Любашава: вёска будзе жыць, пакуль у ёй ёсць людзі

Cвятлана Малышка
Вяскоўцы і ў выхадны дзень, нядзелю, заняты сваімі звычайнымі справамі: Алена Адамаўна Плотка пасвіць качанят

"Наша вёска такая прыгожая! Адна назва чаго варта!.. Ды вы самі паглядзіце, і ўсё зразумееце..." – так прэзентавалі сваю вёску Любашава падлеткі, якія сустрэліся карэспандэнту на ўскраіне гэтага населенага пункта. Як высветлілася далей, не толькі моладзь, але і старэйшае пакаленне, і дзеці таксама ўлюбёныя ў родны куточак. І гэтаму ёсць тлумачэнне.

 

Вёска Любашава знаходзіцца на мяжы з горадам: на адным баку вуліцы размешчаны гарадскія будынкі, на другім – ужо вясковыя.

У гэтую нядзелю надвор`е было сонечным і цёплым, таму вёска не выглядала бязлюднай: на лаўках сядзелі бабулі і дзядулі – грэліся на сонейку і гаманілі між сабою. Збіраліся людзі і ў гурт, каб пагутарыць, абмеркаваць справы вясковыя. Крыху маладзейшыя вяскоўцы шчыравалі на сваіх сотках. Сустрэлася і шмат дзяцей, якія бегалі па вуліцы ці каталіся на веласіпедах. А некаторыя вяскоўцы адпачывалі з вудамі на сажалцы каля фермы.

Жыхары былі ветлівымі і з задавальненнем размаўлялі з карэспандэнтам, успаміналі былыя часы, радаваліся сучаснаму жыццю і выказвалі меркаванні пра будучыню іх малой радзімы.

"Вёска цяпер не такая, не. Прыгожая, упарадкаваная, дарогі сухія, можна нават у штыблетах гарцаваць, – пасміхаўся 76-гадовы вясковец  Аляксандр Мікалаевіч Плотка. –А некалі па лыткі ў гразі вязлі...".

Аляксандр Мікалаевіч Плотка

Аляксандр Мікалаевіч Плотка

Дарэчы, мянушка вяскоўцаў "калатушнікі" пайшла не з-за таго, што яны любяць пабіцца, а менавіта з-за таго, што нярэдка ім прыходзілася мясіць нагамі брудную калатушу, каб прайсці па вясковых вуліцах падчас непагоды.

Змяніўся ў Любашаве (як і ўсюды, дарэчы) і ўклад жыцця. Цяпер вяскоўцы амаль не трымаюць гападарку. Па словах старажылаў, раней тут было пяць гуртоў па 40-50 кароў, а цяпер добра, калі на ўсю вёску паўсотні кароў назбіраецца…

Каровы трымаць, трэба шмат працаваць, а хто хоча гарбаціцца? А кароўку ж трымаць выгадна. Карова на сябе заробіць, здаючы малачко можна не блага зарабіць. Маладыя гэта не разумеюць. Шукаюць, дзе лягчэй, каб прыстроіцца”, - сказаў Аляксандр Мікалаевіч.

Любашаўцы правялі ў хаты газ і ваду, карыстаюцца тэхнічнымі навінкамі і іншымі выгодамі цывілізацыі.

"О, каб мы раней так лёгка жылі! Памперсы, індэзіты, мікравалноўкі – усё на карысць, на палёгку моладзі. От яна і разбэсцілася, бо нічога па гаспадарцы з гэтымі цудамі рабіць не трэба. Прагрэс!" – праявіла асвядомленасць 83-гадовая жыхарка вёскі Алена Адамаўна Плотка.

Алена Адамаўна Плотка

Алена Адамаўна Плотка

Пры гэтым перспектывы жыцця ў сваёй вёсцы вяскоўцы бачаць толькі пры тых умовах, калі ў Любашаве будуць жыць людзі.

"А куды вёска згіне? Будзе жыць! Галоўнае, каб моладзь у  ёй заставацца хацела. А для гэтага ўмовы ёсць, бо вёска наша вельмі зручная для жыцця. От толькі каб яшчэ працу людзям даць, хоць бы і ў горадзе, і заробкі добрыя, дык і прасіць болей няма чаго!" – заключыў Леанід Плотка.

Леанід Плотка з 8-гадовым сынам Антонам

Леанід Плотка з 8-гадовым сынам Антонам

Пакідаючы гэтую гасцінную вёску, я прыйшла да высновы: хоць кароў у Любашаве амаль не трымаюць і моладзь адсюль стараецца з`ехаць ў вялікія гарады, але яшчэ рохкаюць у хлявах парсюкі, бегаюць па падворках куры, плаваюць у сажалках качкі і гусі, брэшуць вечарамі сабакі. Вёска жыве...

Матэрыялы на вясковую тэматыку чытайце тут:

Сукач - вёска, дзе пусцеюць хаты і не трымаюць кароў.

У вёсцы Ельня жывуць па-гарадскому, а працуюць – як вяскоўцы.

Самы малады і самы стары жыхары вёскі Боркі збіраюцца яе пакінуць.

 

Остальные фото
Другие статьи рубрики «Народные новости»
ОТПРАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ Правила комментирования

Уважаемые читатели!

На сайте действует постмодерация. Это значит, что сначала происходит публикация комментария, а уже затем – его проверка. Ваш комментарий может быть удалён или подвергнут модерации, если он содержит:

  • ненормативную лексику;
  • личные оскорбления или негативные высказывания в адрес других посетителей сайта или иных лиц;
  • ссылки на определённые страницы в интернете;
  • рекламу товаров или услуг, адресов или телефонов и т.п.;
  • призывы к насилию.

Администрация сайта оставляет за собой право удалять и редактировать комментарии без объяснения причин.

Администрация сайта не несет ответственности за содержание комментариев. Мнение автора комментария может не совпадать с мнением редакции.

ОТПРАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
Карцінка CAPTCHA
Как завещать, чтобы не сделать врагами родных Борьба за наследство часто приводит к серьезным ссорам между самыми родными людьми, а зачастую даже к судебным тяжбам. Чтобы близкие не стали врагами из-за...
УВАЖАЕМЫЙ ЧИТАТЕЛЬ!

Принимай участие в работе сайта и газеты!

Присылай свои новости, фото, видео и письма.
Ты также имеешь возможность прислать свои вопросы нашему юристу.

Ганцевчане отвечают
Как вы относитесь к ошибкам медработников, совершаемым при осуществлении ими своих служебных обязанностей?
Сафарали Максад, житель пос. Озеречье: Сафарали Максад, житель пос. Озеречье:

– Нельзя никого осуждать, каждый человек может ошибаться. С другой стороны, медработники к своим обязанностям должны относиться добросовестно, ответственно, не допускать халатности.

Анна Макарова,  жительница города: Анна Макарова, жительница города:

– Вообще-то, не ошибается тот, кто не работает. Однако хотелось бы, чтобы медработники совершали поменьше ошибок, потому что в их руках жизни наши и наших детей. Они должны избегать серьезных, необратимых последствий.

Ольга Терехова,  жительница города: Ольга Терехова, жительница города:

– Медработники, я считаю, не имеют право на ошибки. От правильного лечения зависит наше здоровье, а зачастую и жизнь. Мы, пациенты, зависим от них и их профессионализма. Поэтому считаю, что медработники должны ответственно подходить к своим обязанностям.

Лариса Матулис,  жительница города: Лариса Матулис, жительница города:

– Я никого не осуждаю: люди могут ошибаться, и медработники тоже. Считаю, что никто не застрахован от ошибок и все в жизни предусмотреть невозможно. Конечно, медработники должны отвечать за свои действия, и хорошо, если они ошибаются в малом.

Илья Алексейчик,  житель города: Илья Алексейчик, житель города:

– Категорически против медицинских ошибок и неквалифицированных медработников. Увольнял бы таких сразу. Я на себе опробовал их работу и не понаслышке знаю цену их ошибок. Медработники не имеют права на ошибку.

ГОЛОСОВАНИЕ
Как Вы думаете, каковы истинные причины некачественного медицинского обслуживания?
Архив
Вконтакте
Одноклассники
Facebook