеяў. Рэдкі выпадак, што з ДТЗ трапіла міліцэйская машына, выклікала цікаваць ачавідцаў аварыі. Што стала прычынай сутыкнення, нянастнае надвор’е ці парушэнне правілаў дарожнага руху, прыйдзецца высветліць супрацоўнікам аддзялення ДАІ пасля правядзення праверкі. На месцы здарэння ніхто з вадзіцеляў сваю віну не прызнаў. Супрацоўнікам прыйдзецца правесці праверку і ўстанавіць прычыны ДТЗ.


Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики