weather

USD 2.0494

EURO 2.2609

RUR(100) 3.2096

search

Камертон душы

Мне вельмі даспадобы выказванне таленавітага рускага мастака Васіля Паленава (1844–1927), якое я час ад часу перачытваю: «Смотрите, как прекрасен мир! Будьте же и вы подобны ему. Пусть красотой наполнятся ум и сердца ваши, и тогда не будет ужасов жизни, не будет неправды, насилия, и дни не превратятся в ненастные сумерки, с нависшими серыми мещанскими домами».

А што ж мы? Не бачым прыгажосці вакол сябе, не бачым яе ва ўсім, што нас акружае. Ну што, да прыкладу, можна сказаць пра маладых людзей, якія адпачываюць на прыродзе, заткнуўшы вушы і слухаючы нешта накшталт Лепса ці некага іншага, падобнага яму, бяздумна выбраўшы іх сабе ў куміры? А вакол – разнатраўе з з рознымі лугавымі кветачкамі, шчабятанне птушак, порханне матылькоў, дзумканне шмелікаў... І не, каб захапіцца, здзівіцца прыгажосцю ўсяго жывога і зачаравацца гэтай прыгажосцю і гармоніяй, раскрыць насустрач ім свае вочы, вушы, і душы! Тут не трэба нават падключаць мазгі. Хай напаўняецца душа пачуццямі, хай гучыць там камертон душы! А то страшна, калі там пуста.

comments powered by HyperComments
Темы: Мнение
Из рубрики