weather

USD 2.0494

EURO 2.2609

RUR(100) 3.2096

search

Каму і ў каго трэба вучыцца міласэрнасці

Пра міласэрнасць гаворыцца і пішацца шмат. Хутчэй за ўсё таму, што сярод нас, людзей, дзеецца штосьці не зусім ладнае: чым вышэйшай цывілізацыі мы дасягаем, тым больш страчваем таго, што нам дадзена прыродай. І страчваем вельмі-вельмі важнае. У першую чаргу – дабрыню, чуйнасць, міласэрнасць.

Знаходзяцца сёння такія, што адкрыта смяюцца з тых, каму гэтыя якасці ўласцівыя. А некаторыя саромеюцца сваёй чуйнасці і дабрыні, стараюцца не паказваць іх – хутчэй за ўсё таму, каб не смяяліся, не паддзявалі.

Але ж не павінна так быць сярод людзей! Бо нават звярам уласцівы гэтыя якасці.

Нядаўна знаёмая расказала гісторыю пра сваіх кошачак. Дарэчы, у гэтай сям`і вельмі прыязна да дамашніх гадаванцаў ставяцца ўсе сямейнікі, у іх знаходзяць прытулак нават бяздомныя коцікі і сабачкі.
Дык вось: жылі ў іх дзве кошкі. Асабліва прыгожай была беленькая, пушысценькая. У абедзвюх амаль адначасова з`явіліся кацяняткі – па чатыры ў кожнай. Беленькую неўзабаве пасля акоту знайшлі мёртваю. Здавалася б, яе кацяняткам наканавана было загінуць. Ды выратавала іх другая кошачка: яна далучыла асірацелых кацянятак да сваіх і гадавала ўсіх разам. Пры гэтым кошачкі-мамы не былі нават сёстрамі.

Дык чым не прыклад для сапраўднай міласэрнасці!?

А мы ўсё часцей чуем і бачым, як сіроты трапляюць у дзіцячыя дамы, хоць у іх ёсць бабулі, дзядулі, цёткі, дзядзькі, дарослыя стрыечныя браты ці сёстры... А месца ў доме і кавалка хлеба ў іх нават для кроўнай сіраціны не знаходзіцца.

Але што казаць пра сваякоў, калі ў нас 80% дзяцей у дзіцячых дамах маюць жывых біялагічных бацькоў! Гэтыя дадзеныя абнародавала начальнік аддзела сацыяльна-педагагічнай работы і аховы дзяцінства Міністэрства адукацыі Беларусі Маргарыта Мацвеенка («Свободные новости», 26 красавіка 2016 года).

comments powered by HyperComments
Темы: Мнение
Из рубрики