weather

USD 2.113

EURO 2.3339

RUR(100) 3.4178

search

Дзве дзікія качкі пасяліліся ў горадзе

На канаве па вул. Арлоўскага ў Ганцавічах звілі гнёзды і выседзелі птушанят две дзікія качкі. У адной "матулі" адзінаццаць качанят, у другой – восем.

Куток жывой прыроды з'явіўся ў Ганцавічах на канаве па вул. Арлоўскага
Куток жывой прыроды з'явіўся ў Ганцавічах на канаве па вул. Арлоўскага / Фото: Cветлана Малышко

Аб гэтым у газету паведаміў жыхар горада Андрэй Макарэвіч, які расказаў, што гэты куток дзікай прыроды ў горадзе з`явіўся больш за дзесяць год назад і ўжо колькі год запар старая качка вяртаецца на сваё ўлюбёнае месца.

На гэты раз да яе далучылася і маладая птушка, якая таксама пасялілася на канаве, каб выгадаваць патомства.

"Я ўжо колькі гадоў назіраю за гэтай качкай – кожную вясну і лета яна тут. Я нават чакаю яе – ці прыляціць ізноў? – сказаў мужчына. – І ніхто яе не чапае – ні сабакі, ні людзі. Наадварот, некаторыя бацькі, якія ведаюць пра качанят, прыводзяць сюды сваіх дзяцей, каб пакарміць птушак  хлебам, сфатаграфаваць".

Ён расказаў, што і сваім унукам некалі паказаў качанят.

"Яны так радаваліся, бадай кожны дзень бегалі, каб паназіраць за імі. І цяпер пра гэта ўспамінаюць, хоць і дарослыя ўжо", – сказаў мужчына.

Старэйшая качка ўжо прывыкла да ўвагі прахожых і амаль не палохалася, калі яе фатаграфавалі. Яна толькі заплыла на сярэдзіну канавы і пазвала дзяцей-качанят, якія абляпілі матулю, хаваючыся ад чужакоў за яе бокам.

Качка з аддзінаццацю качанятамі не баялася фотаапарата, і ахвотна пазіравала
Качка з аддзінаццацю качанятамі не баялася фотаапарата, і ахвотна пазіравала / Фото: Cветлана Малышко

А вось другая птушка была больш сярдзітай: шыпела, калі яе фатаграфавалі і неспакойна падзывала качанят.

Яны былі крыху большымі, чым у першай качкі, таму аказаліся сапраўднымі неслухамі і раз-пораз адплывалі ад матулі ў пошуках ежы. А яна хвалявалася і шукала месца падалей ад людзей, у хмызняку.

Гэтая качка сярдзіта шыпела на людзей і спрабавала схаваць качанят
Гэтая качка сярдзіта шыпела на людзей і спрабавала схаваць качанят / Фото: Cветлана Малышко

Супакоілася качка толькі тады, калі людзі адышліся. Сабраўшы свой вывадак, яна паплыла далей ад людскіх вачэй.

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER

comments powered by HyperComments
Из рубрики